Блоги LEPEL.BY

Блог Валадара Шушкевiча

Всего записей: 1254   комментариев: 1604

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

25.04.2012 (18:31) — 7 лет назад


Адвячоркам Васіль Хацкевіч, Анатоль Хаванскі, Аляксандр Саўчанка і Вольга Ганчар з дачкой-шасцікласніцай Аняй выехалі на веласіпедах у бок Ушачаў па старой Полацкай дарозе. Ехалі ў вёску Бычкі – на радзіму Васіля Быкава. Суправаджаю турыстаў на матацыкле “Мінск”, які называю “Цмокам”.

На Ушаччыне праводзіцца рэканструкцыя дарогі Ушачы – Лепель. Работы набліжаюцца да завяршэння. Пакладзены асфальт. Жвіроўкі засталося ўсяго 3,2 кіламетра – адДвор-Жараў і за адгалінаванне на Жары.

Спыніліся толькі на адгалінаванні дарогі ў санаторый “Лясныя Азёры”, каб абмеркаваць, дзе атабарыцца на начлег.

Уважліва вывучылі карту-двухкіламетроўку. Найлепшым месцам выбралі возера Завячэлле, якое хаваецца ў лесе непадалёк ад дарогі і цягнецца да самых Ушачаў.[...]

 634  Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

24.04.2012 (21:40) — 7 лет назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

"Сельская газета" за 8 декабря 1989 года

НЕВОДЫ-ГУБИТЕЛИ

Видел, как рыбаки из Лепельского рыбхоза ловили в озере Боровенском утопленника. Окружиди водоём неводом, включили лебёдку. Заодно и рыбу выбирают -- не задаром же работать. Пускай бы. Только вот возмущаются многочисленные наблюдатели: слишком мелкая ячейка в неводе. Даже мелкая уклейка запутывается. Но её не выбирают. Наматывают на мотовило, превращают в кашу. А за удочку любителя-одиночку штрафуют…

Мало того. Ещё из Новолукомля приедут на лепельские озёра рыбаки. А у них не невод -- трал. Даже клопов озёрных вытаскивает.

Неудивительно, что рыбаки из рыбхоза увольняться начали -- рыбу выловили, заработка нету.

Где же логика? Где правда? Где закон?

***[...]

 620     1      4   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

23.04.2012 (01:45) — 7 лет назад

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Канец 80-х. На матаролеры “Туліца” прыязджаю на часовую верталётную пляцоўку, размешчаную на меліяраванай плошчы за вёскай Свядзіца. Запраўшчыкі з сельгасхіміі запраўляюць верталёт мінеральнымі ўгнаеннямі і той распыляе іх над полем. А поле рэжуць загнаная ў канал рака Свядзіца і шматлікія каналы, што ў яе ўпадаюць.

Напісаў нататку ў раённую газету “Ленінскі сцяг” пад загалоўкам “З верталёта -- у раку”. І пачалося!

У рэдакцыю прымчала начальніца станцыі аховы раслін Ліля Тышкевіч. Паказвае мне і рэдактару Васілю Хаванскаму тлумачальныя запіскі запраўшчыкаў верталёта. Прозвішча аднаго запомніў -- Шах з вуліцы Сянной. У іх напісана: “Да нас пад’ехаў на матаролеры нейкі чалавек. Спытаў, чым запраўляем верталёт. Мы адказалі. Ад яго даносіўся пах спіртнога”.[...]

 504     1      2   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

22.04.2012 (00:53) — 7 лет назад


Путевые заметки старого бродяги

Необычное пополнение получил в этом году дендропарк. В рамках ежегодной акции «Неделя леса-2012» работники лесхоза решили заложить аллею из 65 туй в дендропарке и присвоить ей имя 130-летия со дня рождения Якуба Колоса и Янки Купалы. Примечательно, что такой чести классики белорусской литературы удостоились в Год книги.[...]

 586  Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

16.04.2012 (01:15) — 7 лет назад


Ностальгические заметки старого бродяги

Каждый водоток имеет исток и устье. А бывают реки без устья? Правильно! Амударья и Сырдарья не достигают Аральского моря, так как их воду разбирают в среднем течении на хозяйственные нужды. От того и самое большое озеро мира исчезает с лица земли из-за отсутствия пополнения, берега отодвинулись от прежних очертаний на десятки, а то и сотни километров. Бывшие порты Муйнак, Жуанбалык, Аральск, Казахдарья превратились в города-призраки среди пустынь Кызылкум и Каракумы.

Есть реки без устья на Лепельщине? Правильно! Это река Береща, которая берет начало из одноименного озера и исчезает в среднем течении, отдав свою воду Веребскому каналу. Только делает она это не по своей воле, а в соответствии с конкретным волюнтаристским решением строителей светлого коммунистического будущего.

Место былого слияния Берещи и Эсы вблизи комплекса придорожного сервиса "Гостинный двор".

[...]

 1345     13   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

31.03.2012 (19:27) — 7 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Калі ад Лепеля ад’ехацца на пяць кіламетраў у бок Мінска, злева позірку паўстане комплекс прыдарожнага сэрвісу Юрыя Мацешы. Гэта ведаюць усе. Аднак не ўсе, асабліва моладзь, не ведаюць, што на тым месцы калісьці існавала гарадская звалка. І яшчэ меней людзей ведае, што насупраць прыдарожнага сэрвісу знаходзіцца захаванне лепельскіх яўрэяў, якія не паспелі ці не пажадалі пакінуць родны кут і ўцячы далей ад фронту.

Месца расстрэлу гітлераўцы выбралі цудоўнае -- абапал баравой верацяі сцеляцца адносна сухія балоты. Грыбоў там да гэтага часу процьма. У нізінах шмат чарніц.

Нябожчыца з Верабак Вера Азаронак узгадвала, як стала сведкам расстрэлу чарговай групы людзей. Выпусцілі верабчанаў з лепельскай турмы за некалькі дзён да прыходу савецкіх войскаў. Пехатой дабіраліся да Верабак Барысаўскім бальшаком. Перад Чарнаруччам пачулі стрэлы. Да іх было з паўкіламетра. Падпаўзлі, каб пацікавіцца, што адбываецца. Убачылі шэраг схуднелых людзей перад ямай. Варожыя салдаты ў іх стрэлілі з аўтаматаў. Небаракі пападалі ў магілу. На іх месца павялі наступную партыю. Верабчане з-за страху вярнуліся на Барысаўскі бальшак.[...]

 543  Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

26.03.2012 (20:34) — 7 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Часта даводзілася чуць, як безвынікова шукалі камень-следавік, арыентуючыся на ўказальнік на дарожным знаку, пастаўленым збоку Аршанкі насупраць вёскі Залессе. Справа ў тым, што першапачаткова дарожны знак “Славутасць” стаяў за паваротам на Следавік. Таму шукальнікі траплялі не на той лапік поля. Сёлета знак перанеслі на патрэбнае месца. Камень з адбіткамі чалавечай нагі і слядоў хатняй жывёлы трэба шукаць наступным чынам.

Перад адгалінаваннем ад Аршанкі дарог на асфальтавы завод і вёску Залессе стаіць дарожны знак “Славутасць” з надпісам “Камень-следавік”.

Насупраць адгалінавання, за прыдарожнымі дзвюмя соснамі, ёсць правы з’езд на вузкае поле.[...]

 570     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

25.03.2012 (00:18) — 7 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Галоўнай ідэяй вясновага цыклу народных святаў была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган жывёлы ў поле. Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу, а таму ў гэты дзень наядаўся ўдосталь.

На Лепельшчыне “Гуканне вясны” стала традыцыяй. Сёлета мясцовыя краязнаўцы, турысты, чальцы Народнага фальклорнага клуба “Кругаверць” месцам урачыстага знішчэння зімы і закліку вясны вярнуць прыроду да жыцця выбралі гарадскі востраў, дзе Эса злучаецца з Лепельскім возерам.

Гары-гары, зіма-ненавісніца!

[...]

 675  Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

22.03.2012 (17:43) — 7 лет назад

Вымушаныя нататкі старога валацугі

Гэты тэкст у рэдакцыю “Лепельскага краю” прынёс ураджэнец Верабак, а цяпер лепяльчанін Коля Тухта. Аднак з ідэалагічных меркаванняў публікацыя да друку не дапушчана. Прычына ў тым, што апісаная таямнічая тройца чырвонаармейцаў, якая чыніла расстрэлы мясцовых партызанаў, была аператыўнай групай “Дружная” капітана дзяржбяспекі Д. Фралова, закінутай у тыл для ліквідацыі камбрыга Камінскага – камандзіра Рускай вызваленчай народнай арміі. З 12 кастрычніка 1943 года фралоўцы асталяваліся ў лагеры партызанскай брыгады імя Сталіна.

Прыхаваная праўда аб вайне

Мой бацька Сцяпан Тухта з Верабак быў разведчыкам у партызанскай брыгадзе імя Сталіна, якая знаходзілася ў вёсцы Вокана. Ад яго я даведаўся аб невядомым пахаванні часін вайны на верабскай аселіцы. Пераказваю тую гісторыю.

Аднойчы стомленая група партызанаў-падрыўнікоў вярталася з дыверсіі на чыгуначным пераездзе на дарозе Сянно – Бурбін. Стомленыя маршам дыверсанты спыніліся ў Верабках, каб у цемры не блукаць па непраходнай багне Бярэшчанскай поймы. Занялі дзве хаты. Ляглі на падлозе. Але не паспелі звесці вочы, як пачулі звонку жаночы голас:

-- Сыночкі вы нашы! Нарэшце мы вас дачакаліся.[...]

 529  Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

21.03.2012 (17:45) — 7 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ехалі транзітам скрозь вёску Залессе матырынскае. Ля адной хаты міжволі спыніліся – настолькі прыцягнула ўвагу арыгінальнае аздабленне двара. Уваходная брама, пальмы, клумбы, гараж, прыбіральня зроблены з пластыкавых бутэлек. Дэкаратыўныя малыя архітэктурныя формы выдатна дапаўняюць крушні ля іх. Быццам у рай трапілі.

-- Гэта ж трэба было столькі піва напіць!

-- Не столькі бутэлек выпіта, колькі муж Аляксандр назбіраў ля дарог, на пустках, звалках, у лесе, -- кажа гаспадыня Людміла Шумель. – Як убачыць, так і валачэ дахаты. Прымяненне ўтылю самі вынаходзім. Вынік перад вамі. Часу на тое хапае – ваенныя пенсіянеры мы. У Новалукомлі кватэру маем. Аднак па выхадзе на пенсію не сталі шукаць працу, а вядзём гаспадарку на мужавай радзіме.

Любяць людзі прыгожае. І навакольнаму асяроддзю карысць – смецце прыбіраюць.

[...]

 598     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

20.03.2012 (18:34) — 7 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Сфатаграфаваны не вясновы гай, які яшчэ не паспеў апрануцца ў лістоту, а наганяючы журбу засохлы гушчар, лісце ў якім ніколі не з’явіцца, а дрэвы гэтыя – засохлыя ствалы былых алешын, бяроз і асін. З цягам часу камлі перагніюць, і яны ўпадуць у новаўтворанае балота. Віноўнікі гэтага прыроднага разбурэння – бабры. Перагарадзілі яны плацінай рэчку-ручай, што бяжыць з-пад вёскі Доўгае паўз вёску Косцінка ў возера Заружань. Утварылася вадасховішча, якое больш нагадвае запоўненае вадой балота. Карэнішчы дрэў затопленага гаю ад празмернага пераўвільгатнення, быццам тыя пакаёвыя кветкі, згнілі, а ствалы засохлі.

Побач са знішчаным гаем знаходзіцца невялікая выспа. Раней яе сядлаў чысты асінавы гай, які часта любілі засяляць чырвонагаловыя падасінавікі. Цяпер з выспы тырчаць толькі вострыя пні. Асіны спілавалі зубатыя звяры і сцягнулі на плаціну. А тыя, што не спатрэбіліся, ляжаць, паваленыя крыж на крыж, утвараючы непраходны хлуд.[...]

 641     1   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

19.03.2012 (21:19) — 7 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

У суботу 17 сакавіка вудзіў рыбу на лёдзе возера Доўгае. Сонца нагрэла паветра ў засені да 12 градусаў цяпла. Заазёрныя далячыні здаліся амаль голымі ад снегу. Таму ў нядзелю вырашыў ехаць не на возера, а на лясную паляну ці ўзлесак, дзе ўжо снег сышоў, і вецер не гуляе, паставіць палатку, распаліць вогнішча і адпачываць – загараць, піць піва, скварыць сала на агні, чытаць, драмаць у палатцы.

Назаўтра ў 10 гадзін раніцы з-за туману стаяла змрочнае надвор’е. Усё адно паехаў у бок Мінска шукаць утульнае месца. Не так гэта лёгка было зрабіць. Ускраіны ўзлескаў ад шашы сонца агаліла, а воддаль ляжаў даволі глыбокі снег. Насупраць Мацешавай стаянкі высечка пад лініяй электраперадач цалкам заснежаная. Абапал верабскай жвіроўкі – снег. Паехаў Барысаўскім бальшаком. Перад Юшкамі звярнуў на лясную дарогу ў былы кар’ер пад Казламі. Праталіны ёсць, але скрозь сасновыя шаты сонца не праб’ецца. За Віламі пад ЛЭП – таксама снег. Вярнуўся. У адваротным кірунку праехаў Вілы і адразу звярнуў управа на ледзь прыкметную лясную дарогу. З цяжкасцю двухколавы “Дракон” пераадолеў прыціснутыя да зямлі сумёты. Праз некалькі соцень метраў знайшоў зручны ўзлесак амаль на самай дарозе. На ўзбочыне паставіў палатку. Развёў вогнішча. А сонца на небе толькі-толькі вымалёўваецца.[...]

 557  Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

17.03.2012 (19:52) — 7 лет назад


Вандроўныя нататкі старога валацугі

Субота, 17 сакавіка. Загадзя купіў адзін грам матылёў. Прадавец і пакупнікі смяяліся: куды мне такі мізер -- раптам клёў пачнецца. Супакоіў іх, што ў мяне не пачнецца, а больш паловы гэтага грама ў палонку выкіну.


Куды паехаць? Пакуль жвіроўкі і прасёлкі не вызваліліся ад лёду, мой двухколавы “Дракон” данясе толькі да блізкіх ад асфальту азёраў. У мінулы выхадны быў на возеры Поўсвіж. Шэсць рыбін агульнай вагай 100 грамаў тады навудзіў за дзве гадзіны. Кпінаў не прымаю, бо сам сябе называю пучыным рыбаловам (пукамі на Лепельшчыне называюць яршоў). Цяпер трэба выбраць новае месца. Блізка і недалёка ад асфальту возера Доўгае (кардзяцкае, бо ёсць яшчэ з такой назвай пышнянскае).[...]

 534     3   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

15.03.2012 (23:31) — 7 лет назад

Вандроўныя ўспаміны старога валацугі

 

Напачатку 60-х гадоў асушалі балота, што з усходу прымыкае да возера Луконец (бяседскі). Экскаватар пракладваў канал у раку Эсу. Нечакана жалезная махіна пачала правальвацца ў балотныя нетры. Экскаватаршчык ледзь паспеў выскачыць. Засталася тырчаць з чорнай твані толькі страла. Паспрабавалі ратаваць дарагую тэхніку самі меліяратары. Падчапілі стралу да іншай магутнай меліярацыйнай машыны і пачалі цягнуць. Выцягнулі. Адламаную стралу. Экскаватар застаўся ў радовішчы сапрапелю.

Я трапіў на месца здарэння, калі на цвёрды балотны бераг з’ехалася шмат вайсковай тэхнікі. Таму працэс выцягвання экскаватара бачыў з усімі падрабязнасцямі.

Два цяжкія вадалазы спусціліся ў балотнае вакно, утворанае на месцы правалу. З сабой пацягнулі тоўсты трос. Некалькі разоў вылазілі на паверхню і паведамлялі, што працуюць навобмацак, бо тарфяная жыжка не прапускае дзённае святло.

Праз некалькі гадзін удалося трывала зачаліць экскаватар тросам. Другі яго канец быў накручаны на лябёдку ваеннага цягача, які прывязалі да тоўстага дрэва. Зароў магутны матор, трос напружыўся, дрэва задрыжала. Аднак экскаватар на паверхню не вылез. Трос рэзаў верхні пласт балотнай зямлі і пад ім пакрысе падцягваў тапельца да краю балота.

Сантыметр за сантыметрам нябачны экскаватар набліжаўся да сушы. Было дзіўна бачыць, як трос рэжа балота між карлікавых сосен і патануўшую махіну цягне пад іх каранямі.[...]

 554     2   Тема: Прырода Лепельскага краю
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ:

11.03.2012 (18:06) — 7 лет назад


Вандроўныя фотазамалёўкі старога валацугі

Ніколі б не паверыў, калі б сам не ўбачыў, як цвіце чарот. Напачатку вясны вецер распушыў рудыя шышкі, і з іх атрымаліся пухнатыя бутоны. Хоць букет з іх стаў у вазу, аднак уся кватэра пухам запоўніцца.

Гэты чаротавы сад знаходзіцца на балоце за дэкаратыўнай агароджай уздоўж Мінскай шашы і газавай трубой паміж апошнім трохпавярховікам па вуліцы Мінскай і гаражным масівам.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

[...]

 467  Тема: Прырода Лепельскага краю






Темы автора

  




Последние комментарии


БУДЕМ ЖИТЬ ПРИ КОММУНИЗМЕ! Шуш Эсенскi — 2 дня назад — Блукач ВАЛАЦУЖНЫ
ШЕРШНИ УМИРАЛИ ОТ КАЙФА — 2 дня назад — Мара
МАССОВОЕ УБИЙСТВО ШМЕЛЕЙ — 3 дня назад — Мартин
ПОЧЕМУ НЕ ВСЕ СИДЯТ В ТЮРЬМЕ — 4 дня назад — Иван
703. ЭВОЛЮЦИЯ ВЕСОВ. Шкиндер Василь — 6 дней назад — Дзяніс


Популярные за неделю


ПОЧЕМУ НЕ ВСЕ СИДЯТ В ТЮРЬМЕ — 5 дней назад   за неделю: 594 
703. ЭВОЛЮЦИЯ ВЕСОВ. Шкиндер Василь — 6 дней назад   за неделю: 288 
БУДЕМ ЖИТЬ ПРИ КОММУНИЗМЕ! Шуш Эсенскi — 2 дня назад   за неделю: 284 
704. ВОДА НА ГОРЕ. Мозго (Крицкая) Раиса — 4 дня назад   за неделю: 263 


Лучшие записи








Яндекс.Метрика
 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение