Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 22.07.2018 (08:46) — 5 месяцев назад

РАЙПОЎЦЫ ЦІКАВЯЦЦА ГІСТОРЫЯЙ

Тема: Валацужныя навіны    Сегодня: 2, за неделю: 9, всего: 707

 Работнікі райпо цікавяцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

 Ужо не першы раз выказалі жаданне сем’ямі наведаць старажытныя замкі. Прафсаюз падтрымаў сваіх сяброў і аплаціў палову кошту паездкі. У экскурсійны аўтобус селі 42 турысты.

 У Нясвіжы экскурсію пачалі ад помніка першаму ў горадзе выдаўцу Сымону Буднаму.

 Наведалі касцёл Божага Цела.

 З усіх бакоў агледзелі радавы замак князёў Вялікага Княства Літоўскага Радзівілаў, дынастыя якіх скончылася ў 1939 годзе, калі Чырвоная армія, захапіўшы Нясвіж, арыштавала ўсю сям’ю апошняга князя.

 Прагуляліся па Старому парку.

 Загадалі патаемныя жаданні для здзяйснення іх радзівілаўскім каменем.

 У замкавым двары сфатаграфаваліся, каб надоўга запомніць захапляльную экскурсію.

 Рэстаўратары пашчыравалі ад душы і сэрца. Нават не верылася, што ў савецкія часіны ў княжацкіх пакоях і сталоўках лячыліся і елі хворыя санаторыю для спецкантынгенту.

 Калі задаволіліся аглядам Нясвіжу і Нясвіжскага замку, пераехалі ў Мір. Там узяліся штурмаваць Мірскі замак.

 Шмат новага даведаліся пра гэтую важную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага. Напрыклад, што пасля захопу Міру і замку чырвоным войскам у 1939 годзе, апошняга мірскага князя Аляксандра Святаполка-Мірскага пасадзілі на восем год як сацыяльна-небяспечнага элемента. Фашысты ў замку размясцілі гета. Пасля вайны за крапаснымі сценамі пасяліліся савецкія грамадзяне, жытло якіх знішчыла ліхалецце. Толькі ў 1962 годзе замак перастаў быць жылым домам, а стаў калгасным збожжасховішчам, грамадскай прыбіральняй і схованкай для вучняў, якія ўцякалі з урокаў. Да гэтага часу ў Міры жывуць гараджане, месцам нараджэння якіх пашпарт называе Мірскі замак.

 З 1962 году умацавальны комплекс бязлітасна рабаваўся. Цяпер Мірскі замак не пазнаць – стаў такім, якім быў пры князях.

 Уражанняў хопіць на ўсё жыццё.

21 ліпеня 2018 году.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


СВИНСТВО ВОКРУГ МЕНЯ. Шуш Эсенскі — 2 дня назад,   за неделю: 661 
СПОРТ НА СОВЕТСКОЙ ПЕРИФЕРИИ. Шуш Эсенскі — 5 дней назад,   за неделю: 491 
ПЕРАХОД СКРОЗЬ ПАЛІГОННЫ ЛЕС. ФотаФік — 1 неделю назад,   за неделю: 292 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 1 неделю назад,   за неделю: 140 
РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 69 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 54 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение