28 сен 2018 в 08:27 — 3 года назад

661. ТАНК І ІНШЫЯ ЗНАХОДКІ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 3, за неделю: 4, всего: 1281

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Лета – час масавых адпачынкаў і сезон падарожжаў. Вось і мы скіраваліся ў чарговую вандроўку-экспедыцыю, прымеркаваную да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 Даволі часта даводзілася чуць ад вяскоўцаў розныя гісторыі, звязаныя з мінулай вайной. У старажылаў яшчэ ў памяці месцы партызанскіх пахаванняў, якіх даволі шмат было раскідана па лесе. Дзесьці ў 1960-70-х гадах магілы былі знесены, і ніякіх слядоў не засталося. З іх толькі ўзялі крыху зямлі, каб пасыпаць ля помніка ў Слабадзе.

 Грыбнікі-ягаднікі распавядалі пра партызанскія зямлянкі. А яшчэ, каб прыдаць сваім словам больш увагі, мясцовыя фантазёры паведамлялі пра танк. Нібыта гэтая шматтонная махіна і цяпер знаходзіцца ў адным з балот. Загадзя мушу расчараваць: гісторыя з танкам усяго толькі прыгожы міф, у які так хочацца верыць. Таму вырашаем самі пабачыць, дзе жылі і адкуль скіроўваліся на баявыя заданні народныя мсціўцы.

 На веласіпедах едзем па добра накатанай лясной дарозе, якая праз два дзясяткі кіламетраў спатыкаецца аб змрочны непраходны гушчар ельніку. Менавіта ў гэтым месцы ў час вайны размяшчаўся адзін з партызанскіх атрадаў. На месцы колішніх зямлянак засталіся толькі яміны, парослыя дрэвамі. Захавалася партызанская студня.

 у некаторых яшчэ захаваліся рэшткі печак-буржуек. У адной такой яміне знаходзім цікавае збудаванне – да металічных труб прымацаваны шырокі абруч, у якім высіцца груда камення.

 Верагодна, у гэтай зямлянцы была партызанская лазня, а збудаванне – не што іншае, як печ.

 Праз некалькі дзён працягваем даследаванні. Пешшу накіроўваемся ў Верабкі.

 Над гэтай вёскай напрыканцы вайны адбылася паветраная дуэль паміж савецкім і нямецкім лётчыкамі. Той паветраны бой быў апошнім для нямецкага экіпажа. Вялізная варонка і аплаўленыя рэшткі металу ў балоце – гэта ўсё, што, засталося ад фашысцкага самалёта. Непадалёк рэшткі савецкай вінтакрылай машыны, якая па тэхнічных прычынах была вымушана сесці на дрыгву. Вайскоўцы так і не здолелі вызваліць машыну з багны, толькі абясшкодзілі боепрыпасы. Затое мясцовы люд даволі доўга карыстаўся гаспадарчымі вырабамі з таго самалёта, ад якога цяпер засталося некалькі абломкаў іржавага металу.

 Крыху паблукаўшы па балоце, знайшлі рэшткі  лятальных апаратаў. Хлопцы, вядома, хацелі пабачыць сапраўдныя самалёты. Але што зробіш – час зрабіў сваю справу.

 Колькі яшчэ гісторый з далёкага і блізкага мінулага нашага краю перадаецца з вуснаў у вусны. I адна з іх – пра сапраўдны танк.

2001



Метки: Тухта Валер

НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ





28 сен 2018 в 22:44 — 3 года назад

Валерый Уладзимиравич! Ты пишыш, што дзесци у 60-70 г.г. з магил загинуушых партызан и нашых вайсковцау узяли крыху зямли и пасыпали ля помника у Свядзе. А магилы зруйнавали.

Не адкрыю вяликай тайны, кали скажу , што и у скверы ля вакзала раней магила закатаваным фашыстами падпольсчыкау и партызан знаходзилася (гледзячы з вул. Будённога), правей и крыху наперад ( у напрамку цяперашняга ларка "кот и пёс"), прыкладна пасярод памиж сучасным помникам и знесиным заборам сквера.. Там крыху и капали, але удзельники тых "раскопак", казали , што рэштки пахаваных были перазахаваны прыкладна як ты и кажыш. Старэйшае пакаленне гэта помниць.

Зараз, можна сцьвярджаць , што усё гэта працаёмка, крыху разумею,

можа и сапрауды гэдак?

Але!!! Кали памеркаваць, што твайго якога б, хай и далёкага РОДЗИЧА, пахавали на усходним краю кладбисча, а помник паставили на заходним......

Дык ци дужа мы узрадавалися б???

Информация к размышлению!





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора





Популярные за неделю


НЁМАН В СТОЛБЦАХ. Валацуга  — 6 дней назад,   за неделю: 340 
Мемуар 147. РУКОВОДИТЬ ЖЕНСКИМ КОЛЛЕКТИВОМ. Валацуга  — 2 недели назад,   за неделю: 228 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ