24 янв 2019 в 08:31 — 1 год назад

687. ВОЗЕРА ОЧ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 6, всего: 639

Звесткі пра аўтара глядзець тут.

 Аношкі нешматлікімі хацінамі амаль ушчыльную прытуліліся да маляўнічага возера Оч. Як і большая частка азёр віцебшчыны, вадаём мае ледніковае паходжанне. Вада ў Очы чыстая, празрыстая, але мае карычневатае адценне, якое надаюць адклады торфу  з блізкага балота.

 На дзіва ў возеры акрамя акуня ніякая рыба не водзіцца. Таму рыбакам няма дзе надта праявіць свае здольнасці. Толькі самыя захопленыя аматары ў любую пару году закідваюць свае вуды ў надзеі на добры ўлоў.

 Апошнія некалькі год мелкаводдзе Очы актыўна пачало зарастаць асакой. Нябачна сантыметр за сантыметрам суша адваёўвае ў вады ўсё больш прасторы.

 Але так было не заўсёды. Калі паглядзець на здымак мясцовасці зроблены са спадарожніка, то можна ўбачыць як вадаём выглядаў раней. Гэта было вялікае возера, выцягнутае з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на працягу трох з паловай кіламетраў. Некалькі тысяч год назад клімат змяніўся, ўзровень грунтовых вод стаў значна ніжэйшы і вадаём пачаў забалочвацца. На здымку чырвоным колерам абведзена берагавая лінія старадаўняга вадаёма.

 Зараз ад калісьці вялікага возера засталося два невялікіх вадаёмы Оч і размешчанае ад яго на паўночны захад, меншае па памерах у некалькі разоў возера Безадэннае.

 Ніхто не даў пакуль адказу на тое, адкуль узяліся на аддаленасці ў добры дзясятак метраў ад цяперашняй берагавой лініі Очы рэшткі розных па таўшчыні дрэў. Яны і цяпер каранямі моцна трымаюцца за азёрнае дно. Можна толькі здагадвацца, што яшчэ даўней абрысы вадаёма былі іншымі. І там, дзе мы цяпер плёскаемся ў вадзе, быў бераг, раслі дрэвы, карэнне якіх можна ўбачыць на дне, нырнуўшы з маскай.

2019.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


Мемуар 98. БЕСПРИЗОРНЫЕ СЕЛЬСКИЕ ДЕТИ  — 1 неделю назад,   за неделю: 99 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ