19 окт 2018 в 08:29 — 1 год назад

668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 693

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Цёплай сакавіцкай раніцай на веласіпедах мы рушылі ў бок чашніцкай вёскі Замошша. Наперадзе нас чакалі новыя краязнаўчыя даследаванні. Шлях наш ляжаў ва ўрочышча Прыпарнае, якое  размяшчаецца на маляўнічым беразе ракі Эса. Тысячы гадоў таму назад людзі аблюбавалі для жыцця берагі гэтай некалі паўнаводнай ракі.

 Некалькі гадоў таму назад археолагі даследавалі ў Прыпарным паселішча нашых прашчураў, якое падчас разведкі адшукалі “Нашчадкі”. Датуюць яго спецыялісты датавалі 3-м тысячагоддзем да н.э. Археалагічныя знаходкі сведчаць, што людзі жылі тут і ў першыя стагоддзі нашай эры.

 У абрывістым беразе мы паспрабавалі знайсці што-небудзь цікавае. Але акрамя фрагментаў керамікі, якія можна датаваць першай паловай ХХ стагоддзя, нічога не адшукалі.

 Далей  рушым у вёску Адамаўка.

 Ля паселішча ўзбоч лясной дарогі ляжыць вялізны камень, які мае ў народзе назву – Сівы.

 У незапамятныя часы да гэтага каменя прыходзілі тубыльцы маліцца паганскім багам, прыносілі ім ахвяры. Вышыня камлыгі дасягае больш двух метраў. Па дарозе трапляецца шмат пралесак.

 З цяжкасцямі праз завалы нарэшце дабраліся да Адамаўкі. У гэтым паселішчы на сёняшні дзень жыве адзін чалавек. Астатнія хаты стаяць закінутыя. А калісьці ў вёсцы была нават пачатковая школа, ферма. Што казаць, яшчэ некалькі год таму ў вёсцы жыло пяць чалавек.

 Выязджаем на бойкую жвіроўку і з крутога пагорку хутка скочваемся ўніз. Вось перад намі і Замошша, адкуль і пачыналі свой шлях. Завіталі ў госці да Марыі Фёдараўны Каралёвай 1936 года нараджэння. Жанчына распавяла пра падзеі, якія адбываліся ў гады мінулай вайны. падзялілася ўспамінамі пра далёкае мінулае. Яшчэ пры панах яе дзед, Марцін Босы, працаваў у пана Драўзеля, маёнтак якога стаяў у Замошшы. Ціка слухаць бабулю Марусю, але час выпраўляцца дадому.

  Апошні прыпынак робім у Аношках. Тут на вясковых могілках пахаваныя 14 чырвонаармейцаў. Гэта ваеннапалонныя, якіх у канцы лета 1941 году гналі з Лепеля на Барысаў.

 Аддаўшы даніну памяці загінулым, рушым далей.

 Па наваколлях вандравалі пяцікласнік Яраслаў Тухта, дзевяцікласнікі Сяргей Нядбайла і Віця Дзёмка.

2014 год.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 6 дней назад,   за неделю: 369 
88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 1 неделю назад,   за неделю: 148 
РАСКОПКИ СТАРОГО БЛИНДАЖА  — 2 недели назад,   за неделю: 105 
КУРГАНЫ І ГАРАДЗІШЧА ЛЯ АЗЁРАЎ ТЭКЛІЦ І ЛУКОНЕЦ  — 1 неделю назад,   за неделю: 81 
87. КАЖДОЙ ТЁЛКЕ ПО КУКУРУЗИНЕ. Шуш Эсенскі  — 2 недели назад,   за неделю: 72 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ