Раварысты з клубу турыстаў і краязнаўцаў “Паходнік” правялі аднадзённую 90-кіламятровую вандроўку па ўсходняй частцы Лепельшчыны на роварах. Наведалі Цар-дуб, вайсковы бункер за Тадулінам, старадаўнія могілкі за Двор-Таронкавічамі, вёску-прывід Вялікія Таронкавічы, галоўную гару Лепельшчыны (279 метраў), вёску Ляхавічы, гарадзішча паміж Грыгаравічамі і Кастрыцай. З пэўнымі цяжкасцямі але задаволеныя апоўначы вярнуліся дахаты. Напрыканцы маршруту спідометры паказалі 90 кіламетраў дзённага прабегу.
Кастрычник- 2017.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |