Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 24.03.2018 (23:17) — 11 месяцев назад ВЯСНА АПЯРЭДЗІЛА СЯБЕ ГУКАННЕ. ШушТема: Валацужныя навіны ![]() Звесткі аб аўтары глядзець тут. Гукальнікі Вясны спазніліся са сваёй місіяй усяго на паўдня – Вясна прыйшла з раніцы і расквасіла доўгачаканай цеплынёй раллю на Перуновай гары. Па гразкай глебе не паскачаш. Давядзецца пераходзіць на ўзвышша насупраць – там іржышча. У першую чаргу трэба прыбраць Зіму ў перадсмяротны строй. Не гледзячы на смяротны прысуд, варта бюст паправіць – дама усё ж хутка будзе пакараная. Мужыкі, усе на лесапавал! Дровы патрэбныя! Сячы, сякера! Старшыня праўлення лепельскіх інвалідаў Валодзя Кніга аглядае Зіму перад пакараннем і выносіць вердыкт: да смерці гатовая! Іншы Валодзя, падпальвай зладзейку! Жалю няма. Толькі нянавісць за сцюжу выклікае выкананне справядлівага прысуду. І Зімы не стала. Шчаслівы народ пусціўся ў карагод. Адразу птушкі вясновыя з выраю прыляцелі. У весялосць яны прысутных увялі. Ну, як тут устаяць ды да такіх гукальніц не прымазацца? Дайце музыку, крутую музыку! Наце музыку. Кідайцеся ў скокі ўсе, хто ног не шкадуе. Імпэту людскога не разбіць, не спыніць, не стрымаць! А імбрычак ужо свішча-кліча ахвочых да гарбаты. Абрус-самабранік поўніцца прысмакамі ўсялякімі. Хочаш, мёдам аб’ядайся. Калі душа просіць – салам ад’ядайся. Але найбольш нарасхват ідуць жаўрукі, Вясной спечаныя. Вясна прыйшла, дык радуйцеся. Мы цябе любім, Вясна! 24 сакавіка 2018 году. | Темы автора Популярные за неделю 695. КРЭСЛА НАПАЛЕОНА, КРЫЖЫ З КАМЛЫГ ДЫЙ ВЕЛЕЎШЧЫНСКАЯ ПАЭМА Ў КАМЕНІ. Тухта Валер — 6 дней назад, за неделю: 352 ![]() 693. МОЙ ДОМ МЕНЯ КОРМИТ. Маркович Леонид — 1 неделю назад, за неделю: 234 ![]() 696. АДМЕТНЫЯ ШТРЫХІ ДА ЖЫЦЦЯ ВЕЛЕЎШЧЫНЫ. Тухта Валер — 5 дней назад, за неделю: 225 ![]() 697. БЯРЭЗІНСКАЯ СІСТЭМА З АРХІЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ. Астаповіч Антон — 4 дня назад, за неделю: 216 ![]() 698. ЕЩЁ ОДНО ПОСЛЕДНЕЕ СКАЗАНЬЕ... Рисак Иван — 2 дня назад, за неделю: 208 ![]() ЮНЫЕ КУРЦЫ НЕ НАШЕГО ВРЕМЕНИ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад, за неделю: 197 ![]() |
Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов | ![]() |
https://www.racyja.com/kultura/gukanne-vyasny-na-lepelshchyne/
либо используйте: