Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 17.04.2018 (18:47) — 1 месяц назад

ДОЎГІ ШЛЯХ НА РАДАЎНІЦУ. Бадзяўкі

Тема: Бадзяўкі ў лайдацкіх блуканнях    Сегодня: 1, за неделю: 15, всего: 691

 Лепельскія бадзяўкі Блукач ды Скалаброд сабраліся на Радаўніцу памянуць продкаў. Шлях да месца іх вечнага спачыну блізкі – 18 кіламетраў. Аднак, каб пераасэнсаваць іх і сваё жыццё, бадзяўкі вырашылі прабегчыся сцяжынкамі, якімі хадзілі іх блізкія родныя і далёкія прашчуры.

 Без аніякіх клопатаў на іх сцежках лёгка быць сам-на-сам з роднымі, якіх страціў назаўсёды.

 Асабліва, калі тут шукаў баравікі з імі разам.

 За ваш спакой у лепшым свеце, дарагія Прускія і Шушкевічы!

 Дазвольце крыху пазабаўляцца – да змены сутак яшчэ далёка. Зараз пакажам нашае цяпельца такім, якім яно ёсць на самой справе.

 А зараз з таго ж месца сфатаграфуем агонь з фотаўспышкай. Ну і розніца!

 Вось і час нашага адбою надышоў.

 Да хуткага спаткання, родныя!

 Нарэшце раніца прагнала цемру.

 Але аднаму Блукачу сумна. Пойдзе будзіць Скалаброда.

 Паснедаць трэба грунтоўна. Падсмаленае сала не ўсе падабаюць. Таму паказваем, якім яно атрымліваецца, скваранае ў паперы.

 Але ў кожнага асабісты густ.

 Вось такімі скваркі выходзяць з паперы. Выбачаемся: пакуль Блукач дацягнуўся да камеры, дык паўскваркі ўжо адкусіў – не стрымаўся.

 А цяпер – бліжэй да справы.

 Вось і наша бацькаўшчына.

 З нашага маленства чакае нас дзядоўская хата.

 І замежныя родныя тут як тут.

 Зачакаліся нас ужо Дзяды.

 Прыміце ад нас сімвалічныя пачастункі.

 Дазвольце паказаць вас пайменна. Пачнем па часе, як вы тут пасяляліся. Здароў, дзед-прадзед Ільлюк! Памяць Блукача цябе ледзь захоўвае – занадта даўно развіталіся.

 Эх, татка ды дзед ты наш, навошта так рана пакінуў сіротамі дзяцей сваіх?

 Памятае Блукач, баба-прабаба Ганна, як ты яго справядліва выхоўвала дубцом бярозавым.

 Ты ўсіх пляменнікаў малых даглядзела, гаротная цётка-баба Нінка. Дзякуй  табе!

 А ты, мамка-баба, пажыла б болей, каб не задушыла сябе нарыхтоўкай сена каровам.

 Будзем спадзявацца, сястра-цётка Аня, што не хутка нам давядзецца пасяліцца побач з нашымі Дзядамі.

 Але ж і Васька, брат-дзядзька наш, зусім не збіраўся на гэтую Лысую гару, аднак лёс загнаў яго сюды раней за ўсіх нас, на памінкі прыбыўшых.

 Дык памяніце ж усіх іх паводле традыцыі, Блукач, Скалаброд, Цярэнці, Галя, Аня.

 Да пабачэння, нашыя родныя, жывыя і мёртвыя!

 А нас чакае шлях недалёкі.

 Спадзяёмся, што ён не стане такім доўгім, бы сюды.

17 красавіка 2018 году.






Микола: 17.04.2018 в 22:14 — 1 месяц назад

Мне спадабауся блог 620 и "доуги шлях на Радоницу." Але, нациснувшы на "мне нравится", трэба увадзиць амаль усе "паспартные данные". гэдак и у шматликих других тэмах и апавяданнях. И тады я нацискиваю*. (сброс).

А ци нельга упрасциць, пазбегнуць гэтага? Хай абазначыцца (Микола, ВАлацуга , Март. ци инш.).

И ящэ, не " Радауница", а "Радоница". Ну гэта ужо так, на будучае. Можа па беларуску "Раданица"?




Леонид (админ): 19.04.2018 в 23:23 — 1 месяц назад

Микола, справедливое замечание! Эта кнопка только для пользователей "Вконтакте". Она очень удобна для меня, чтобы её подключить надо 2 минуты. Ачтобы сделать для всех пользователей LEPEL.BY надо несколько часов провозится. Со временем, добавлю и кнопку для всех.




ольга: 20.04.2018 в 21:45 — 4 недели назад

акуратненькое кладбище не заросшее как лепельские кладбищи




qwerty30: 23.04.2018 в 19:13 — 4 недели назад

И здесь на одном из фото возле Блукача бутылка из-под пива пустая лежит! Делает вид, что чай пьет, а на самом-то деле побухивает наш друг!






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


623. УТЮГ РАБОТАЛ 10 СУТОК. Беляева Нина — 5 дней назад,   за неделю: 444 
622. ЛЕС РУБЯТ, А ЩЕПКИ ОСТАВЛЯЮТ. Жерносек Иван — 6 дней назад,   за неделю: 277 
621. СЕМЬЮ СГУБИЛ КОНЬ. Жерносек Иван — 7 дней назад,   за неделю: 277 
624. ЖИЗНЬ У БАУЭРА. Василёнок (Лобанова) Людмила — 4 дня назад,   за неделю: 217 
ТАМ, ДЗЕ МАЛЕНСТВА Ў ЭСЕ КУПАЛАСЯ — 1 неделю назад,   за неделю: 201 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение