16 ноя 2018 в 08:33 — 1 год назад

677. ЗНАХОДКІ НА ВАЛОСАВІЦКАЙ ЗЯМЛІ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 6, всего: 684

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 У 1991 годзе археолагам Людмілай Дучыц былі даследаваны старажытныя пахаванні ля вёсак Занькі і Заазер’е. Пасля дзесяцігадовага перапынку на Лепельшчыне зноў аднавіліся археалагічныя работы. У 2001 годзе маладым археолагам Андрэем Вайцяховічам былі раскапаныя і вывучаныя курганы ля вёскі Звязда Пышнянскага сельсавета.

 У ліпені 2002 году Андрэй прадоўжыў пачатую работу па даследаванні старажытных пахаванняў, на гэты раз ужо ля Новых Валосавічаў. Дзейсную дапамогу навукоўцу аказала яго жонка Анюта, якая разам з мужам накіравалася ў экспедыцыю. Непасрэдны  ўдзел у раскопках узялі неабыякавыя да мінулага свайго краю лепельскія краязнаўцы. Сярод іх Васіль Хацкевіч, Васіль Шкіндзер. Мне таксама давялося папрацаваць рыдлёўкай.

 У першы дзень раскопак для даследавання абралі адзін з земляных насыпаў, абкладзеных камянямі, у саміх  Новых Валосавічах. Але нашыя намаганні былі марнымі. У раскапанай магіле нічога не знайшлі, акрамя попелу ад вогнішча, якое палілі на месцы будучага пахавання. Верагодна, косці спарахнелі, што і знаку не засталося. А можа, што было тады даволі часта, родзічы насыпалі курган у памяць аб нябожчыку, які склаў галаву далёка ад роднай зямлі.

 У далейшым было вырашана працягваць даследаванні на курганным могільніку ў лесе за вёскай. Там археолагам на знаходкі шанцавала больш. На другі дзень было раскапанае мужчынскае пахаванне ХІ стагоддзя, знойдзена бронзавая спражка ад папругі і жалезны нож з драўлянай ручкай, якая даволі добра захавалася.

 Зрабілі шурфоўку пашкоджаных насыпаў, у адным з якіх знайшлі рэшткі касцяной ручкі з прыгожым арнаментам тонкай ручной работы.

 Нягледзячы на даволі каштоўныя знаходкі, Андрэй марыў раскапаць жаночае пахаванне, бо ў такіх насыпах сустракаецца шмат рыштунку, па якому можна з большай верагоднасцю датаваць час вырабу знаходкі і племянную прыналежнасць нябожчыка. У наступным раскапаным кургане якраз і знаходзілася жаночая магіла. На жаль, ад касцей мала чаго засталося, а вось рыштунак захаваўся добра. Гэта рэшткі рытуальнага гаршэчка, які ставілі ў галаве нябожчыка, бронзавыя скроневыя кольцы, пярсцёнкі, а таксама прадметы побыту, зробленыя з жалеза: шыла, серп і невялікі ножык.

 Усяго за восем дзён археалагічнай экспедыцыі было раскапана і вывучана пяць курганоў, сабраны даволі багаты матэрыял, які патрабуе далейшай навуковай апрацоўкі. Але ўжо цяпер на падставе знаходак можна казаць, што могільнік належаў крывічам і датуецца Х-ХІ стагоддзямі.

2002.







16 ноя 2018 в 09:30 — 1 год назад

Как были расположены усопшие относительно сторон света и были ли обнаружены артефакты, свидетельствующие о религиозной принадлежности покойников?



16 ноя 2018 в 12:55 — 1 год назад

Марцін, што атрымаў ад Тухты, тое і напісаў. Дадаць адсябеціну не магу. Звязвацца з ім, каб пачуць адказ на твае пытанні, надта праблемна для мяне. А ён сам нікому пакукль у блозе не адказваў.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 6 дней назад,   за неделю: 352 
88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 1 неделю назад,   за неделю: 141 
РАСКОПКИ СТАРОГО БЛИНДАЖА  — 2 недели назад,   за неделю: 99 
КУРГАНЫ І ГАРАДЗІШЧА ЛЯ АЗЁРАЎ ТЭКЛІЦ І ЛУКОНЕЦ  — 1 неделю назад,   за неделю: 79 
87. КАЖДОЙ ТЁЛКЕ ПО КУКУРУЗИНЕ. Шуш Эсенскі  — 2 недели назад,   за неделю: 68 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ