Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 01.01.2012 (11:04) — 7 лет назад

Новы год з Балотнікам

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 611

Ніводзін Новы год не праводжу дома, каб кожны захаваць у памяці да скону жыцця. Куды кінуцца на гэты раз? Цмока я ўжо знайшоў напярэдадні галоўнага свята года ў Вялікіх Плотках. А ці не падацца мне на спатканне з Балотнікам? Яны ёсць у кожным балоце, як Вадзянік у кожным вадаёме.

Балотнік, самы пачварны з усіх нячысцікаў. Ён уяўляўся страшэнным таўстуном, зусім без вачэй, увесь у тоўстым пласце гразі, да якой наліпла ў беспарадку багавінне, смаўжы і іншая вадзяная жамяра. Прыгожымі вобразамі і гукамі яны заманьваюць ахвяру, якую пад зваблівай раслінаю чакае дрыгва. Калі ахвяра, блытаючыся ў каранях і ствалах лазняку, пачынае тануць, нячысцік хапае яе за ногі і паволі, але ўчэпіста цягне да сябе…

Энцыклапедычны слоўнік “Беларуская міфалогія”.

Незадоўга да навагодняй апоўначы загрузіў рукзак хатнімі дрывамі, сваю заўсёдную сяброўку Аглафіру -- палаткай, іншым валацужным рыштункам ды закускай, і рушылі мы ў прыгараднае балота. Блізкае -- ад майго трохпавярховіка роўна кіламетр. Блізкасць горада Балотніка не палохае -- не было б там яго, не было б і балота.

Загадзя абследаваў маршрут. Ад старой даваеннай дарогі на аэрадром, што будавалася ў абход Гарбатага моста, пакуль ён узводзіўся, на пляцоўку для складавання жвіру адгаліноўваецца кароткая насыпная жвіроўка. Яе з абодвух бакоў атачае непрасыхальнае балота, а дакладней -- жвіроўка яго разрэзала. На бакавінах праезнай часткі растуць тры сасны -- навагоднімі ёлкамі паслужаць.

Ідзём! Пытаю:

-- Чуеш, як Балотнік вухкае?

-- Гэта самалёт ляціць, -- нішчыць мае летуценні Аглафіра. -- І больш, прашу, пра містыку -- ні слова. Мне і без яе страшна.

Маўчу. А з самога так і прэ сказаць, што сляды на толькі што выпаўшым снезе не іначай як Балотніка. Але адважваюся толькі на тое, каб моўчкі паказаць на іх.

-- Сабака нядаўна прабег, -- папулярна тлумачыць Аглафіра.

Спрачацца не стаў, каб не злаваць маладзіцу, а то зараз жа дахаты папрэ.

Месца выбрана. Палатка пастаўлена. Наўкола -- свежы снег пры нулявой тэмпературы, які прысыпаў прывезеныя нейкім лэйбусам пластыкавыя і шкляныя бутэлькі. Балота злева, балота справа.

Палае вогнішча, хвілінная стрэлка набліжаецца да лічбы 12, а Балотнік не з’яўляецца. Клічу яго. Аглафіра забараняе -- магу ўвесь горад сюды склікаць.

Спіртное не браў, каб п’янаму не правароніць Балотніка. Абмежаваў сябе літровікам “Крыніцы” моцнай. Аглафіра расслабляецца мізэрным слоічкам самаробнага лікёру. Дзе ж Балотнік?

А ўжо і без яго добра. Надвор’е адмысловае. Настрой цудоўны. Нават забывацца пачалі на галоўную мэту нашага валочання сюды.

Роўна апоўначы падымаем конаўкі за Новы год.

Раптам чуем рытмічны плёскат. Кідаем у той бок позіркі. З балота набліжаецца хтосьці чорны. Цёмная постаць павялічваецца -- нізкая, але доўгая. Дзік!

Прызнаюся, напалохаліся. Пакуль з цемры на святло не высунуўся вялізны звер. Дык гэта ж канандойлеўскі міфічны сабака Баскервіляў!

Экскурс у гісторыю. 2008 год мы з Аглафірай сустракалі ля балотнага возера на Сінім балоце, што паміж аўтазапраўкай і аўтапаркам №14. Тады нас напалохаў велічэзны сабака, які міралюбіва з’еў нашы аб’едкі і пайшоў туды, адкуль прыйшоў.

Клянуся, гэта быў той самы сабака! Дык ці магла жывёліна чатыры гады бадзяцца па гарадскім наваколлі, каб зноў у навагоднюю ноч да нас прыйсці? Трызненне! Але частую даўняга сябрука не толькі аб’едкамі, але і свежай каўбасой. Хто ж ты, звер ці міф? І раптам мазгі свідруе думка -- Балотнік у вобразе страшэннага сабакі нас другі раз наведвае!

-- Фотаапарат давай! -- крычу Аглафіры.

Паспяваю зрабіць адзін фотаздымак. Пакуль шукаю пазіцыю для другога, сабака быццам у паветры раствараецца.

-- Дзе ён? -- крычу.

Аглафіра толькі рукамі разводзіць -- знік непрыкметна.

Не сумняваліся, што нас другі раз наведаў Балотнік. Больш на гэтым месцы не было чаго рабіць, тым больш снег пасыпаўся. Пасунуліся дахаты.

Валадар ШУШКЕВІЧ (ВАЛАЦУГА).









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


КАК ПИТАЛИСЬ НАШИ МАМКИ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 448 
ДРОВА: ЗАБОТ ТАЧКА. Шуш Эсенскі — 5 дней назад,   за неделю: 407 
МОТОКРУИЗ. Дороги у них хуже наших? (7) — 2 недели назад,   за неделю: 258 
ОЗЕРО ЛЕПЕЛЬСКОЕ - ВЗГЛЯД С БЕРЕГА — 7 лет назад,   за неделю: 182 
МОТОКРУИЗ. С торговлей у них похуже нашего (6) — 2 недели назад,   за неделю: 168 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение