Блог Валадара Шушкевiча. Cтраница 56

Всего записей: 1433   комментариев за месяц: 256, всего: 2641

02 мая 2012 в 00:14 — 8 лет назад

Людскія звароты да старога валацугі

"Валацуга, данясі да грамадскасці мой зварот да цябе! -- прасіла лепяльчанка наташка Седзіна. -- Данясі да грамадскасці яго. Можа мае словы трапяць на вочы ці ў вушы адказным за ахову прыроды. Трэба ж неяк ратаваць зямлю нашу ад манкуртаў!" Паслухаўся я Наташу. Вось што ад яе пачуў:

"У пагодлівы выхадны вырашылі са знаёмай Крысцінай Суворавай прагуляцца. Маршрутам выбралі лясную дарогу, што вядзе ад возера Святога да азёраў Вялікая і Малая Люсеніцы.

Нядоўга нас цешыў вясновым абуджэннем навакольны бор. Як толькі зайшлі ў яго, так і пачалі натыкацца на смецце. Пластыкавыя бутэлькі, рознага кшталту ўпакоўка, прадметы невядомага прызначэння… Настрой сапсаваўся. Бераг Вялікай Люсеніцы засмечаны болей за лясное наваколле.

Узяліся збіраць смецце ў кучкі. Некалькі іх склалі, каб адразу ў вочы кінуліся – раптам леснікі ўбачаць і вывезуць. А самі падумалі: каб стаялі тут кантэйнеры, дык адпачывальнікі скідвалі б смецце туды. Ставяць жа кантэйнеры на гарадскім пляжы, на берагах Святога, Шчыбата, Усавікаў, Сверзна, Негразы. Чаму б не прывезці іх і на Люсеніцу? Праўда, чыста там, дзе не смецяць, а гэта ўжо залежыць ад выхаванасці чалавека.

Па шляху назад мы паўз дарогу яшчэ некалькі смеццевых кучак склалі. Цяпер справа за лесаахоўнікамі – вывозьце".

Занатаваў маналог Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

[...]

 684   Тема: Прырода Лепельскага краю
28 апр 2012 в 17:00 — 8 лет назад


У скарбонку старому валацугу

Вёска Губіна. Побач два возеры – Макараўскае і Мелкае. Яны славіліся ракамі і вялізнымі карасямі. Аднак вёска знакамітая не вадаёмамі. Стаіць у яе цэнтры разбураны касцёл. Ведаю яго з дзяцінства і быў сведкам разбурэння культавага збудавання.

[...]

 743   Тема: Прырода Лепельскага краю
27 апр 2012 в 08:06 — 8 лет назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Пяцёра лепельскіх турыстаў плаўна націскалі на педалі веласіпедаў — ехалі пад Юшкі. Аднак на гэты раз у дарогу іх клікаў не кліч вандраванняў, а намер правесці дабрачынную акцыю па добраўпарадкаванні крыніцы, якая струменіць чысцюткую артэзіянскую ваду з-пад лясной берагавой кручы ў халодную Эсу паміж Мінскай шашой і вёскай Юшкі. Таму замест рукзакоў на багажніках ляжалі рыдлёўкі ды сякеры.

Пра існаванне гэтай крыніцы турысты даведаліся некалькі гадоў таму з публікацыі ў “Лепельскім краі”. З’ездзілі туды ў вандроўку, пакаштавалі сцюдзёнку. Настолькі яна спадабалася, што сталі спецыяльна прыязджаць да крыніцы па пітную ваду на харчовыя патрэбы. На свае вочы бачылі, як забруджваецца тэрыторыя вакол крынічкі, растоптваюцца выкапаныя ў пясчанай кручы ўсходы, бурацца прымітыўныя парэнчы. З часам выспела рашэнне сабрацца і навесці на крынічцы парадак.[...]

 783   Тема: Прырода Лепельскага краю
26 апр 2012 в 21:04 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Смолзаводам велічна называлі ў Гадзіўлі смалакурню, якая дзейнічала там аж да пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Для невялікай вёскі прадпрыемства было даволі значнае, на ім працавалі мужыкі з далёкіх навакольных вёсак. З’язджаліся на працу на веласіпедах, матацыклах, вазах, ішлі пехатой. Адзіным транспартам смалакурні быў стары грузавік Івана Хамічонка, які развозкай рабочых не займаўся, а выконваў строга вытворчыя заданні — падвозіў бярозавыя пацурбалкі — дровы для апальвання катла, карчы для выганкі шкіпінару, адвозіў гатовую прадукцыю на склад у лепельскае прадстаўніцтва Полацкага хімлясгаса. Праўда, Іван Хамічонок вазіў і рабочых на лясныя аб’екты, скажам, на пагрузку карчоў. Ды і што грэх утойваць, выконваў транспартныя паслугі для гадзіўлян і жыхароў многіх навакольных вёсак, за што вадзіцеля з павагай называлі Маркавічам.

Распавяду пра ўвесь вытворчы працэс на Гадзіўлянскай смалакурні, паколькі пасля дзесяці класаў працаваў там ачышчальнікам і грузчыкам карчоў — галоўнай сыравіны для прадпрыемства. А грошы мне і майму двайному цёзку Воўку Шушкевічу патрэбныя былі для паездкі ў Новарасійск, дзе правадніцай на цягніку працавала яго цётка Волька.[...]

 779     1      1   Тема: Прырода Лепельскага краю
25 апр 2012 в 18:31 — 8 лет назад

'); background-position: left top -50px; " >

Адвячоркам Васіль Хацкевіч, Анатоль Хаванскі, Аляксандр Саўчанка і Вольга Ганчар з дачкой-шасцікласніцай Аняй выехалі на веласіпедах у бок Ушачаў па старой Полацкай дарозе. Ехалі ў вёску Бычкі – на радзіму Васіля Быкава. Суправаджаю турыстаў на матацыкле “Мінск”, які называю “Цмокам”.

На Ушаччыне праводзіцца рэканструкцыя дарогі Ушачы – Лепель. Работы набліжаюцца да завяршэння. Пакладзены асфальт. Жвіроўкі засталося ўсяго 3,2 кіламетра – адДвор-Жараў і за адгалінаванне на Жары.

Спыніліся толькі на адгалінаванні дарогі ў санаторый “Лясныя Азёры”, каб абмеркаваць, дзе атабарыцца на начлег.

Уважліва вывучылі карту-двухкіламетроўку. Найлепшым месцам выбралі возера Завячэлле, якое хаваецца ў лесе непадалёк ад дарогі і цягнецца да самых Ушачаў.[...]

 836   Тема: Прырода Лепельскага краю
24 апр 2012 в 21:40 — 8 лет назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

"Сельская газета" за 8 декабря 1989 года

НЕВОДЫ-ГУБИТЕЛИ

Видел, как рыбаки из Лепельского рыбхоза ловили в озере Боровенском утопленника. Окружиди водоём неводом, включили лебёдку. Заодно и рыбу выбирают -- не задаром же работать. Пускай бы. Только вот возмущаются многочисленные наблюдатели: слишком мелкая ячейка в неводе. Даже мелкая уклейка запутывается. Но её не выбирают. Наматывают на мотовило, превращают в кашу. А за удочку любителя-одиночку штрафуют…

Мало того. Ещё из Новолукомля приедут на лепельские озёра рыбаки. А у них не невод -- трал. Даже клопов озёрных вытаскивает.

Неудивительно, что рыбаки из рыбхоза увольняться начали -- рыбу выловили, заработка нету.

Где же логика? Где правда? Где закон?

***[...]

 782     1      4   Тема: Прырода Лепельскага краю
23 апр 2012 в 01:45 — 8 лет назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Канец 80-х. На матаролеры “Туліца” прыязджаю на часовую верталётную пляцоўку, размешчаную на меліяраванай плошчы за вёскай Свядзіца. Запраўшчыкі з сельгасхіміі запраўляюць верталёт мінеральнымі ўгнаеннямі і той распыляе іх над полем. А поле рэжуць загнаная ў канал рака Свядзіца і шматлікія каналы, што ў яе ўпадаюць.

Напісаў нататку ў раённую газету “Ленінскі сцяг” пад загалоўкам “З верталёта -- у раку”. І пачалося!

У рэдакцыю прымчала начальніца станцыі аховы раслін Ліля Тышкевіч. Паказвае мне і рэдактару Васілю Хаванскаму тлумачальныя запіскі запраўшчыкаў верталёта. Прозвішча аднаго запомніў -- Шах з вуліцы Сянной. У іх напісана: “Да нас пад’ехаў на матаролеры нейкі чалавек. Спытаў, чым запраўляем верталёт. Мы адказалі. Ад яго даносіўся пах спіртнога”.[...]

 706     1      2   Тема: Прырода Лепельскага краю
22 апр 2012 в 00:53 — 8 лет назад

'); background-position: left top -50px; " >

Путевые заметки старого бродяги

Необычное пополнение получил в этом году дендропарк. В рамках ежегодной акции «Неделя леса-2012» работники лесхоза решили заложить аллею из 65 туй в дендропарке и присвоить ей имя 130-летия со дня рождения Якуба Колоса и Янки Купалы. Примечательно, что такой чести классики белорусской литературы удостоились в Год книги.[...]

 812   Тема: Прырода Лепельскага краю
16 апр 2012 в 01:15 — 8 лет назад


Ностальгические заметки старого бродяги

Каждый водоток имеет исток и устье. А бывают реки без устья? Правильно! Амударья и Сырдарья не достигают Аральского моря, так как их воду разбирают в среднем течении на хозяйственные нужды. От того и самое большое озеро мира исчезает с лица земли из-за отсутствия пополнения, берега отодвинулись от прежних очертаний на десятки, а то и сотни километров. Бывшие порты Муйнак, Жуанбалык, Аральск, Казахдарья превратились в города-призраки среди пустынь Кызылкум и Каракумы.

Есть реки без устья на Лепельщине? Правильно! Это река Береща, которая берет начало из одноименного озера и исчезает в среднем течении, отдав свою воду Веребскому каналу. Только делает она это не по своей воле, а в соответствии с конкретным волюнтаристским решением строителей светлого коммунистического будущего.

Место былого слияния Берещи и Эсы вблизи комплекса придорожного сервиса "Гостинный двор".

[...]

 1858     13   Тема: Прырода Лепельскага краю
31 мар 2012 в 19:27 — 8 лет назад

'); background-position: left top -50px; " >

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Калі ад Лепеля ад’ехацца на пяць кіламетраў у бок Мінска, злева позірку паўстане комплекс прыдарожнага сэрвісу Юрыя Мацешы. Гэта ведаюць усе. Аднак не ўсе, асабліва моладзь, не ведаюць, што на тым месцы калісьці існавала гарадская звалка. І яшчэ меней людзей ведае, што насупраць прыдарожнага сэрвісу знаходзіцца захаванне лепельскіх яўрэяў, якія не паспелі ці не пажадалі пакінуць родны кут і ўцячы далей ад фронту.

Месца расстрэлу гітлераўцы выбралі цудоўнае -- абапал баравой верацяі сцеляцца адносна сухія балоты. Грыбоў там да гэтага часу процьма. У нізінах шмат чарніц.

Нябожчыца з Верабак Вера Азаронак узгадвала, як стала сведкам расстрэлу чарговай групы людзей. Выпусцілі верабчанаў з лепельскай турмы за некалькі дзён да прыходу савецкіх войскаў. Пехатой дабіраліся да Верабак Барысаўскім бальшаком. Перад Чарнаруччам пачулі стрэлы. Да іх было з паўкіламетра. Падпаўзлі, каб пацікавіцца, што адбываецца. Убачылі шэраг схуднелых людзей перад ямай. Варожыя салдаты ў іх стрэлілі з аўтаматаў. Небаракі пападалі ў магілу. На іх месца павялі наступную партыю. Верабчане з-за страху вярнуліся на Барысаўскі бальшак.[...]

 773   Тема: Прырода Лепельскага краю
26 мар 2012 в 20:34 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Часта даводзілася чуць, як безвынікова шукалі камень-следавік, арыентуючыся на ўказальнік на дарожным знаку, пастаўленым збоку Аршанкі насупраць вёскі Залессе. Справа ў тым, што першапачаткова дарожны знак “Славутасць” стаяў за паваротам на Следавік. Таму шукальнікі траплялі не на той лапік поля. Сёлета знак перанеслі на патрэбнае месца. Камень з адбіткамі чалавечай нагі і слядоў хатняй жывёлы трэба шукаць наступным чынам.

Перад адгалінаваннем ад Аршанкі дарог на асфальтавы завод і вёску Залессе стаіць дарожны знак “Славутасць” з надпісам “Камень-следавік”.

Насупраць адгалінавання, за прыдарожнымі дзвюмя соснамі, ёсць правы з’езд на вузкае поле.[...]

 855     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
25 мар 2012 в 00:18 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Галоўнай ідэяй вясновага цыклу народных святаў была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган жывёлы ў поле. Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу, а таму ў гэты дзень наядаўся ўдосталь.

На Лепельшчыне “Гуканне вясны” стала традыцыяй. Сёлета мясцовыя краязнаўцы, турысты, чальцы Народнага фальклорнага клуба “Кругаверць” месцам урачыстага знішчэння зімы і закліку вясны вярнуць прыроду да жыцця выбралі гарадскі востраў, дзе Эса злучаецца з Лепельскім возерам.

Гары-гары, зіма-ненавісніца!

[...]

 909   Тема: Прырода Лепельскага краю
22 мар 2012 в 17:43 — 8 лет назад

Вымушаныя нататкі старога валацугі

Гэты тэкст у рэдакцыю “Лепельскага краю” прынёс ураджэнец Верабак, а цяпер лепяльчанін Коля Тухта. Аднак з ідэалагічных меркаванняў публікацыя да друку не дапушчана. Прычына ў тым, што апісаная таямнічая тройца чырвонаармейцаў, якая чыніла расстрэлы мясцовых партызанаў, была аператыўнай групай “Дружная” капітана дзяржбяспекі Д. Фралова, закінутай у тыл для ліквідацыі камбрыга Камінскага – камандзіра Рускай вызваленчай народнай арміі. З 12 кастрычніка 1943 года фралоўцы асталяваліся ў лагеры партызанскай брыгады імя Сталіна.

Прыхаваная праўда аб вайне

Мой бацька Сцяпан Тухта з Верабак быў разведчыкам у партызанскай брыгадзе імя Сталіна, якая знаходзілася ў вёсцы Вокана. Ад яго я даведаўся аб невядомым пахаванні часін вайны на верабскай аселіцы. Пераказваю тую гісторыю.

Аднойчы стомленая група партызанаў-падрыўнікоў вярталася з дыверсіі на чыгуначным пераездзе на дарозе Сянно – Бурбін. Стомленыя маршам дыверсанты спыніліся ў Верабках, каб у цемры не блукаць па непраходнай багне Бярэшчанскай поймы. Занялі дзве хаты. Ляглі на падлозе. Але не паспелі звесці вочы, як пачулі звонку жаночы голас:

-- Сыночкі вы нашы! Нарэшце мы вас дачакаліся.[...]

 725   Тема: Прырода Лепельскага краю
21 мар 2012 в 17:45 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ехалі транзітам скрозь вёску Залессе матырынскае. Ля адной хаты міжволі спыніліся – настолькі прыцягнула ўвагу арыгінальнае аздабленне двара. Уваходная брама, пальмы, клумбы, гараж, прыбіральня зроблены з пластыкавых бутэлек. Дэкаратыўныя малыя архітэктурныя формы выдатна дапаўняюць крушні ля іх. Быццам у рай трапілі.

-- Гэта ж трэба было столькі піва напіць!

-- Не столькі бутэлек выпіта, колькі муж Аляксандр назбіраў ля дарог, на пустках, звалках, у лесе, -- кажа гаспадыня Людміла Шумель. – Як убачыць, так і валачэ дахаты. Прымяненне ўтылю самі вынаходзім. Вынік перад вамі. Часу на тое хапае – ваенныя пенсіянеры мы. У Новалукомлі кватэру маем. Аднак па выхадзе на пенсію не сталі шукаць працу, а вядзём гаспадарку на мужавай радзіме.

Любяць людзі прыгожае. І навакольнаму асяроддзю карысць – смецце прыбіраюць.

[...]

 810     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
20 мар 2012 в 18:34 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Сфатаграфаваны не вясновы гай, які яшчэ не паспеў апрануцца ў лістоту, а наганяючы журбу засохлы гушчар, лісце ў якім ніколі не з’явіцца, а дрэвы гэтыя – засохлыя ствалы былых алешын, бяроз і асін. З цягам часу камлі перагніюць, і яны ўпадуць у новаўтворанае балота. Віноўнікі гэтага прыроднага разбурэння – бабры. Перагарадзілі яны плацінай рэчку-ручай, што бяжыць з-пад вёскі Доўгае паўз вёску Косцінка ў возера Заружань. Утварылася вадасховішча, якое больш нагадвае запоўненае вадой балота. Карэнішчы дрэў затопленага гаю ад празмернага пераўвільгатнення, быццам тыя пакаёвыя кветкі, згнілі, а ствалы засохлі.

Побач са знішчаным гаем знаходзіцца невялікая выспа. Раней яе сядлаў чысты асінавы гай, які часта любілі засяляць чырвонагаловыя падасінавікі. Цяпер з выспы тырчаць толькі вострыя пні. Асіны спілавалі зубатыя звяры і сцягнулі на плаціну. А тыя, што не спатрэбіліся, ляжаць, паваленыя крыж на крыж, утвараючы непраходны хлуд.[...]

 845     1   Тема: Прырода Лепельскага краю
19 мар 2012 в 21:19 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

У суботу 17 сакавіка вудзіў рыбу на лёдзе возера Доўгае. Сонца нагрэла паветра ў засені да 12 градусаў цяпла. Заазёрныя далячыні здаліся амаль голымі ад снегу. Таму ў нядзелю вырашыў ехаць не на возера, а на лясную паляну ці ўзлесак, дзе ўжо снег сышоў, і вецер не гуляе, паставіць палатку, распаліць вогнішча і адпачываць – загараць, піць піва, скварыць сала на агні, чытаць, драмаць у палатцы.

Назаўтра ў 10 гадзін раніцы з-за туману стаяла змрочнае надвор’е. Усё адно паехаў у бок Мінска шукаць утульнае месца. Не так гэта лёгка было зрабіць. Ускраіны ўзлескаў ад шашы сонца агаліла, а воддаль ляжаў даволі глыбокі снег. Насупраць Мацешавай стаянкі высечка пад лініяй электраперадач цалкам заснежаная. Абапал верабскай жвіроўкі – снег. Паехаў Барысаўскім бальшаком. Перад Юшкамі звярнуў на лясную дарогу ў былы кар’ер пад Казламі. Праталіны ёсць, але скрозь сасновыя шаты сонца не праб’ецца. За Віламі пад ЛЭП – таксама снег. Вярнуўся. У адваротным кірунку праехаў Вілы і адразу звярнуў управа на ледзь прыкметную лясную дарогу. З цяжкасцю двухколавы “Дракон” пераадолеў прыціснутыя да зямлі сумёты. Праз некалькі соцень метраў знайшоў зручны ўзлесак амаль на самай дарозе. На ўзбочыне паставіў палатку. Развёў вогнішча. А сонца на небе толькі-толькі вымалёўваецца.[...]

 743   Тема: Прырода Лепельскага краю
17 мар 2012 в 19:52 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Субота, 17 сакавіка. Загадзя купіў адзін грам матылёў. Прадавец і пакупнікі смяяліся: куды мне такі мізер -- раптам клёў пачнецца. Супакоіў іх, што ў мяне не пачнецца, а больш паловы гэтага грама ў палонку выкіну.


Куды паехаць? Пакуль жвіроўкі і прасёлкі не вызваліліся ад лёду, мой двухколавы “Дракон” данясе толькі да блізкіх ад асфальту азёраў. У мінулы выхадны быў на возеры Поўсвіж. Шэсць рыбін агульнай вагай 100 грамаў тады навудзіў за дзве гадзіны. Кпінаў не прымаю, бо сам сябе называю пучыным рыбаловам (пукамі на Лепельшчыне называюць яршоў). Цяпер трэба выбраць новае месца. Блізка і недалёка ад асфальту возера Доўгае (кардзяцкае, бо ёсць яшчэ з такой назвай пышнянскае).[...]

 723     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
15 мар 2012 в 23:31 — 8 лет назад

Вандроўныя ўспаміны старога валацугі

 

Напачатку 60-х гадоў асушалі балота, што з усходу прымыкае да возера Луконец (бяседскі). Экскаватар пракладваў канал у раку Эсу. Нечакана жалезная махіна пачала правальвацца ў балотныя нетры. Экскаватаршчык ледзь паспеў выскачыць. Засталася тырчаць з чорнай твані толькі страла. Паспрабавалі ратаваць дарагую тэхніку самі меліяратары. Падчапілі стралу да іншай магутнай меліярацыйнай машыны і пачалі цягнуць. Выцягнулі. Адламаную стралу. Экскаватар застаўся ў радовішчы сапрапелю.

Я трапіў на месца здарэння, калі на цвёрды балотны бераг з’ехалася шмат вайсковай тэхнікі. Таму працэс выцягвання экскаватара бачыў з усімі падрабязнасцямі.

Два цяжкія вадалазы спусціліся ў балотнае вакно, утворанае на месцы правалу. З сабой пацягнулі тоўсты трос. Некалькі разоў вылазілі на паверхню і паведамлялі, што працуюць навобмацак, бо тарфяная жыжка не прапускае дзённае святло.

Праз некалькі гадзін удалося трывала зачаліць экскаватар тросам. Другі яго канец быў накручаны на лябёдку ваеннага цягача, які прывязалі да тоўстага дрэва. Зароў магутны матор, трос напружыўся, дрэва задрыжала. Аднак экскаватар на паверхню не вылез. Трос рэзаў верхні пласт балотнай зямлі і пад ім пакрысе падцягваў тапельца да краю балота.

Сантыметр за сантыметрам нябачны экскаватар набліжаўся да сушы. Было дзіўна бачыць, як трос рэжа балота між карлікавых сосен і патануўшую махіну цягне пад іх каранямі.[...]

 732     2   Тема: Прырода Лепельскага краю
11 мар 2012 в 18:06 — 8 лет назад


Вандроўныя фотазамалёўкі старога валацугі

Ніколі б не паверыў, калі б сам не ўбачыў, як цвіце чарот. Напачатку вясны вецер распушыў рудыя шышкі, і з іх атрымаліся пухнатыя бутоны. Хоць букет з іх стаў у вазу, аднак уся кватэра пухам запоўніцца.

Гэты чаротавы сад знаходзіцца на балоце за дэкаратыўнай агароджай уздоўж Мінскай шашы і газавай трубой паміж апошнім трохпавярховікам па вуліцы Мінскай і гаражным масівам.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

[...]

 646   Тема: Прырода Лепельскага краю
10 мар 2012 в 18:59 — 8 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі 

Дзякуючы атэістычнаму выхаванню ў савецкіх школах, я стаў абсалютным нявернікам. Не верыў не толькі ў бога, а нават ва ўсе прымхі, прыкметы, існаванне нейкай звышсілы, якая ўплывае на жыццё чалавека і цэлага грамадства. Усе неверагодныя з’явы тлумачыў простым супадзеннем ці звычайнай падробкай. Да апошняга часу. Пакуль зусім нядаўна сам не сутыкнуўся з праяўленнем калі не звышсілы, то, ва ўсякім разе, незразумелай і загадкавай з’явы.

У 2004 годзе шырокай грамадскасці стала вядома пра існаванне паміж Залессем і Вялікім Поўсвіжам культавага каменя-следавіка з адбіткам ступні чалавека і лап хатняй жывёлы. Пабыўшы аднойчы ля валуна, мяне да яго пацягнула. Разважыў так: калі вернікі ходзяць выхаднымі днямі ў царкву, касцёл, малітоўны дом, то чаму мне раз на тыдзень не пераадолець чатыры кіламетры, каб пабыць ля Следавіка. Абсякаў кусты вакол, саскрабаў мох з паверхні, спальваў хлуд, адпачываў. Роўна год пасля адкрыцця Следавіка хадзіў да яго кожную суботу ці нядзелю. Пасля стаў наведвацца туды раз на месяц. З такой перыядычнасцю бываю там да гэтага часу, бо сваёй верай лічу паганства, а сябе -- паганцам. Кладу ў агульны стос на культавым валуне грошы, зараджаю ад яго свае абярэгі (камень-мінерал лазурыт і металічны Знак Перуна), што нашу на шыі.

Аднойчы ў нядзелю пасек сасновае палена на дрэўкі для Перуновага цяпельца і прыехаў на ровары да цуда прыроды пад вечар. Паставіў бутэльку піва на лаўку, раней мной змайстраваную і прывезеную з горада, і ўзяўся распальваць агонь. Сухія дрэўкі тлелі і не хацелі гарэць.[...]

 773   Тема: Прырода Лепельскага краю
10 мар 2012 в 08:00 — 8 лет назад


Рыбалка на возеры Поўсвіж паблізу пляжа. Двухгадзінны ўлоў -- 100 грамаў (пяць акунёў і плотка).

[...]

 730   Тема: Прырода Лепельскага краю
10 мар 2012 в 07:27 — 8 лет назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

 

Лічыў сябе рэалістам-матэрыялістам. Не верыў ні ў якія сілы і з’явы, што няздольныя растлумачыць навука. Словам, жыў па прынцыпе песні, у якой ёсць словы: “Ни в бога, ни в черта не верит моряк, а верит в простой талисман…” Я ж не верыў нават у свій талісман -- камень-мінерал лазурыт, які заўсёды насіў на шыі больш дзеля прыліку, чым у якасці абярэгу ад няшчасцяў ці злога року. Тым болей не прыдаваў значнасці снам усіх характараў і зместаў. Нядаўні ж выпадак прымусіў задумацца над маёй абыякавасцю да таго, у што верыць большасць людзей.

Спякотны май. Адпачываю на курорце Мялекіна Данецкага ўзбярэжжа Азоўскага мора. Сню там сон, быццам вырашаю скараціць дарогу з Велеўшчыны ў родную вёску Гадзіўлю і кіруюся скрозь лясны масіў Зімнік, хоць ведаю, што дарогі там даўно не існуе ні зімой, ні летам -- завалена ўпаўшымі ялінамі, зарасла травой, запоўнілася вадой. Дзесьці на сярэдзіне шляху трапляю ў суцэльны буралом і непраходнае балота. Усё ж назад не вяртаюся, прадзіраюся скрозь прыродныя перашкоды. Нечакана трапляю на паляну, застаўленую некалькімі драўлянымі пабудовамі, у якіх абшчынным чынам жывуць дзіўныя лясныя людзі. Бяруць яны мяне ў палон і кажуць, што назаўсёды застануся жыць з імі ў Зімніку. Прыводзяць у хату, якая з гэтага часу стане маёй, паказваюць спрытную маладзіцу, якая будзе маёй жонкай.[...]

 844   Тема: Прырода Лепельскага краю
08 мар 2012 в 11:37 — 8 лет назад

П´янае паляванне старога валацугі

 

З’ехаліся неяк у Гадзіўлю дзецюкі -- я, піцерскі зяць Віцька (мужык маёй сястры Анькі), віцебскі зяць Воўка (мужык маёй аднакласніцы Волькі Мазго) і мой кум-лепелец Віталік Грыдзюшка. Спатканне адзначылі добрай п’янкай. Захмялелыя, вырашылі пайсці на паляванне. Ружжы ў вяскоўцаў пазычылі зяці, а мы з кумам паперліся следам, бо тыя з сабой узялі самагонку. Торба з ёй бы магнітам прыцягвала нас да сябе.

Эсу пераадолелі па падвясной кладцы. Абышлі наваколлі Макаравага Хутара. За Мікітавым Хутарам забрылі ў такія хмызняковыя нетры, што заблукалі. Не ведаем куды ісці. Камары заядаюць.

-- Я мясцовы, -- кажу. -- А вы чужынцы. Не ведаеце нашай мясцовасці. Выведу вас!

Цвярозы можа і вывеў бы. А п’яны сам канчаткова закруціўся. Убачылі паляўнічыя, што я разгубіўся і дзеля адчэпнага ваджу іх абы дзе наўздагад.[...]

 729   Тема: Прырода Лепельскага краю
26 фев 2012 в 18:49 — 8 лет назад

 

Кур´ёзныя гісторыі старога валацугі.

 

Цэнтр сельсавета Слабада ніякай адметнасці не мае. Наадварот, сваёй, набіўшай аскому назвай, адштурхоўвае ад сябе ўвагу, бо ў кожным раёне па некалькі Слабод. У Лепельскім іх дзве -- у Горскім і Слабадскім сельсавеце. Памятаеце: пад’язджаеш да лепельскай вёскі Рожна па Мінскай шашы, а там стаіць дарожны ўказальнік “Слабада 6 км” -- гэта ўжо ў Докшыцкім раёне. Увогуле ж слабада -- гэта рамесніцкае прадмесце вялікага населенага пункта. У выпадку з нашымі слабодамі -- гэта прыдаткі Гарадчэвічаў і Свяды. Гарадчэвічы існаваць засталіся, а вось вялікую вёску Свяда на мяжы 70-х -- 80-х гадоў мінулага стагоддзя праглынула малая Слабада. Свядскія лясніцтва, сярэдняя школа, сельсавет раптам сталі называцца Слабадскімі. З якіх меркаванняў быў учынены такі вандалізм над старажытнай вёскай Свяда і хто яго ініцыятар устанавіць не ўдаецца. Але развага не пра гэты вельмі важны факт у гісторыі знікнення вялікага населенага пункта, а пра кур’ёзны выпадак з жыцця менавіта старой Слабады.

Слабаду з двух бакоў атачаюць прыгожыя лясы. Старадаўні Барысаўскі бальшак, а цяперашняя дарога “Чарнаручча -- Красналукі” праходзяць паўз яе. Ззаду за аўтобусным прыпынкам пачынаецца узгорысты бор, а насупраць яго стаіць змрочны мур. Здаўна ў ім месціўся малакапрыёмны пункт, у які звозілі малако з калгасаў “Пражэктар” і “Радзіма”. Перад адпраўкай на малочнакансервавы камбінат тут бітоны з ім ахалоджваліся ў басейне з вадой, якую рабілі халоднай ільдзіны, зімой напілаваныя на возеры Оч (у народзе -- Аношкаўскае).[...]

 814     1      2   Тема: Прырода Лепельскага краю
25 фев 2012 в 07:53 — 8 лет назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

 

Скрозь вёску Гадзіўля цячэ канава. Уласнай назвы не мае. Яе так і называюць -- Канава. Мае відавочнае штучнае паходжанне, бо роўная, бы страла, і павароты робіць пад вострым вуглом. Прызначана спускаць балотную ваду з-пад урочышча Жэнькаў Лагер у раку Эсу. Калі яе капалі -- невядома, але за шмат дзесяцігоддзяў да павальнай меліярацыі 60-х -- 70-х гадоў. Хутчэй за ўсё да стварэння Канавы прыклаў рукі пан яшчэ ў дарэвалюцыйныя часіны.

Цяпер Канава зарасла травой і кустоўем, а раней дзеці па ёй на каньках каталіся, перад мастком на гадзіўлянскай вуліцы хакейную пляцоўку і калаўрот рабілі, на вуду з мастка вудзілі падкаменцаў, а ў засуху кашолкамі з бучкоў выцягвалі шчупакоў, якія заходзілі з Эсы.

Аднойчы ў марозны дзень прыехаў я ў Гадзіўлю, дзе жылі мае маці і брат Васька. Выпрасілі з ім у маці бутэльку самагону і, як сапраўдныя краязнаўцы, падаліся яго выпіваць на прыроду. Прыстанішчам выбралі вусце Канавы. Гэта кіламетры з паўтара ад хаты. Снегу было мала -- толькі-толькі зямлю захінаў, а вось мароз быў дык градусаў пад 20.[...]

 999     3   Тема: Прырода Лепельскага краю






Темы автора

  




Последние комментарии


ВАЛАЦУГА СЕЎ НА КАРАНЦІН. ЗАКУПІЎ ПРАДУКТАЎ  — 3 часа назад  — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
«РОДИНА» ВИКТОРА ПРАЛИЧА от Валадара Шушкевича  — 2 дня назад  — Ольга Кочеткова
КОРОЛЕВСТВО ОГОЛЁННОЙ КРАСОТЫ  — 1 неделю назад  — SeRJ


Популярные за неделю




Лучшие записи








Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ