Блог Валадара Шушкевiча

Всего записей: 1373   комментариев: 2026

21 янв 2012 в 20:04 — 8 лет назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ёсць азёры вялікія і сярэднія, вядомыя шырокаму колу насельніцтва ці рыбаловаў-аматараў. Ёсць і зусім мізэрныя вадаёмы, пра існаванне якіх ведаюць толькі жыхары навакольных населеных пунктаў. Схаваліся такія ў лясной глухмені ці балотным драбналессі. Бедныя на рыбныя запасы, радуюць яны рэдкіх падарожнікаў сваімі нерушнасцю і маляўнічасцю. Падобныя азерцы так і называюцца ляснымі або балотнымі. Аднак ёсць і іншыя, размешчаныя выключна сярод палявой прасторы. Толькі чамусьці палявымі іх не клічуць. Пра адзін з такіх вадаёмаў і вяду гутарку.

Сярэдзіна зімы крыху азмрочвае настрой апошняй завеяй. Дні са тры мяло, нагнала сумёты. Сяміградусны мароз не дае асфальту цалкам вызваліцца ад наледзі і снегавой кашы. Таму ехаць па ім на двухколавым “Драконе” небяспечна і страшна. Два кіламетры ад горада да вялікапоўсвіжскіх могілак пераадолеў з цяжкасцю. За імі лагчыну сярод узвышаных палёў заняло парослае чаротавым лесам балота. У ім хаваецца возера Сасноўскае. Але як да яго трапіць?[...]

 720   Тема: Прырода Лепельскага краю
21 янв 2012 в 08:07 — 8 лет назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

 

Кожны, хто едзе шашой на Мінск, праз кіламетр за Рудняй, справа ад дарогі, заўважае блакітны ўскраек ляснога возера. Большая частка воднай роўнядзі хаваецца за ўзвышаным уздоўжазёрным борам. На падрабязнай карце-кіламетроўцы выразна пазначана яго назва -- Плоч. Аднак большасць лепельцаў карту тую не бачылі і называюць возера прыдуманай самімі назвай -- Блакітнае. Так нават у афіцыйных дакументах раённага маштабу пазначаюць.

У бок Рудні схавалася ў баравой цясніне меншае Акунёва, а насупраць самой вёскі па цэнтры балота прытулілася круглае Вужачае. Наведаць Плоч выпала ў сярэдзіне зімы.

Па белым лапіку сярод сосен спрактыкаванае вока яшчэ з шашы вызначае -- ледзяны панцыр вадаёма захінуў тонкі снегавы абрус. З мінскага боку паўз возера бяжыць трохкіламетровая лясная дарога да ракі Бярэшча, даступная толькі веласіпеду ды конскай павозцы.[...]

 778     2   Тема: Прырода Лепельскага краю
06 янв 2012 в 00:42 — 8 лет назад


Пасля нататак “Новы год з Балотнікам” атрымаў шмат зваротаў з пытаннем, што гэта за пачвара. Адказваю:

 

Паводле энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская міфалогія” Балотнік – самы пачварны з усіх нячысцікаў, якія жывуць у балоце. Гэта страшэнны таўстун, сляпы, увесь у тоўстым пласце гразі, да якой наліпла багавінне, мохавыя валокны, смаўжы, жукі…

[...]

 1291     4   Тема: Прырода Лепельскага краю
05 янв 2012 в 01:18 — 8 лет назад

'); background-position: left top -50px; " >

 

Адразу за адгалінаваннем ад шашы Мінск -- Віцебск заасфальтаванай дарогі на Вялікі Поўсвіж управа адыходзіць яшчэ адна дарога. Яна менш прыкметная, практычна не выкарыстоўваецца і называецца Старой дарогай на аэрадром. Снег толькі-толькі пацягвае наваколле тонкім белым абрусам, таму ісці па ім лёгка. Перашкаджае моцны вецер, які пры пяціградусным марозе працінае адзенне, коле твар. Нягледзячы на гэта, яркае зімовае сонца сваім халодным ззяннем надае настрою.

 

Дзесяткі разоў даводзілася бываць на месцы былога пасажырскага аэрапорта, які цяпер з’яўляецца ўсяго толькі ўрочышчам з назвай Аэрадром. Аднак, абставіны, якія туды прыводзілі, не заклікалі цікавіцца наваколлем і гісторыяй месца. Таму над гэтымі акалічнасцямі практычна не задумваўся. На гэты раз падаўся на аэрадром спецыяльна, каб напісаць аб ім.

 Гэтая дарога не пракладвалася спецыяльна ў тагачасны аэрапорт. Служыла яна ўсяго толькі аб’ездам на час будаўніцтва пуцеправоду на шашы, які здаўна называюць Гарбатым мостам. Аднак аб’езд той капітальны, мошчаны плоскімі абчэсанымі камянямі, як і ўся дарога Мінск -- Віцебск у той час. За непатрэбнасцю некалькі гадоў таму назад яны былі выкарыстаны на будаўніцтва гарадскіх кветнікаў.

 [...]

 740   Тема: Прырода Лепельскага краю
01 янв 2012 в 11:04 — 8 лет назад

Ніводзін Новы год не праводжу дома, каб кожны захаваць у памяці да скону жыцця. Куды кінуцца на гэты раз? Цмока я ўжо знайшоў напярэдадні галоўнага свята года ў Вялікіх Плотках. А ці не падацца мне на спатканне з Балотнікам? Яны ёсць у кожным балоце, як Вадзянік у кожным вадаёме.

Балотнік, самы пачварны з усіх нячысцікаў. Ён уяўляўся страшэнным таўстуном, зусім без вачэй, увесь у тоўстым пласце гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавінне, смаўжы і іншая вадзяная жамяра. Прыгожымі вобразамі і гукамі яны заманьваюць ахвяру, якую пад зваблівай раслінаю чакае дрыгва. Калі ахвяра, блытаючыся ў каранях і ствалах лазняку, пачынае тануць, нячысцік хапае яе за ногі і паволі, але ўчэпіста цягне да сябе…

Энцыклапедычны слоўнік “Беларуская міфалогія”.

Незадоўга да навагодняй апоўначы загрузіў рукзак хатнімі дрывамі, сваю заўсёдную сяброўку Аглафіру -- палаткай, іншым валацужным рыштункам ды закускай, і рушылі мы ў прыгараднае балота. Блізкае -- ад майго трохпавярховіка роўна кіламетр. Блізкасць горада Балотніка не палохае -- не было б там яго, не было б і балота.

Загадзя абследаваў маршрут. Ад старой даваеннай дарогі на аэрадром, што будавалася ў абход Гарбатага моста, пакуль ён узводзіўся, на пляцоўку для складавання жвіру адгаліноўваецца кароткая насыпная жвіроўка. Яе з абодвух бакоў атачае непрасыхальнае балота, а дакладней -- жвіроўка яго разрэзала. На бакавінах праезнай часткі растуць тры сасны -- навагоднімі ёлкамі паслужаць.[...]

 699     10   Тема: Прырода Лепельскага краю
31 дек 2011 в 16:27 — 8 лет назад

Навагоднія нататкі старога валацугі

За Забаеннем цвёрдая жвіроўка ля вясковых могілак рэзка пераходзіць у пясчаную прасёлачную дарогу, якая крута скочваецца ў эсенскую пойму, прабягае па дзірване, ускараскваецца на высокі берагавы ўзлесак, заглыбляецца ў лес, праз некалькі соцень метраў віхляння ў бакі нырае ў глыбокі роў і тут жа выскоквае на супрацьлеглы яго край. Па дне яміны іскрыста бруіцца вузкая ручаіна. Гэта і ёсць ручай, аб якім распавядала старэйшына Забаення Тамара Мірановіч.

Пітной вады і цяпер недастаткова ў Забаенні. Раней жа студняў у вёсцы ўвогуле не было. Ваду бралі з трох крыніц. Адна знаходзілася ў кірунку Мінскай шашы, другая нараджалася ў ваколіцах фермы, трэцяя хавалася пад Сівым каменем у лясным масіве. Апошняя і зацікавіла тым, што да гэтага часу ў спякотны дзень наталяе смагу шматлікім грыбнікам і ягаднікам не толькі з Забаення, але і з Лепеля, паколькі шмат гараджан любяць збіраць дарункі прыроды ў Забаенскім лесе і ў Бары за Эсай.[...]

 831     2   Тема: Прырода Лепельскага краю
29 дек 2011 в 17:31 — 8 лет назад

'); background-position: left top -50px; " >

Бальшак. Вялікая (у адрозненне ад прасёлачнай) дарога; шлях.

Тракт. Шырокая праезджая дарога.

“Тлумачальны слоўнік беларускай мовы”.

Барысаўскі тракт – адна з галоўных вуліц горада. Наўрад ці задумваецца хто цяпер аб гісторыі гэтай назвы. А яна хаваецца ў сівой даўніне.

Мінскую шашу пабудавалі перад апошняй вайной. Да таго ніякай сувязі з сённяшняй сталіцай не было – не пускалі багністыя, цяпер запаведныя, балоты ды топкія рэкі Бузянка з Бярэзінай. З поўднем Расійскай імперыі Лепель звязвала адзіная дарога – Барысаўскі бальшак. Яшчэ ён называўся трактам. І пачынаўся Барысаўскі тракт з цяперашняй аднайменнай вуліцы. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму назад яе маставая ўяўляла старадаўнюю брукаванку, якая навечна схавалася пад пластам асфальту. Што ж уяўляў сабой Барысаўскі бальшак? Калі ласка, у падарожжа па ім.


[...]

 886     13   Тема: Прырода Лепельскага краю
28 дек 2011 в 06:39 — 8 лет назад

Апошнім часам атрымліваю шмат зваротаў з просьбай растлумачыць, хто такі Цмок. Задавальняю просьбу. Інфармацыю падаю паводле энцыклапедычнага слоўніка “Беларуская міфалогія” і аповядаў відавочцаў, якія сцвярджаюць, што непасрэдна сустракаліся з пачварай.

Энцыклапедычны слоўнік завярае, што Цмок, Смок, Чмок – гэта Змей, персанаж беларускай міфалогіі. Вылучаецца агромністымі памерамі, прычым, як удоўжкі, так і ўшыркі, памерамі ён з добры будынак. З-за сваіх вялізных габарытаў Цмок ад прыроды лянівы і маларухавы. Самотнік, жыве і дзейнічае сам па сабе, на заклік чалавека або якога нячысціка дапамагчы можа адгукнуцца з вялікай неахвотай. Можа быць як аднагаловым, так і мець іх да 12. Зубы, як нарогі; кіпцюры, як сярпы; крылы, як палашы. У адрозненне ад іншых нячысцікаў, Цмок – чысцёха, ходзіць у лазню, мыецца штодня. Жыве ў балоце, а найчасцей – у возеры. Ідэальная амфібія: можа перасоўвацца ў вадзе, па зямлі, паветры.[...]

 890     2   Тема: Прырода Лепельскага краю
27 дек 2011 в 18:05 — 8 лет назад

Размаху вандалізму на вузкім перашыйку паміж азёрамі Глыбочыца і Бораўна (Баравенка) не ведаў бы, каб сын Алег, гісторык, не папрасіў паказаць яму курганы-валатоўкі для апісання і фатаграфавання. Выбраў самыя блізкія захаванні далёкіх прашчураў нашых -- нейкіх чатыры кіламетры ад Лепеля.

З даведачнай літаратуры ведаў, што курганы між двух азёраў адносяцца да захаванняў пазнейшых часін паганства. У такіх курганах добра захаваліся косці і прадметы, якія ўжываў нябожчык пры жыцці.[...]

 683   Тема: Прырода Лепельскага краю
26 дек 2011 в 18:48 — 8 лет назад


Рэпартаж рыбалова-няўмекі

 

Нават нейкая напружанасць адчувалася ў грамадстве. Людзі сноўдаліся ўзвінчаныя, нервовыя, невясёлыя. Зіма пачалася, а марозам і не пахне. Дождж сячэ. Калі ж, нарэшце, зашчыпле вушы ды нос? Калі паўночны пасланец -- мароз -- замосціць дрыготкую роўнядзь халодных азёраў?

І дачакаліся. У аўторак слупкі тэрмометраў спаўзлі на нулявую адзнаку. У пятніцу яны перасеклі лічбу 7. А ў суботу абставіны закінулі мяне ў Менск. Ну ўжо ў нядзелю абавязкова траплю на возера! Адвяду душу. Праўда, матылямі не запасся. Ды няхай сабе. Паспрабую на блешню.

…Мінус два. Шасцікіламетровы шлях д Лепеля да возера Вокзіна пераадолены на роварах за лічаныя хвіліны. Пахмурнае, “наэлектрызаванае” лёгкім марозам паветра быццам падганяла, надавала моцы мышцам.

Шыбуем на роварах прама па возеры да супрацьлеглага паўночнага берага, дзе сабраліся дзесяткі два рыбаловаў. Праваліцца не баімся -- там-сям лёгкія шнуроўкі слядоў перасякаюць вадаём. Асобна ад усіх, ля берага, вудзіць знаёмы мужык Мішка.

[...]

 554   Тема: Прырода Лепельскага краю
25 дек 2011 в 07:06 — 8 лет назад

У першай палове тыдня дзень у дзень ліў дождж. Рыбаловы месца сабе не знаходзілі, адзін у другога пыталі: калі ж грымне мароз? І мароз пачуў. Праўда, не грымнуў, а даў ведаць аб сабе, апусціўшы спіртовы слупок тэрмометра спачатку да аднаго, а потым -- да мінус сямі градусаў. І ўсё ж -- дасягненне!

З сынам Валерыкам асцярожна галалёдам круцім педалі ровараў. Кіруемся на загараднае возера Нюля, што бокам прыціснулася да ракі Ула. Патрапіць на яго бліжняю дарогаю можна толькі па лёдзе возера Бораўна, па мясцоваму -- Баравенскага.

Першы снег з лёду дождж змыў. Гладкі ды празрысты, бы шкло, азёрны зімовы покрыў ехаць па сабе не дазваляе. Коўзка. Коцім ровары ўздоўж берага. Але што гэта? Рыба шукае ад нас у глыбіню. Прыгледзеліся. Чорныя спіны шыюцца паміж пяском ды лёдам, ж на бок кладуцца. І толькі заўважыўшы нас, стрымгалоў кідаюцца ва ўсе бакі. Некаторыя засядаюць у пяску, прыціснутыя ледзяною тоўшчаю, і доўга выбіраюцца на вольную ваду.

Скіроўваю Валерыка дахаты па сякеру, а сам свідрую дзіркі ды закідваю вуду. Матыль апетытны -- хоць сам еш. Аднак рыба такую прынаду нават не кранае. Спрабую тузаць блешню. Вынік нулявы.[...]

 607   Тема: Прырода Лепельскага краю
24 дек 2011 в 21:43 — 8 лет назад

Пры наведванні іншых райцэнтраў, заўсёды аглядаю мясцовыя дэндрапаркі, калі такія ёсць. Быў у беднаватым шумілінскім, дагледжаным лёзненскім, непараўнальным глыбоцкім, які па памерах калекцыі дрэўных насаджэнняў саступае толькі сталічнаму батанічнаму саду. Нарэшце вырашыў прайсціся і па лепельскаму дэндрапарку, аб якім пісаў неаднойчы са слоў адказных работнікаў лясгаса.

З вядомых мне дэндрапаркаў лепельскі выглядае самым бяднейшым.

Прычына крыецца ў тым, што пачатак яго стварэння прыпаў на эканамічны развал канца мінулага стагоддзя. Распрацоўкі праектантаў і захады заснавальнікаў сталі неажыццявімыя з-за разрыву эканамічных сувязяў паміж краінамі і збядненнем бюджэту лесагаспадарчай службы. Складана лясгасаўцам набыць саджанцы, скажам, у Амерыцы ці Афрыцы. І ўсё ж паглядзець у дэндрапарку ёсць што. Расце больш за тысячу рэдкіх дрэў і кустоў. Колькасць іх відаў перавальвае за паўсотні.

Месціцца амаль сямігектарны дэндрапарк паміж Мінскай шашой і пасёлкам цагельні. З боку выезду ад былога шпіталю яго ўскраек займае прыродны ельнік, які дапаўняе інтэр’ер парку. Вароты за ўказальнай шыльдай на замку.

Растуць дрэўцы дзе алеямі, дзе парамі, дзе паштучна. Наўрад ці садзілі іх па адным. Хутчэй за ўсё саджанцы не прыжыліся ці знішчаны браканьерамі.[...]

 657     1   Тема: Прырода Лепельскага краю
24 дек 2011 в 06:07 — 8 лет назад


Нараджаўся цёплы майскі дзень. З самай раніцы сонейка палівала зямлю прыемным лагодным цяплом. Неба было чыстае, бы шклянка. Паветра для таго знерухомела, што кволае маладое лісце ўяўляла мёртвы адбітак на фотаздымку. У горадзе ўсядзець было немагчыма. На прыроду!

За лічаныя хвіліны матацыкл пераадолеў 23-кіламетровую адлегласць да руін шлюза ў нізоўях Бярэзінскага канала. На ўзбочыне дамбы паставіў палатку, закінуў у яе брызентавую падсцілку, расшпілены спальнік, надзьмутую падушку.

Спецыяльнымі металічнымі штырамі мацаваць па вуглах валацужную хатку не стаў, бо засцерагаць яе ад перакульвання ветрам не было сэнсу -- нават лёгкі подых паветра адсутнічаў.

[...]

 631   Тема: Прырода Лепельскага краю
23 дек 2011 в 22:47 — 8 лет назад

 Не спяшайцеся пераключацца. Дачытайце да канца. І вы яшчэ больш палюбіце нашу прыроду!

За 1,2 кіламетра ад мікрараёна Сельгастэхніка знаходзіцца вялікая сажалка -- па старой Аэрадромаўскай дарозе, там, дзе цяпер на тупіковай ветцы знаходзіцца эстакада для выгрузкі вайсковых грузаў. Тое месца -- любімы прыстанак для адпачынку мясцовых жыхароў, калі там не выгружаюць снарады (ніякі не сакрэт гэта для спадарожнікавых суперфотаапаратаў). Дык вось, 28 мая 2009 года я выпадкова трапіў туды з вудай. Выцягнуў 20 карасёў агульнай вагай 1,1 кілаграма. Для мяне, рыбалова ад выпадку, улоў нечуваны. Ашчасліўлены ўдачай, некалькі разоў прыходзіў туды. Вынік -- нулявы. У чым справа? Запомніўся першы раз -- навідавоку ў ціхае надвор’е хваля быццам гіганцкім абдымкам падганяла карасёў да прынады.

Цмок? І пайшоў яго шукаць, каб аддзячыць за ўвагу да рыбалова-дылетанта, на самым пярэдадні гэтага Новага года, тым больш, што ён абвешчаны годам Дракона. Прыхапіў рыбалоўны касцюм -- штаны па самыя пахі, літр кіпетню, каб заліваць у іх, калі замярзаць буду. Палез у халодную ваду.[...]

 809     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
15 дек 2011 в 19:19 — 8 лет назад

Пошукі Цмока мелі настолькі вялікі рэзананс, што мне сталі паступаць шматлікія прапановы дапамагчы ў гэтай захапляльнай справе. Выбраў Чапушылу. У яго ёсць легкавік-усюдыход, касцюм “падпал” (падводны паляўнічы), падводная паляўнічая зброя, ад якой я адразу адмовіўся, бо збіраюся з Цмокам сябраваць, а не паляваць на яго. Ён вадаёмы падказаў: ёсць на палігоне два глухія возеры – Малыя і Вялікія Плоткі, на якіх не былі ні я, ні ён. Паехалі!

[...]

 829     22   Тема: Прырода Лепельскага краю
10 дек 2011 в 10:48 — 8 лет назад


 Гэтую вёску паказваюць усе карты двухкіламетровага і кіламетровага маштабу, хоць у кнізе “Памяць. Лепельскі раён” яна не значыцца ні сярод жылых, ні сярод зніклых населеных пунктаў. Між іншым, з уліку ў Горскім сельсавеце Пунты знялі нейкіх пару гадоў таму назад. Апошні ж жыхар пакінуў іх у 1993 годзе.

З прылеглай да Аршанкі вёскі Юндзілаўка ў Горкі вядзе трохкіламетровая жвіроўка. За кіламетр да Горак да яе прымыкае абгароджаны жэрдкамі загон для сельскагаспадарчай жывёлы з будкай даглядчыка на ўскрайку. За загонам і пачынаецца былая аселіца Пунтаў. Месца самой вёскі яскрава вызначае гай з голых лісцёвых дрэў, які глыбокім ровам разразае былая вясковая вуліца.

[...]

 854     40   Тема: Прырода Лепельскага краю
09 дек 2011 в 18:17 — 8 лет назад

Упершыню пра возера Маланка даведаўся з карты-кіламетроўкі Лепельскага раёна, выдадзенай у 2008 годзе. Звярнуў увагу на маленькую сінюю плямку з надпісам “воз. Маланка” ў атачэнні зеляніны паміж Заслонавам і Сызаўшчынай. Невядомасць і таямнічасць паклікалі ў дарогу.

Мінуўшы мост цераз Улу ў Заслонаве, праехаў уздоўж пабудоў вайсковага палігона, звярнуў наўздагад управа на адну з лясных дарог. Куды ехаць далей, калі ад кожнай з іх адгаліноўваюцца дзясяткі іншых? Карта аб тым маўчыць.

Дапамагла інтуіцыя. Рукі самі паварочвалі руль у патрэбным кірунку. У даўняй дзялянцы нага міжволі націснула на тормаз -- за парослай бярэзнікам верацяёй угадваецца глыбокая лагчына, магчыма возера.[...]

 733     4   Тема: Прырода Лепельскага краю
07 дек 2011 в 17:38 — 8 лет назад

Мне ў рукі трапіў партызанскі бестселер “Вайна ў тыле ворага” Рыгора Лінькова, у якой легендарны партызанскі камандзір Баця распавядае аб баявых дзеяннях лясных воінаў на тэрыторыі Беларусі. Кніжку гэтую мала хто чытаў, паколькі выдадзена яна ў 1961 годзе Мардоўскім кніжным выдавецтвам горада Саранска, і ў Лепель трапіла выпадкова.

Вядома, бестселер зацікавіў. Аднак знайшоў у кнізе і такія звесткі, якія выклікалі сумненне ў мяне і старажылаў Гадзіўлі. Маю на ўвазе апісанне падрыву моста над ракой Эса ў гэтай вёсцы. Прыводжу відавочныя памылкі ў змесце і падаю сапраўдныя факты тых падзей, якія грунтуюцца на дакладных геаграфічных і гістарычных даных. Ведаю іх таму, што нарадзіўся ў Гадзіўлі ў 1952 годзе і жыў у ёй па 1970 год.

Лінькоў апісвае канец 1941 года:

“Шаша, што злучала гарады Лепель і Барысаў, праходзіла паблізу ад нашай базы. Нямецкія аўтакалоны рухаліся па ёй днём і ўначы. Спыніць рух па гэтай магістралі мела вялікае значэнне і для дзеянняў нашага атрада. Было вырашана падарваць мост цераз раку Эсу ў вёсцы Гадзіўля, у дванаццаці кіламетрах ад горада Лепеля”. Перапыняю аповяд, каб удакладніць. Насамрэч па цяперашніх спрамленых дарогах адлегласць ад пачатку Лепеля да пачатку Гадзіўлі раўняецца 18 кіламетраў. Сам прамераў яго неаднойчы.[...]

 699   Тема: Прырода Лепельскага краю
07 дек 2011 в 08:00 — 8 лет назад

Пра возера рыбанец мала хто ведаў у ранейшыя часіны. Прычына таму -- знаходжанне яго на былым вайсковым палігоне, на сярэдзіне шляху паміж ваеннымі гарадкамі Заслонава і Бароўка, куды цывільнаму люду забаранялася заязджаць і заходзіць.

У першы зімовы выхадны рушыў адпачываць на Рыбанец. Найкарацейшы шлях да яго -- з Мінскай шашы ў Старым Лядне звярнуў на Вялікае Жэжліна, за ім -- Малое Жэжліна і Ірынполле, у Экімані заехаў у густы лес, які праз пару кіламетраў прывёў на Палігон (гэтую назву мясцовасць будзе насіць вечна). Па ім роўна сцелецца бойкая пясчаная дарога. Там, дзе не так даўно гойсалі танкі і выбухалі снарады, паспеў вырасці спецыяльна пасаджаны малады соснік. Гэта прыродзе дапамаглі рэкультываваць былы вайсковы аб’ект ахоўнікі лесу з Лепельскага лясніцтва Крупскага ваеннага лясгаса. Добра захаваліся шырокія і глыбокія барозны ад лесапасадачнага плуга.

У кірунку Заслонава злева да дарогі падступае больш сталы сасновы лес. За ім адгадваецца спуск у нізіну, далёка за якой у воблачнай смузе зімовага бясснежнага дня паўстае сіняватая палоска лесу. Інтуіцыя падказвае, што ў нізіне і павінен знаходзіцца Рыбанец. Ды вось і лясная дарога адгаліноўваецца да яго. Упіраецца яна прама ў прагал сярод чароту.[...]

 745     8   Тема: Прырода Лепельскага краю
03 дек 2011 в 09:31 — 8 лет назад

Здаўна Верабкі падзялялі на дзве часткі -- Верабкі і Бусянкі -- рака Бярэшча і калісьці суднаходны Верабскі канал. Мастоў не было. Каб з Бусянкоў трапіць у магазін, на могілкі ці ферму, а з Верабак раней на Барысаўскі тракт, а пазней на Мінскую шашу, канал пераадольвалі па шлюзах, а Бярэшчу па кладках. Дзесьці на мяжы 50-х і 60-х гадоў мінулага стагоддзя шлюзы разбурылі здабытчыкі каляровых металаў (створкі шлюзаў грунтаваліся на масіўных бронзавых шарнірах). І тады людзі супольна пабудавалі над каналам кладкі. Рэдкія аўтамабілі пераадольвалі вадацёкі ўброд.

Бег час. Кладкі вялікімі паводкамі зносіла бурлівая плынь канала. Калі вада змяншалася, вяскоўцы ўзводзілі новыя кладкі. Ужо пабудавалі драўляныя масты цераз Бярэшчу і Верабскі канал, праклалі да іх дарогу, на якой утварылася новая вуліца Бусянкоў. Але тое было на ўсходняй аселіцы вёскі. Жыхары заходняй яе часткі працягвалі карыстацца кладкамі -- да мастоў далёка.

У сярэдзіне 70-х гадоў меліяратары распрацавалі торфаўчастак “Бярэшчанскі мох”. Шмат карыснай тарфакрошкі даў ён сельскай гаспадарцы. Але ў выніку была цалкам спынена плынь часткі Бярэшчы ад мяжы торфаўчастка да яе вусця. Ваду скіравалі ў Верабскі канал, ад чаго той ні на сантыметр не папаўнеў. А рака перастала існаваць. Драўляны мост цераз яе замянілі трубой. Кладкі з-за непатрэбнасці забурыліся.[...]

 682   Тема: Прырода Лепельскага краю
02 дек 2011 в 19:40 — 8 лет назад

 Пра існаванне цмокаў даведаўся з васьмітомнага зборніка твораў Уладзіміра Караткевіча, выдадзенага ў 1987 годзе. У рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” пісьменнік пісаў, што ў Лепельскім возеры ў даўніну за дзве ночы сканалі амаль 60 цмокаў – страшных пачвараў з шырокім тулавам, таўстамясымі плаўнікамі, тонкай і надта доўгай шыяй, змея- і адначасова ланепадобнай галавой, вялізнымі каламутна-сінімі ашклянелымі вачыма.

Толькі цяпер усвядоміў, што Уладзімір Караткевіч уславіў Лепельскае возера на ўсю краіну, а то і ўвесь свет. Доказам таму стаў візіт супрацоўнікаў рэдакцыі газеты “АВТОбизнес” у Лепель. Мэта экспедыцыі – пошукі цмока. Праўда, рэдактар Зміцер Навіцкі, фотакарэспандэнты Глеб Малавееў і Максім Шумілін мелі і іншую задачу. Спецыялісты беларускага дылерскага цэнтра міжнароднага аўтамабільнага холдынгу “Атлант-М” даручылі ім выпрабаваць джып “Volkswagen-tiguan”. Але не прывыклі журналісты бязмэтна гойсаць па дарогах. Таму вырашылі даручэнне скарыстаць з выгодай – адшукаць цмока на Лепельшчыне. Выбраць менавіта наш край іх падштурхнуў твор Уладзіміра Караткевіча. Быць правадніком у пошуках журналісты–аўтамабілісты папрасілі аўтара гэтых радкоў. Яго запэўніванні, што цмока на самай справе не існуе, гэта ўсяго толькі прыдумка вялікага майстра слова, да ўвагі не прынялі.[...]

 744     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
01 дек 2011 в 19:14 — 8 лет назад


На гэты раз паехаў да суседняга возера Глыбачка. У Заслонаве па мосце пераадолеў Улу, мінуў паварот на Маланку. Дзе ж збочыць на Глыбачку? Мусіць павярну за камандным пунктам, дзе паміж двума аўтатрэнажорамі пад прамым вуглом ад цэнтральнай жвіроўкі адгаліноўваецца і заглыбляецца ў лес прасёлачная дарога.

Праз паўтара кіламетра спыніўся на паляне перад крутым спускам да возера. Спідометр ад Лепеля намерыў 20,5 кіламетра. Асцярожна скаціўся на ўзбярэжны лужок. Ля вогнішча ахайна складзены паколатыя дровы. Наўкола — травяністы пляж з адзіным падыходам да вады.

[...]

 747     9   Тема: Прырода Лепельскага краю
30 ноя 2011 в 18:41 — 8 лет назад

 Знайшоў у інтэрнаце спадарожнікавую карту Заслонаўскага палігона. Вывучаю размяшчэнне лясных азёраў. Прасёлак з цэнтральнай дарогі ў Матырына праходзіць скрозь заняты лесам перашыек, які падзяляе азёры Рыбанец і Вялікія Акунічы. Але што гэта? Па левы бок прасёлка, паблізу Рыбанца, чарнее круглявая плямка – так на спадарожнікавых картах пазначаюцца вадаёмы. Што гэта можа быць, калі нават падрабязная карта-кіламетроўка не паказвае лясное возера на гэтым месцы? Наводжу на плямку курсор. На ёй ускоквае надпіс “DragonLake”. Адразу шукаю англійска-рускі перакладнік. Чытаю і дзіву даюся – возера Дракона. Адкуль такая назва на Лепельшчыне, калі драконаў у нас ніколі не было? Няўжо які ў даўніну перасяліўся з Паўднёва-Усходняй Азіі? Паразважаўшы, прыходжу да высновы, што дракон атаясамліваўся са славянскім змеем ці цмокам у Вялікім княстве літоўскім. “Тлумачальны слоўнік беларускай мовы” пацвярджае гэта: “Цмок. У казках і народных паданнях – пачвара у вобразе змея, дракона”. Усё зразумела! Не дракон з Паўднёва-Кітайскага мора, а цмок з Лепельскага возера пераляцеў у дрымучы лес палігона. Хутчэй шукаць цмока ў возеры Дракона, пакуль зіма не замаскіравала лясны вадаём!

На палігон еду з Экімані. Трохкіламетровую лясную дарогу да таго растаўклі цяжкія лесанарыхтоўчыя ці ваенныя машыны, што кітайскі мапед “Альфа” некалькі разоў глухне ў гразі. Перад Вялікімі Акунічамі ўлева паварочвае сцежка. Віхляючы між тоўстых хваін, заязджаю на крутую гару, парослую маладым соснікам. Скрозь ствалы старога бору ззаду сінеюць Вялікія Акунічы, наперадзе – Рыбанец. А перад ім у глыбокай лагчыне сапраўды ледзь прыкметна цямнее адасобленае воднае люстра, пахмурным небам пафарбаванае ў чорны колер. Ад гарадскога мікрараёна Сельгастэхніка праехаў 21,3 кіламетра.[...]

 890     12   Тема: Прырода Лепельскага краю

Страницы  ← Предыдущая   





Темы автора

  




Последние комментарии


89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 3 дня назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 4 дня назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
740. ГНИЛКИ. Шушкевич (Прусская) Ольга  — 1 неделю назад  — Dzato_ichi
ПОГОНЯ ЗА ВОЙТОМ  — 2 недели назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
739. ПУТЬ К РУИНАМ БРОВАРА. Чеботарь Александр  — 2 недели назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ


Популярные за неделю




Лучшие записи








Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ