Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 12.08.2018 (08:48) — 3 месяца назад

МЕСТО ВСТРЕЧИ ИЗМЕНИТЬ НЕЛЬЗЯ. Інтэрв´ю на Цмоку з Вольгай Маханенкай.

Тема: Слова Цмоку Лепельскаму    Сегодня: 1, за неделю: 13, всего: 657

 Як мяркуеце: дзе павінны прызначыць спатканне для інтэрв’ю два прыхільнікі галоўнага лепельскага брэнда – Цмока? Ну, вядома ж – на самім Цмоку.

 Я спазніўся. Мяне ўжо чакала каардынатар зялёнага маршруту “Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў”Вольга Маханенка.

 А яшчэ Вольга – рэжысёрка ўсіх фэстаў Цмока. Прычым арганізоўвае іх за бясплатна. Бы й я апісваю. Мы разумеем, што такіх дурняў мала, а таму вырашылі адасоблена спаткацца на нашым дзецішчы, каб абмеркаваць ход фестывалю “У госці да Лепельскага Цмока”.

 - А скажы ты мне, Вольга, што новага ўбачаць госці Лепельскага Цмока, якія з’едуцца на пяты фэст з усяго свету?

 - Будуць новыя творчыя калектывы, новыя народныя майстры, дый самі госці ў значнай ступені будуць новымі. Геаграфія наведвальнікаў фэсту няўхільна расце. Калі мінулыя разы з Воршы на цягніку прыязджала невялікая група цікаўных, то сёлета адтуль ужо прыбудзе паўнюткі аўтобус. І з Магілёва таксама. Гэта толькі тыя, што загадзя паведамілі аб масавым візіце. Большасць жа едуць стыхійна на сваіх аўто, без папярэджання. Ды што казаць: уся праграма будзе новая. Значна пашырацца дзіцячыя забавы. З дзецьмі будзе працаваць не толькі паэт Дранько-Майсюк. Народныя майстры зладзяць для іх майстар-класы. Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музею прывязуць анімацыйную праграму, паводле якой у гульнях пазнаёмяць будучае пакаленне з беларускімі пісьменнікамі. Упершыню самымі далёкімі гасцямі стане трэцяе пакаленне беларусаў з Іркуцкай вобласці, што да гэтага часу гуртуюцца і захоўваюць традыцыі продкаў-мігрантаў з Северо-Западного края. Сібіракі-беларусы пакажуць беларускія танцы, праспяваюць песні, на якія забыліся беларускія беларусы. Дарэчы, сібіракі такія ж дурныя, бы й мы з табой – з Іркуцку прыляцяць за свой кошт.

 - Ашалець! Я ў 1986 годзе лятаў у Іркуцк уладжваць пастаўку бракованых гантэляў лепельскім заводам шасцерань. Управіўся з бракам за суткі, а ўсяго зрасходаваў на камандзіроўку 300 заводскіх рублёў. Столькі тады каштаваў матацыкл “Мінск”. А яны прыедуць за свае грошы. Вось гэта па-нашаму. Не адны мы з табой такія дурні. А растлумач ты некаторым абывацелям, чаму на святкаванне Калядаў грошай райвыканкам не знайшоў, а столькі ўбухаюць у фэст Цмока?

 - Калі да лепельскіх Калядаў выкажа такую ж зацікаўленасць, як і да фэсту Цмока, беларуская і міжнародная супольнасць, то і праблем з грашыма не будзе. Фестываль ладкуецца на сродкі сьвядомых фундатараў. Так што няхай нашыя абывацелі спяць спакойна. Гарадскі бюджэт унёсак у гэтую справу не робіць. Хіба што абслуговыя гаспадаркі прыкладуць крыху больш намаганняў у навядзенне парадку на тэрыторыях пад фэстам, што яны, па сутнасці, павінны рабіць штодзённа.

 - А як гэта: фэст, несумненна, ад уладаў атрымаў санкцыю на правядзенне, і пушчаны імі на самацёк? Атрымлівай, Маханенка, дазвол і варыся ва ўласным соку…

 - Дапамога мераецца не толькі мяшком грошай. Вось менавіта нематэрыяльную падтрымку, прычым вялікую, аказвае старшыня райвыканкаму Барыс Яфрэмаў. Магу нават зазначыць, што дзейнічаю пад яго патранажам. А гэта шмат значыць.

 - Ты адна займаешся арганізацыяй такога неардынарнага мерапрыемства?

 - Што тычыцца праграмы, запрашэння гасцей, то мне дапамагае шмат валанцёраў, якія прыязджаюць са сталіцы і прапаноўваюць свае магчымасці. Гэта неабыякавыя да беларушчыны людзі. Ну, а добраўпарадкаваннем гораду, Урочышча Цмока займаюцца адпаведныя службы. Без аўралу. У паўсядзённым працоўным рытме.

 - Фестывальны рух стаў модным на Беларусі. Ці адцягвае гэта творчыя калектывы?

 - Пік фэстаў прыпадае як раз на жнівень. Сёлета ў адзін дзень праводзяцца фэсты Цмока ў Лепелі, фальклорны ў Мінску, Валожыне, яблычны ў Шаркоўшчыне. А ёсць яшчэ вішнёвы ў Глыбокім… Усе не злічыць. Так што выбар для ўдзельнікаў і далёкіх гасцей вялікі. Аднак раздарожжа магчымасцей цікава прабавіць час нас не палохае, паколькі наш Цмок паступова становіцца не толькі лепельскім, а ўсебеларускім брэндам. Выходзяць кніжкі з тлумачэннем, хто такі цмок увогуле, а тлумачальны малюнак паказвае менавіта выяву Цмока Лепельскага. Госці здалёк едуць не проста на фестываль, а ў госці да нашага Цмока.

 - А сам Цмок ці будзе на сваім Фэсце?

 - Безумоўна. Яго запрасілі ў першую чаргу. Згоду даў канкрэтную. Паказваць яго не давядзецца. Здалёк пазнаюць героя дня і эпохі.

 - Але ж нават не ўсе лепельцы адназначна ў захапленні ад Цмока…

 - Вядома. Цемрашалы ставяць у віну Цмоку абмяленне возера, засуху, залеву, нават дрэнныя дарогі… Калі што з табой здараецца непрадказальнае, прыпісваюць гэта помсце бога за стасункі з Цмокам і яго прапаганду. Аднак жа такіх адзінкі. Яны няздольныя сапсаваць народную бочку мёду. Знойдуцца адшчапенцы, якія будуць абліваць граззю фэст. Як правіла, гэта тыя, хто на ім не быў.

 - Яшчэ выкажу прапанову гасцей мінулага фэсту, якую варта ўлічыць. Транспарантам не трэба захінаць возера за Цмокам, а павесіць вышэй. Для фотааматараў важней сфатаграфавацца з міфам на фоне воднай сінечы, чым транспаранта… 

 Урочышча Цмока спякотным ранкам было пустое. Толькі адна маладзіца купалася на Бабскім пляжы. Паклікаў яе, каб сфатаграфавала працэс інтэрв’ю. Паслухалася.

 Пакуль прыцэльвалася, крыху падслухала нашу размову і раптам ашаламіла тырадай:

 - Вы меня извините, конечно, за этот вопрос. В Лепель на фестивали приезжает масса иностранцев. А туалет, мягко говоря, не очень хороший. А это же лицо парка. Он должен, как в квартире у хорошей хозяйки, сиять. По туалету можно судить о самой хозяйке. Поднимите этот вопрос. Стыдно лепельчанам иметь такое отхожее место в центре массового отдыха.

 У адказ мы змаглі прамямліць толькі, што на фэсце паставяць біяпрыбіральні.

 Дамовіўшыся аб сумесных дзеяннях падчас фэсту, развіталіся з Цмокам.

 Пахвалілі яго за творчую дзейнасць. Гэта не жарт. Цмок сапраўды працуе – прыносіць Лепелю славу і прыбытак, нічога за тое не патрабуючы. Працуе бясплатна. Яшчэ адзін ненармальны.

12 жніўня 2018г.

 







Чудик: 12.08.2018 в 11:41 — 3 месяца назад

Цікава, ці атаб´е цмок хоць за 50 год толькі свой помнік, не кажучы пра астатнія фэсты?




Мара: 12.08.2018 в 12:11 — 3 месяца назад

Уважаемые прыхильники Лепельского цмока! Хочу вас заверить, что и те одиночки, о которых вы упоминаете, и большинство обывателей, как раз таки не против бренда, в виде скульптурки. А про засуху, и прочие катаклизмы пишется единственно в юмористическом русле. Очень жаль, что вы воспринимаете это столь серьзно.

Ничего не имеют обыватели и противо феста, потому что это праздник, а праздник ой, как городу нужен, и взрослому населению, и тем паче детям.

Люди против ИДОЛА, в которого превратили бедную зверюшку. И против навязанного неблагозвучного названия горпарка. По вашим словам вообще получается, что и фест -то затевается не ради людей, а токмо ради самого цмока.

И ещё очень странно, что вы сами себя называете дурнями, а цмока - ненормальным. И что читается в итоге : "Праздник в честь ненормального, организованный дурнями?"




СМК: 12.08.2018 в 12:38 — 3 месяца назад

С чем то можно соглашаться, с чем то можно спорить. Но выражение «...народная бочка мёда»— это ШЕДЕВР!!! Поверьте мне, я разбираюсь в словесности. Надо запомнить и взять на вооружение!




Поросинта: 12.08.2018 в 16:00 — 3 месяца назад

Интересно, а есть , что нибудь в чем великий СМК не разбирается ?




СМК: 12.08.2018 в 18:35 — 3 месяца назад

Есть, конечно.... Например, в поросятах я совсем не разбираюсь. Моя тёща- та хорошо разбиралась. Всегда покупала на базаре каких то особенно «ещих» , тех, которые росли не по дням, а по часам. Все остальное перечислять не стану ... Да я , в общем то и не комплексую- все знать невозможно. Но про «народную бочку мёда»— это шедевр!






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


СТАРАЛИСЬ ЗАГЛЯДЫВАТЬ В БУДУЩЕЕ. Шуш Эсенскі — 7 дней назад,   за неделю: 282 
677. ЗНАХОДКІ НА ВАЛОСАВІЦКАЙ ЗЯМЛІ. Тухта Валер — 5 дней назад,   за неделю: 225 
676. СУСВЕТНЫ ПАТОП НА ЛЕПЕЛЬШЧЫНЕ. Чарняўскі Максім — 1 неделю назад,   за неделю: 114 
ЖЕНИТЬБА ПОЛВЕКА НАЗАД. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 77 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение