Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 04.03.2018 (08:29) — 7 месяцев назад

553. ТРЫ НАЗВЫ АДНОЙ РАЧУЛКІ. Карусевіч Вячаслаў

Тема: Лепельщина без прикрас    Сегодня: 3, за неделю: 9, всего: 590

 Нарадзіўся ў вёсцы Баброва. Вучыцца ў шостым класе Баброўскай школы. Жыве ў Баброве.

  Цяпер мы з братам ужо дарослыя: ходзім у пяты і шосты класы. А калі былі маленькімі, то самым родным і любым месцам на зямлі была наша маленькая рачулка, што бяжыць за агародам дзядулевай хаты.

 Жабка. Якая дзіўная назва!

 - Бо многа жаб, – казала мама, калі вадзіла нас з братам купацца.

 Тады, у нашым далёкім дзяцінстве, Жабка здавалася нам вялікай паўнаводнай ракой. Мама чамусьці не баялася, спакойна сядзела на беражку, калі мы і ныралі, і ў водныя даганялкі гулялі ды плавалі.

 Якія пакатыя беражкі, зарослыя мяккай травой; які жоўты пясочак на дне; які высокі трыснёг расце на берагах! А яшчэ мы с братам лавілі ракаў, што зашыліся пад карчы.

 Вада ў нашай рачулцы чыстая, празрыстая, хуткаплынная. Адкуль яна цячэ? Куды? Гэтымі пытаннямі ў дзяцінстве не задаецца, напэўна, ніхто. Проста атрымлівае асалоду ад вады, ад купання, ад гульняў.

 Яшчэ тады і мама з татам, і дзядуля з бабуляй называлі раку Жабкай. Так казалі і мы.

 Якім жа было маё здзіўленне, калі ў час падарожжа ў вёску Падаліца, дзе нарадзіліся і тата, і дзядуля, мне паказалі масток і рэчку ды сказалі:

 - Глядзі, гэта наша Жабка.

 Жабка? А дарожны ўказальнік кажа: “Дзіва”. Сапраўды, дзіва дзіўнае! Дык якая ж назва правільная? Дзядуля пасмяяўся:

 - Экскаватарка.

 Як? У адной ракі тры назвы? На нашы пытанні тата не змог адказаць. Накіраваў да дзядулі:

 - Заблытаў хлопцаў, дык няхай і тлумачыць зараз.

 І дзядуля растлумачыў. Нават мой непаседлівы брацік  Максімка быў зацікаўлены і ўважлівы. Аказваецца, ў народзе рэчку завуць Экскаватаркай, бо даўно-даўно рашылі правесці канал паміж двума азёрамі – Катоўскім і Астроўна. Той ручай, што злучаў азёры, выпрамілі экскаватарам. Дарожнікі памыліліся і паставілі знак “Дзіва” не там, дзе трэба. Рака Дзіва злучае Катоўскае і Рагоўскае азёры. А дарожны знак перад сапраўднай Дзівай не стаіць.

 Увогуле, Жабка – назва маленькай вёсачкі ў пяць двароў, што некалі тулілася да ручая.

 - Дык як называць маю рачулку? – не разумеў я.

 - Як хочаш, – засмяяўся дзядуля. – Як больш падабаецца. Мы завём Жабкай.

 Мы выраслі. Купацца ў рэчцы стала нецікава. З сябрамі лета праводзім на пляжы возера Астроўна.

 - Што, забыліся на рэчку? А яна чакае вас, – аднойчы сказаў дзядуля.

 Што там робіцца? Мы ж даўно на Жабцы не былі! Ужо мы дарослыя, можна схадзіць да яе і без мамы.

 Калі мы прыйшлі на беражок, то Максім аж заплакаў. Здаецца, рэчачка чакала нас і сумавала. І толькі беражкі яе зараслі без нас. Мы будзем даглядаць цябе, мілая Жабка, як у дзяцінстве.

 Першы раз выкасіць берагі мы папрасілі дзядулю. Цяпер робім гэта самі. 

  І паўз рачулку мы прайшлі: сабралі смецце, выдралі лішнія расліны, прыбралі паваленае дрэва.

 Няхай жыве мая Жабка і нясе свае імклівыя воды ў возера!

2018









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


Полупустыня. БУШУЮЩЕЕ МОРЕ АЗОВСКОЕ. День 1-й — 6 дней назад,   за неделю: 452 
Полупустыня. ПОПЫТКА ПРОРЫВА В СИВАШ. День 2-й — 5 дней назад,   за неделю: 382 
«БАГАЧ» АДЗНАЧАЕ ДЗЕНЬ АДЗІНСТВА БАЛТАЎ — 1 день назад,   за неделю: 275 
Полупустыня. ЗМЕИ В МОРЕ. День-4-й — 2 дня назад,   за неделю: 210 
ИМПОРТНЫЕ ШМОТКИ В ЭПОХУ СОЦИАЛИЗМА. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 175 
Полупустыня. ОАЗИС В СТЕПИ. День 5-й — 14 часов назад,   за неделю: 169 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение