Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 20.07.2018 (07:37) — 11 месяцев назад

647. СЦЕЖКАМІ ПРАШЧУРАЎ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас    Сегодня: 2, за неделю: 16, всего: 593

Звесткі пра аўтара глядзець тут.

 Нарэшце дачакаліся цёплых дзянькоў 2000 году, калі можна без усялякіх перашкод павандраваць па знакамітых мясцінах нашага раёна. На гэты раз я і мае маленькія вандроўнікі вырашылі наведаць Лепельскае гарадзішча, дзе ў далёкія часы размяшчаўся старажытны Лепель, тагачасны цэнтр эканамічнага і палітычнага жыцця (XIV—XVI стагоддзі).

 У адзін з выхадных дзён з гарадскога аўтавакзала мы пешшу накіраваліся ў бок вёскі Стары Лепель, дзе па нашых дадзеных размяшчалася гарадзішча. Не было вялікіх праблем пераадолець каля чатырох кіламетраў. Але, каб дабрацца да вострава, дзе размяшчаўся старажытны Лепель, давялося з добры кіламетр ісці па Старому Лепелю. I вось мы стаім перад востравам. Праўда, гэта ўжо паўвостраў. Бачна, нашыя пазнейшыя прадпрымальныя продкі засыпалі праліў, які аддзяляў востраў ад мацерыка, каб было зручней дабірацца туды і займацца гаспадарчымі справамі. Што мы бачым на месцы самага галоўнага помніка археалогіі нашага раёна? Большая палова яго чарнее свежай раллёй.

 Падсілкаваўшыся, мы не сталі марна грэць бакі на сонцы, адразу ўзяліся даследаваць берагі вострава. Вельмі вялікім было здзіўленне, калі ў некалькіх кроках ад месца адпачынку ўбачылі крыж, абнесены драўлянай агароджай. Бачна, даўно ўжо ніхто не наведвае гэтую магілку, бо яна зарасла кустоўем. Побач яшчэ некалькі магільных насыпаў без крыжоў і агароджы.

 Сышоўшы са стромкага абрыву да возера, знайшлі шмат рэштак чалавечых костак, якія прысыпалі жвірам. Па ўсёй імавернасці, у час дажджу берагі вострава падмываюцца і разбураюцца, а разам з тым агаляюцца магілы нашых продкаў.

 Расцягнуўшыся ланцужком, рушылі ў глыб вострава па ўзаранаму полю, падбіраючы больш-менш цікавыя рэшткі керамікі. На паверхні іх тут шмат. Узялі з сабой невялікія фрагменты кафлі з карункамі. Знайшлі дзве прасліцы рознай формы.

 У цэнтры вострава знаходзяцца яшчэ адны могілкі. Па ўсім бачна – сучасныя. Апошняе пахаванне датуецца 1998 годам. Але ёсць там і каменны крыж XIV – XVI стагоддзяў, што дазваляе меркаваць аб старажытным паходжанні могілак.

 У самым канцы вострава, на ўзгорку правільнай акруглай формы – зноў могілкі, таксама сучасныя.

 Аблазіўшы ўсе кусты ўздоўж берага вострава і не знайшоўшы больш нічога цікавага, вырашаем пакінуць гістарычнае месца.

 Вяртаючыся дахаты, юныя краязнаўцы хваліліся адзін другому сваімі знаходкамі і марылі аб наступных даследчых падарожжах.

2000 год.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


КАК ПИТАЛИСЬ НАШИ МАМКИ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 509 
ДРОВА: ЗАБОТ ТАЧКА. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 502 
МОТОКРУИЗ. Дороги у них хуже наших? (7) — 3 недели назад,   за неделю: 317 
ОЗЕРО ЛЕПЕЛЬСКОЕ - ВЗГЛЯД С БЕРЕГА — 7 лет назад,   за неделю: 294 
ПО ЖИЗНИ ФОТОЛЮБИТЕЛЬ: КАКАЯ ПОЛЬЗА? Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 265 
МОТОКРУИЗ. С торговлей у них похуже нашего (6) — 3 недели назад,   за неделю: 225 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение