02 сен 2018 в 07:24 — 1 год назад

ЯК П’ЯНЫЯ ГРАЗЬ ЗНАХОДЗЯЦЬ

Тема: Блукач в припадках ностальгии     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 896

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Сябравалі мы з братам Васькам.

 Ён жыў у Гадзіўлі, а я – у Лепелі. Кожны выхадны наведваўся ў родную вёску, каб дапамагчы маці па гаспадарцы. Заўсёды штосьці рабілі разам з Васькам. І заўсёды хацелі выпіць. Але грошы на тое былі не заўсёды. Тады мы сумавалі.

 Аднойчы павазілі дровы.

 За шчырую працу маці ахвяравала нам паўлітэрку самагонкі. Я, як старэйшы і больш разумны, прапанаваў Ваську не проста выжлукціць жаданыя градусы, а ўжыць іх неяк адметна, каб падзея надоўга запомнілася. Канкрэтная прапанова была такая: пайсці на прыроду. Ну, напрыклад, на раку Эсу.

 Пайшлі да моста, які знаходзіўся мо кіламетры за паўтара ад дому. Але ж мост – не прырода. Таму сышлі на бераг і скіраваліся ў бок Рудні. Метраў праз дзвесце прыйшлі да вусця канавы, якую яшчэ пан пракапаў. Месца цалкам падыходзіць для нашага мерапрыемства.

 Снег старанна засыпаў дол. Мароз трашчаў. Градусаў так пад 15 было. Аднак у нас у кішэні мо цэлых 40! Гэта суцяшала і грэла.

 Выпілі. Закусілі. Пагаманілі. Выпілі. Закусілі. Пагаманілі. І тут мяне нечакана адолела цікавая ідэя. Прапаноўваю:

 - Васька, канава цячэ паблізу нашай хаты. А мы ніколі не думалі прайсці ўздоўж яе рэчышча. Улетку гэта немагчыма з-за зараснікаў крапівы і балота, а зараз – самы раз. Давай даследаваннем займемся.

 Васька пагадзіўся. Дапілі і пайшлі. Прасоўвацца зручна: крапіва тырчыць голым быллём, гразкая тарфяная глеба марозам скаваная.

 Крыху глыбокія сумёты замінаюць. Таму лепей ісці па лёдзе, калі не перашкаджаюць паваленыя алешыны.

 Вось і крыніца насупраць Казаковай хаты ўтварае невялікую сажалку мо паўтарамятровым дыяметрам.

 Мароз вялікі, таму крынічная вада паддалася яму і замерзла. Гладкую ледзяную паверхню прыцерушыў снег.

 - А давай пакоўзаемся як у дзяцінстве, - кажу Ваську і з разгону кідаюся на лёд над крыніцай.

 Аднак цёплую ўзімку крынічную ваду мароз замарозіў толькі танюсенькім лядком. Я паспеў даехаць усяго да сярэдзіны крыніцы, як у адно імгненне апынуўся на дне. Стаю па пахі ў вадзе і рукі выстаўляю над лёдам, каб Васька выцягнуў.

 Не адразу, але брат усё ж выдраў мяне з тарфяной бузы. Вады ў міні-вадаёме было толькі крыху зверху, затое глыбока бурліла чорнае месіва, закручанае фантанам з-пад зямлі. Я ўвесь дрыжаў, аблеплены чорнай тарфяной тванню.

 Пакуль ішлі дахаты, мароз скаваў адзенне. Яно ператварылася ў чорны скафандр, які замінаў руху канечнасцей. Балазе да хаты было з паўкіламетра.

 Калі ўваліліся ў дзверы, маці пляснула ў далоні і заенчыла:

 - А мае вы сынкі! Дзе ж можна ў такі мароз гразь адшукаць?

 - Свіння яе заўсёды знойдзе, - яшчэ нават пажартаваць здолеў я.

2018.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 6 дней назад,   за неделю: 344 
88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 1 неделю назад,   за неделю: 256 
РАСКОПКИ СТАРОГО БЛИНДАЖА  — 2 недели назад,   за неделю: 128 
КУРГАНЫ І ГАРАДЗІШЧА ЛЯ АЗЁРАЎ ТЭКЛІЦ І ЛУКОНЕЦ  — 1 неделю назад,   за неделю: 109 
87. КАЖДОЙ ТЁЛКЕ ПО КУКУРУЗИНЕ. Шуш Эсенскі  — 2 недели назад,   за неделю: 81 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ