Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 23.09.2018 (15:21) — 3 месяца назад

«БАГАЧ» АДЗНАЧАЕ ДЗЕНЬ АДЗІНСТВА БАЛТАЎ

Тема: Валацужныя навіны    Сегодня: 1, за неделю: 8, всего: 494

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 22 верасня прыхільнікі беларускасці, якіх не спалохала нечаканая непагадзь,  у вузкім коле адзначылі адразу дзве значныя падзеі ў жыцці сьвядомага грамадства – старадаўняе народнае свята ўраджаю “Багач” і Дзень адзінства балтаў. Святкавалі на Капішчы.

 У першую чаргу ўшанавалі камень Следавік з адбіткамі слядоў босых чалавечых ступняў і ног хатніх жывёл.

 Згодна з народнай традыцыяй з саломы змайстравалі чучала казла.

 Яго ў даўніну ў знак удзячнасці за спрыяльнае лета, якое здолела сфармаваць неблагі ўраджай, прыносілі ў ахвяру паганскім багам, гэта значыць, спальвалі. Для таго чучала натыкалі на кол.

 І пускалі на яго “чырвонага пеўня”.

 Затым танчылі і спявалі народныя песні.

 Калі ўсе патрабаванні рытуалу былі выкананыя, можна было спадзявацца, што багі засталіся задаволеныя і налета аддзячаць людзей добрым ураджаем.

*   *   *

 Народы Прыбалтыкі заўсёды ядналіся між сабой. Яны дружна змагаліся з агульнымі нягодамі, якія наканоўвала ім гісторыя. Жамойты змаглі не толькі захаваць памяць аб сваёй дзяржаве – Вялікім Княстве Літоўскім, але і надаць новаму дзяржаўнаму ўтварэнню яе імя – Літва, што не змаглі зрабіць беларусы з-за сваёй нацыянальнай абыякавасці. Супольна народы Літвыі і Латвіі змагаліся з “чырвонай чумой”, якую прынёс чалавецтву бальшавіцкі пераварот 1917 года. І апошнім часам гэтыя краіны выбралі сабе такі шлях развіцця, які вывеў іх па узроўні дабрабыту на першыя месцы сярод былых савецкіх рэспублік. Няхай жа і надалей літоўцы і латышы жывуць так, як самі таго хочуць, а не як патрабуе іх былая “старэйшая сястра”. Гэтым вечарам у знак еднасці па усёй Прыбалтыцы, а таксама ў многіх месцах Беларусі гараць вогнішчы салідарнасці.

 Ведайце, прыбалты, што і ў Лепелі ёсць вашыя аднадумцы і прыхільнікі вашага самастойнага развіцця. За ваша здароўе, сябры!

22 верасня 2018 года.







Лилия: 23.09.2018 в 18:04 — 3 месяца назад

Балтийский День Единения и "красная чума " вообще никак не связаны, как тут представляет Блукач. Это событие 1236 года. Битва при Сауле ( ударение на А, САуле ), битва жемайтов, прародителей некоторой части литовцев и земгалов. Жителей Латвии, одна из областей до сих пор называется Земгале. Сауле и по литовски, и на латышском - Солнце. Шауляй раньше назывался Сауле. Битва против крестоносцев, Ордена Меченосцев. Которые под именем Христа напали на прибалтийских язычников с благородной целью привести их к вере. Вчера и сегодня в Литве Папа Римский Франциск с визитом, завтра будет в Латвии. Там даже ради этого день объявлен выходным. Блукач, ты прыхiльнiк Папы Римского?




Мара: 23.09.2018 в 23:05 — 3 месяца назад

Это "вузкае кола" прыхильники всего небелорусского - Прибалтики, Украины, Америки, потому как, по словам смого автора белоруссы для них народ "нацыянальна абыякавы". А за морем же, телушка - полушка. Про это уже писал Микола. Да толку-то.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 7 дней назад,   за неделю: 507 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 20 часов назад,   за неделю: 254 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 4 дня назад,   за неделю: 245 
ЮШКИ — 1 неделю назад,   за неделю: 140 
ВЫЙШЛА КНІЖКА ПРА ЛЕПЕЛЬСКІХ КАВАЛЕРАЎ. Шуш — 7 месяцев назад,   за неделю: 51 
681. «ПОЛЬСКІЯ ШПІЁНЫ». ШКОЛА. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 50 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение