Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 18.10.2018 (08:17) — 1 месяц назад

ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ

Тема: Сьвядомасьць    Сегодня: 3, за неделю: 18, всего: 540

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Як заседжуся за клавай да дурнаты, збіраюся на шпацыр, каб развеяцца. Не на тлумную пешаходную дарожку іду, а ў бязлюддзе. Для таго заўсёды выбіраю старую дарогу на аэрадром, якая будавалася да вайны ў аб’езд новабудоўлі Гарбатага моста або пуцеправода над чыгункай.

 Да пачатку апошняга тысячагоддзя аб’езд быў брукаваным. Аднак хтосьці дадумаўся выкарыстаць брукаванку на гарадскія кветнікі, яе ўзадралі, а дарогу ператварылі ў танкадром. Там цяпер пастаянна куляюцца па ямінах машыны дарожнікаў, якія ездзяць на склад пясчана-жвіровай сумесі, і камунальнікаў, што прывозяць зімой гарадскі снег. Але гэта – іншая тэма. Цяпер я - пра звалку ў тупіку малавядомай дарогі. Пакуль жа не ведаю, што там чакае.

 Тупік гэтай дарогі ў нас называюць Платформай, таму што там сапраўды размешчаная платформа для выгрузкі ваенных грузаў з вагонаў. Да яе ў самым канцы дарога паварочвае ўправа, а даваенны аб’езд кіраваўся прама. Там цяпер не ездзяць – рэйкі не пускаюць. Перад імі – даўняя звалка.

 Можа яна б і не прыцягнула на сябе ўвагу, каб не гара свежых піўных бутэлек побач. Столькі не нап’е ніводная п’яная кампанія за адзін раз. Значыць, прывезлі пластыкавую тару з нейкай пітной установы.

 Але паварочваем направа. Адразу позірку паўстае сама Платформа. Далей – сажалка, ручай і тупік дарогі.

 Узімку сюды вывозяць снег з гораду. Аднак цяпер ад яго няма і следу.

 Справа ад платформы калісьці быў утульны бярэзнік, у якім нават грыбы раслі. Пазней яго ператварылі ў звалку.

 Праўда, яна даўно не папаўнялася, а таму састарэла, да зямлі прыціснулася.

 Хіба што навацыяй служыць стары кілім, які стаў замінаць камусьці ў хаце.

 А яшчэ новым папаўненнем несанкцыянаванай звалкі стала гара старой абмоткі цеплатрасы.

 Калі падысці да кучы бліжэй, то лёгка разгадваецца прызначэнне яе змесціва.

 Блішчыць не што іншае, як чорная шклавата, якая доўгія гады ахоўвала гарачы цеплаправод ад халадоў.

 Тут жа ляжыць і яе засцерагальная абмотка з абрэзанымі жгутамі.

 Хто сёлета мяняў трубаправоды ці іх цеплаізаляцыю? Гэта няцяжка ўстанавіць адпаведным інспекцыям. Але не мне. Я проста не павінен такое бачыць у сябе пад нагамі. Як і вось гэты хлуд, што ляжыць з зімы.

 Праўды, ўзімку куча была больш пышная, а за шмат месяцаў састарэла і аб’ехала.

 А вось бярозавым хлудам патаемны куток прыроды дапоўнілі не так даўно, бо зрудзелая лістота не паспела абсыпацца з галін.

 Гэта адзін куточак прыгараду на адлегласці ў адзін кіламетр ад гораду. І так запаскуджаны. А колькі падобнага здзеку над прыродай вакол агромністага Лепелю?

 Чаму так атрымліваецца? Таму, што ўтвараць звалкі злыдні не баяцца, паколькі ведаюць, што ім за гэта нічога не будзе. А за прывоз смецця на гарадскую звалку трэба заплаціць, бензін спаліць.

 За палітыку ў краіне няшчадна караюць непад’ёмнымі штрафамі. А за здзек над прыродай ніякіх мер не прымаюць. Значыць, можна смела ўсё лішняе з двара цягнуць да Платформы і яшчэ бліжэй. Нічога за гэта не будзе.

 Нават адшукаць і аштрафаваць забруджвальніка прыроды мала. Трэба пра гэта раструбіць на ўвесь рэгіён, каб іншыя спужаліся.

 Буду маніторыць стан ваколіц Платформы. Пра “абновы” на несанкцыянаванай звалцы паведамлю ў блозе.

17 кастрычніка 2018 году.







Дама: 18.10.2018 в 16:49 — 1 месяц назад

Это наши коммунальщики так оказывают услуги по обращению с ТКО, что людивынуждены сами "оборудовать" места для временного хранения.........






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


СТАРАЛИСЬ ЗАГЛЯДЫВАТЬ В БУДУЩЕЕ. Шуш Эсенскі — 5 дней назад,   за неделю: 459 
677. ЗНАХОДКІ НА ВАЛОСАВІЦКАЙ ЗЯМЛІ. Тухта Валер — 3 дня назад,   за неделю: 176 
ЛЕПЕЛЬ ПЕРАСЯГНУЎ УКРАІНУ ПА БЕЗДАРОЖЖЫ — 2 недели назад,   за неделю: 149 
КРАСНЫЙ ДЕНЬ КАЛЕНДАРЯ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 134 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение