04 авг 2018 в 09:19 — 2 года назад

ДЗЕЙНАСЦЬ КАМУНАЛЬНІКАЎ ПА ЎЛАСНАЙ ІНІЦЫЯТЫВЕ І ПА ЗАЯЎЦЫ

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 1, за неделю: 6, всего: 1226

 Пад маім акном з´явіліся камунальнікі. Разбурылі гнілую пясочніцу і ўсталявалі новую. Пасля сябе прыбралі старызну. Зрабілі гэта па ўласнай ініцыятыве. Хвала ім за гэта. Застаецца толькі чакаць, як яны схамянуцца па маёй ініцыятыве, сфармуляванай у электроннай заяўцы, якую падаў у ЖКГ 2 жніўня.

Сунасць звароту ў тым, што падчас пракладкі оптавалаконнага кабелю мінулай восенню, сувязісты разбурылі асфальт, выкапалі канаву, паклалі кабель, засыпалі зямлёй, якая з часам асела і ўтварыла яміны, што перашкаджаюць руху транспарту і пешаходаў, у непагадзь ператвараюцца ў балота.

 Жыхары дома №13 чакаюць абяцанага рамонту двара з 2011 году, таму абяцанкам зрабіць яго не вераць, а просяць у такім выпадку зрабіць хаця б часовы рамонт канавы над кабелем. 

  Гэта не першы мой зварот адносна паказанай канавы. 30 чэрвеня я патэлефанаваў на прамую лінію са старшынёй райвыканкаму Барысам Яфрэмавым і задаў пытанне: сувязісты ці камунальнікі павінны прыводзіць заасфальтаваны заезд у парадак. Абяцаў разабрацца.

 З ЖКГ я павінен атрымаць адказ на працягу месяца - так мяркую. Пакажу яго змест і распавяду аб выпраўленні хіба, калі такое адбудзецца. А калі не адбудзецца, то ўсё адно распавяду.







07 авг 2018 в 14:07 — 2 года назад

7 жніўня ля дома №10 па вуліцы Мінскай з´явіліся камунальнікі з тэхнікай. Канаву над оптавалаконным кабелем засыпалі друзам.

Разраўнялі.

Адным махам ліквідавалі праломы ў асфальце пасярод двара.

І залапілі дзірку ля каналізацыйнага калодзежа.

Звяртаю ўвагу на тэхнічнае забеспячэнне рамонтных работ. Другі раз бачу, як дастаўкай неабходных матэрыялаў займаецца не асобны трактар з трактарыстам, а самі рабочыя на даручаным ім матаблоку.



07 авг 2018 в 17:57 — 2 года назад

Ну вось и добра.Хаця,яки не яки,але ж нейки рух есць. ВЫСНОВА: ТАМУ, хто грукае у дзверы,им адчыняюць./народная пагаворка/. А то, многие, плачут на проблемы на этом сайте.



16 авг 2018 в 13:04 — 2 года назад

Справа зроблена:





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


ВАЛАЦУГА СЕЎ НА КАРАНЦІН. ЗАКУПІЎ ПРАДУКТАЎ  — 5 дней назад,   за неделю: 1347 
КОРОЛЕВСТВО ОГОЛЁННОЙ КРАСОТЫ  — 2 недели назад,   за неделю: 859 
«РОДИНА» ВИКТОРА ПРАЛИЧА от Валадара Шушкевича  — 4 дня назад,   за неделю: 669 
БАДЗЯЎКІ НА ГАБРЭЙСКІХ МОГІЛКАХ  — 6 дней назад,   за неделю: 333 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ