Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 12.11.2018 (08:48) — 1 месяц назад

676. СУСВЕТНЫ ПАТОП НА ЛЕПЕЛЬШЧЫНЕ. Чарняўскі Максім

Тема: Лепельщина без прикрас    Сегодня: 2, за неделю: 20, всего: 525

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Археолагам было лягчэй працаваць у недалёкім мінулым, паколькі тады ніводнага кавалка поля не пуставала – усё было пераарана. Верхні 20-сантыметровы пласт глебы ў працэсе шматразовага пераварочвання раз-пораз выносіў на паверхню сведчанні дзейнасці чалавека шмат вякоў таму назад. Дзікарослая трава, што вырастала на ўчастках, недаступных плугу, спашвалася свойскай жывёле, скошвалася. Цяпер жа такія сельгасугоддзі цалкам выключаны з севазвароту і іншага выкарыстання, а таму

зараслі непраходным травастоем. Археолагам там даводзіцца працаваць практычна ўсляпую, навобмацак, як у народзе кажуць – метадам тыку.

  Аднак і такая сляпая разведка прыносіць пэўны плён. Менавіта наўздагад была адкрытая стаянка людзей на працягу трох-чатырох тысячагоддзяў на Прыгожай верацяі ў Бярэшчанскай пушчы. Але на  лысую гару сярод спрадвечнага балота ўпершыню лепельскія краязнаўцы прыйшлі невыпадкова. Само гэтае з’явішча прыроды паклікала іх плённай загадкавасцю.

  Ды толькі адна загадка нарадзіла іншую. Навошта было людзям сяліцца ў лясным бязводдзі, адкуль бліжэйшыя азёры Вужачае, Акунёва, Плоч і рака Бярэшча ўцяклі на кіламетры?

  Адказ можа быць толькі адзін: людзі самі сталі ўцякаць з берагоў, якія хутка пачалі затапляцца. Прыгожая верацяя стала выратавальным прыстанішчам. Хутка яна ператварылася ў востраў. Наўкола разлілося бяскрайняе мора…

 Я агучыў вядомую ў археалагічных колах гіпотэзу. Далей дадам уласную легенду. Адбылося рэзкае павышэнне ўзроўню сусветнага акіяну падчас вывяржэння вулкану на востраве Сантарын у Эгейскім моры. Як раз тады апынулася на дне Атлантыда. Не паспела знайсці сваю Прыгожую верацяю. Як адбывалася засяленне сапраўднай Прыгожай верацяі, можна храналагічна паказаць з’явамі прыроды, вядомымі ў навуковых колах.

 За некалькі тысячагоддзяў да нараджэння Хрыста пачаў мяняцца клімат. Пайшлі несупынныя дажджы. Стала халаднець. Паветра напоўнілася вільгаццю. Жыццё тады заўсёды засноўвалася каля вады, якая прыносіла ежу. А тут з неба яе налілося столькі, што рэкі і азёры перапоўніліся, пайшлі ў наступ на берагі, падабраліся да паселішчаў.

 Такое становішча стварылася не імгненна. На тое пайшло шмат часу. Людзі бачылі, з якой хуткасцю на іх наступаюць вадаёмы ці вадацёкі. З улікам відавочных абставін сталі пакідаць абжытыя мясціны. Выбіраліся на высокія аддаленыя ўзвышшы, узгоркі, верацеі. С цягам часу многія з іх ператварыліся ў астравы.

 Бліжэйшая да Прыгожай верацяі стаянка першабытнага чалавека, зафіксаваная археолагамі і названая Дубавец, знаходзілася на супрацьлеглым (левым) беразе Бярэшчы. Цалкам верагодна, што адтуль людзі перабраліся на бліжэйшую найбольш высокую верацяю, якую пазней назвалі Прыгожай.

 Цяперашні стан старажытнага Дубаўца такі, як і іншых паселішчаў, у большай ступені вывучаных археолагамі. Пасля таго, як людзі адступілі з абжытых мясцін, ніхто туды больш не прыйшоў. Усё засталося ў тым стане, у якім было пакінутае. Таму важна фіксаваць, як, што, дзе ляжыць. Яскрава вызначаюцца бытавыя і гаспадарчыя месцы: спальныя, разборкі прадуктаў, прыгатавання ежы…

 Зараз мы не можам напоўніцу скарыстаць тую інфармацыю, якую атрымліваем пры археалагічных раскопках. Магчыма пазней нейкія новыя тэхналогіі, пакуль невядомыя метады аналізу дазволяць больш яскрава разгадаць жыццёвыя працэсы таго часу.

 Само па сабе напрошваецца пытанне: а чаму людзі пайшлі з выратавальнай Прыгожай верацяі? Па ўсім бачна, што на ёй жылі да таго часу, пакуль наўкола сінела мора альбо вялікае возера. Калі яно пачало губляць узровень і адступаць, верацяя апынулася ў атачэнні змрочнага балота. І людзі падаліся шукаць больш спрыяльныя для жыцця мясціны.

2018







ОВ-ВК-ТМ: 12.11.2018 в 14:40 — 1 месяц назад

Наконт выратаваньня ад патопу, на мой погляд, занадта фантастычная версiя. Бо дастатковыа глянущь на мапу, каб пераканацца, што Прыгожая Верацея - не самае адметнае месца. Побач процьма больш высокiх i зручных пляцовак. А вось як сховiшча ад ворага - самае тое.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 4 дня назад,   за неделю: 501 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 7 дней назад,   за неделю: 185 
ПЕРАХОД СКРОЗЬ ПАЛІГОННЫ ЛЕС. ФотаФік — 21 час назад,   за неделю: 181 
РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 128 
ВЫЙШЛА КНІЖКА ПРА ЛЕПЕЛЬСКІХ КАВАЛЕРАЎ. Шуш — 7 месяцев назад,   за неделю: 82 
ЮШКИ — 2 недели назад,   за неделю: 64 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение