Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 18.11.2018 (08:13) — 4 недели назад

678. ВЕСЯЛОВА - ВЁСКА З ПОЛЬСКІМІ КАРАНЯМІ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас    Сегодня: 4, за неделю: 49, всего: 613

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Краязнаўчы аповяд у чатырох частках. Частка Першая.

 Весялова – вёска ў складзе Валосавіцкага сельсавета Лепельскага раёна. Але на картах пачатку мінулага стагоддзя мы не знойдзем гэтага паселішча. Чаму? А таму, што яго на той час не існавала.

 Калі і як узнікла Весялова? Каб даць адказ на гэтае пытанне, мала адшукаць патрэбную інфармацыю ў архівах. Варта зазірнуць у самую вёску, старажылы якой могуць распавесці шмат чаго цікавага пра тое месца, дзе ім лёсам было наканавана не толькі нарадзіцца, але і пражыць доўгае і багатае на ўспаміны жыццё.

 Таму чарговым краязнаўчым падарожжам даследчыкаў мінулага са Слабадской школы было ў Весялова. Дабрацца туды не так ужо і складана. З дзясятак кіламетраў лясной дарогі, якая бяжыць паўз Далікі, неіснуючую ўжо вёску Іван Бор, пераадольвае Качаноўскі мост праз рэчку Свядзіцу і прыводзіць у патрэбнае месца.

 Перадгісторыя.

 Як ужо згадвалася вышэй, напачатку мінулага стагоддзя вёскі Весялова не існавала. Па наваколлі было раскідана каля двух дзясяткаў хутароў. Фларанцінава, Зафіеўка, Потак, Рамальдова, Стайск, Уладзіслава – толькі невялікі пералік іх. На тых хутарах жылі этнічныя палякі, якія набылі землі ў валосавіцкага пана Зацвіліхоўскага напачатку ХХ стагоддзя. На працягу некалькіх гадоў на старонках варшаўскай газеты  “Gazetaświąnteczna” друкаваліся аб’явы, дзе вялася гаворка пра продаж зямлі ў Валосавічах. Першапачаткова жыллём для перасяленцаў служылі зямлянкі, якія яны спехам выкопвалі на сваіх выкупленых надзелах.

 У 1921 годзе Валосавіцкая воласць была падзеленая на сельсаветы. Сярод іншых быў утвораны сельсавет з цэнтрам на хутары Белы Клён. У яго склад увайшло шаснаццаць хутароў, дзе пераважна жылі колішнія польскія перасяленцы. Старшынёй прызначылі Ігната Кашко, сакратаром – Мікалая Кацылу.

 Утварэнне вёскі.

 Да апошняга часу заставалася невядомым паходжанне назвы Весялова. У пераліку населеных пунктаў Валосавіцкай воласці ні хутара, ні вёскі з такой назвай не значылася. Першыя згадкі Весялова як цэнтра сельсавета адносяцца да 1926 года, калі праводзіўся першы ўсерасійскі перапіс насельніцтва. На той час у Весялоўскім сельсавеце, які афіцыйна лічыўся польскім, налічвалася 29 населеных пунктаў з агульнай колькасцю жыхароў 1003 чалавекі. І зноў ніводнага паселішча з аднайменнай назвай зафіксавана не было.

 На картах пачатку 1930-х гадоў хутары падаюцца пад агульнай назвай – Польскія. На карце 1935 года яны аб’яднаныя пад назвай Пушча. Па выніках перапісу 1926 года насельніцтва Пушчы налічвала 576 чалавек.

 У 1936 годзе пачалася кампанія па ліквідацыі хутароў. Не прамінула гэтая падзея і хутаран-палякаў. На працягу пэўнага часу ўсе хаты былі сцягнутыя ў адзіны населены пункт, які і  атрымаў назву Весялова.

 Старажыл вёскі Віктар Стажык са слоў сваёй маці ведае, што вёску назвалі Весяловам у гонар “застройшчыка”, ці прараба, які кіраваў сцягваннем хутароў.

 Так гэта ці не, сцвярджаць не буду. Ускосным пацвярджэннем таго, што ў аснову назвы лягло ўласнае імя, служыць назва мясцовага калгаса – імя Весялоўскага.

 Калі па парадку, то вёска атрымала назву ад калгасу імя Весялоўскага. Ён быў названы ў гонар польскага рэвалюцыянера Браніслава Весялоўскага.

 Вось і ўся разгадка ўтварэння гэтай польскай вёскі.

2015.

 Працяг глядзець тут.







Nina: 18.11.2018 в 21:26 — 3 недели назад

Паколькі мае продкі і прыехаўшыя з Польшчы, і іншыя мясцовыя пераважна ўсе жылі на хутарах, то хацелася б зрабіць некалькі заўваг. Аўтар паўтарае вельмі распаўсюджаную не толькі ў Беларусі, а ўвогуле на усёй савецкай у свой час і пост-савецкай прасторы версію, калі называе беларусаў-католікаў палякамі. Так, напрыклад, на х.Схэда па стану на 1925 і 1926 гг., згодня архіўным звесткам і аповядам майго бацькі, з 11 сем´яў, жыўшых там, прыехалі з Польшчы 3, адна з іх (наша) падзялілася ужо на 2 сям´і, усе астатнія -- беларусы-католікі (усе шляхта былая). Далей: хутар Казімірова -- усе беларусы-католікі (мае продкі), хутар Доўгая Лужа -- беларусы-католікі (таксама крэўныя, але ўжо не такія блізкія). Красналучка -- былая ваколіца, а потым вёска -- заселеная была выключна беларусамі-каталікамі (да ведама: ваколіца даўней -- гэта шляхецкае паселішча); фальварак Вацлавова--жылі таксама там беларусы-католікі. Гэта ўсё звесткі на 1925-26 гг. Ігнат Кашко (русіфікаванае, правільна -- Кошка) -- беларускі шляхецкі род, мясцовыя.




Александр: 19.11.2018 в 19:27 — 3 недели назад

Блукая, што паведзеш? Асабліва пра то, што тыя палякі жылі і з мясцовымі!?) Хто куды прыехаў? Мо дадіце шаноўнай пані што напісаць? ДЗЯКУЙ!




Nina: 19.11.2018 в 20:30 — 3 недели назад

Я не кажу пра ўсіх палякаў. Тыя, што жылі ў Весялове ,ці мо ў Стайску, дакладна не магу сказаць, называліся "варшавякамі" -- пэўна, тыя, што прыехалі з Варшаўшчыны. Былі бедныя, ня вельмі удала ў іх ішла гаспадарка, і варагавалі з мясцовымі, звычайна праваслаўнымі. Але нашы былі з Падляшша (Седлецкая губернія), былыя ўніяты, сілай пераробленыя на праваслаўных. Але дзеці перажаніліся усе на каталі(ч)ках.




Александр: 19.11.2018 в 20:37 — 3 недели назад

Гэта я зразумеў! Не зразумеў адно - палякі прыехалі, бо купілі зямлю! Адкуль узялася шляхта бедная - там заўжды жыла, ці як?




Nina: 19.11.2018 в 21:25 — 3 недели назад

Шляхта там -- гэта выключна беларусы. Напрыклад, Астроўскія, Агрызкі -- гэта некалі заможная шляхта беларуская, але збяднелі з цягам часу, бо зямлю прыходзілася дзяліць паміж нашчадкамі з кожным пакаленнем. А прыехаўшыя палякі былі зусім не багатыя. Некаторыя нават вельмі бедныя.




Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 19.11.2018 в 21:41 — 3 недели назад

Буду вельмі ўдзячны пані Ніне, калі яна скампануе свае веды аб паляках, што перасяліліся ў Валосавіцкі край паводле добрай ці кепскай задумцы пана Зацві(е)ліхоўскага, і дашле допіс у блог. Я аб тым думаў пасля яе першага каменту, аднак прасіць не адважыўся. Дапамог пан Аляксандр.




Александр: 19.11.2018 в 22:14 — 3 недели назад

І што яшчэ цікавага - ранейшыя шляхі не супадаюць з цяперашнімі. Так, напрыклад са Стайску можна было ехаць у Азерцы і Сяргееўшчыну і тады - на Зялены Востраў! Таксама і Далікі. Гэта бачна і зараз калі глядзець мапу праз спадарожнік!




Nina: 19.11.2018 в 22:24 — 3 недели назад

Я, бадай, большасць з таго, што ведала, ужо выклала ў каментах. Пра палякаў я ведаю не так ужо і шмат. Многа давеладася як раз з публікацыі пра таямніцу засялення імі гэтага краю, звязанай з п.Зацвіліхоўскім. Ну, але можа і збяру ўсё да кучы. У асноўным я больш ведаю менавіта пра сваіх продкаў.




Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 19.11.2018 в 22:32 — 3 недели назад

Пані Ніна, і пра сваіх продкаў таксама. Буду вельмі ўдзячны. Мяркую, што і чытачы таксама.




Nina: 19.11.2018 в 22:46 — 3 недели назад

Хіба крыху пазней. ))




Александр: 19.11.2018 в 23:31 — 3 недели назад

Константинович, а что говорят по данному поводу музейные работники? Они же записывали историю переселения так сказать с первоисточников. Во всяком случае с моей бабушкой Косс Владиславой Викентьевной говорили. Она родилась ещё в Польше. в 1911 году и помнила все перепитии тех лет. Приезжали музейщики и позже. Разговаривали с мамой о судьбе семьи Коссов. Перефотографировали старые фото и иконы, забрали культовые безделушки. В первый раз они собирались и к с Стажикам, Голубицким, Оркишам, Боракам... В музее где то должны быть систематизированные или несистиматизированные воспоминания очевидцев тех событий.

А Тухта со своими ребятами очень большие молодцы. Настоящие краеведы. То, что они делают, собирая воедино историю нашего края, легенды, археологические исследования дорогого стоят.




Лилия: 19.11.2018 в 23:39 — 3 недели назад

Александр, поздравляю! Похоже, Вы родом из польских евреев по бабушке. Фамилия "Косс " идишская. Из славного рода Леви, левитов, священников. Из праотцов Моше (Моисея ) и Аарона -первосвященника.




Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 20.11.2018 в 08:26 — 3 недели назад

Ніна, колькі трэба часу, столькі і працуйце. Толькі не забывайцеся на нас. Дый вы і не забываеце: заўсёды ўносіце каментары на падобныя тэмы.

Аляксандру. Навукоўцы - людзі ранімыя. Раней музейныя работнікі давалі мне інтэрв´ю. Але потым пакрыўдзіліся на неабгрунтаваныя крытычныя каменты да сваіх выступаў і адмовіліся ад размоў. Менавіта з гэтай прычыны я перастаў даваць запісы выступаў навукоўцаў з Лепельскай навукова-практычнай канферэнцыі. Нават адзін выступ зняў. А ўсё таму, што пару карыстальнікаў у каментах выказалі сумненне ў іх прафесійнай дзейнасці і прышпілілі ім некампетэнтнасць. Трэба думаць, перш, чым пісаць. Гэта я магу дзеля агульнай карысці цярпець знявагі ў свой бок, а вучоныя людзі такога не вытрымліваюць. Так што, калі цікавяць музейныя напрацоўкі, звяртайцеся да іх напрамую. Дарэчы, музейшчыкі не супраць даваць мне свае даследчыя работы, але каб я толькі прыбраў каментары з пастоў. Але гэта мне не дазволена. Дый я сам таго не хачу - карыстальнікі павінны выказваць свае думкі. А вось выбарачна цалкам адмяжоўваць асобныя інтэрв´ю ад каментароў, было б важна.




Александр: 20.11.2018 в 16:25 — 3 недели назад

Лилия, так у нас Косов хватает. Семья то многодетная была и разбежались её отпрыски на Украину, в Россию, в Казахстан, в Польшу. В Лепеле сейчас живёт старейший из Косов, мой дядя Вацлав. Но с евреями Вы перегнули. У нас менталитет другой.




Nina: 27.11.2018 в 13:58 — 2 недели назад

Александр:

На генеалогическом сайте ВГД

http://forum.vgd.ru/post/10/20852/p2810965.htm#pp2810965

ищут родственников в Польше по фамилии, в частности, Косс. Не исключено, что у вас могут обнаружиться общие корни.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 4 дня назад,   за неделю: 501 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 7 дней назад,   за неделю: 185 
ПЕРАХОД СКРОЗЬ ПАЛІГОННЫ ЛЕС. ФотаФік — 21 час назад,   за неделю: 180 
РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 128 
ВЫЙШЛА КНІЖКА ПРА ЛЕПЕЛЬСКІХ КАВАЛЕРАЎ. Шуш — 7 месяцев назад,   за неделю: 82 
ЮШКИ — 2 недели назад,   за неделю: 64 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение