17 фев 2019 в 08:25 — 2 года назад

694. ВЕЛЕЎШЧЫНА - СКАРБОНКА ТРАДЫЦЫЙ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 953

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Вёска Велеўшчына да 2003 года была цэнтральнай сядзібай калгаса “Радзіма”.

 Цяпер яна ў складзе сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства “Пражэктар”.

  Раней у вёсцы была Велеўшчынская няпоўная сярэдняя (базавая) школа.

 Сярод іншых паселішчаў гэтую вёску вылучае фальклорны абрад “Жаніцьба Цярэшкі”, які захаваўся з сівой даўніны. Завітаўшы сюды ў калядныя вечары, можна ўзяць удзел у гэтым ігрышчы, а калі пашчасціць – прыдбаць “жонку” ці “мужа”. Гэтаму спрыяе сімвал абраду – Цярэшка.  Шмат людзей кожны год збірае гэты абрад, дзе можна не толькі злавіць за хвост сваю “птушку шчасця”, але і пачаставацца самабытнымі стравамі  беларускай кухні.

 Некалькі год таму назад сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства аднавілі калісьці даволі распаўсюджаны абрад “Валачобнікі”. Праводзіцца дзея з вечара і да позняй ночы ў велікодныя дні.

 Старшыня таварыства Аляксей Глушко распавядае:

 - Народны каляндар беларусаў складаецца з гадавых рухомых і нерухомых святаў. Нерухомыя былі строга замацаваныя за пэўнымі днямі, як, напрыклад, Каляды, Купалле, Ілля. Рухомыя ж, да якіх адносіцца і Вялікдзень, маглі прыпадаць на розныя дні. Гэтыя прычыны былі часта астранамічнага паходжання. За нябеснымі свяціламі, да якіх былі прывязаныя святы, назіралі жрацы ці вешчуны. Яны, паводле вынікаў назіранняў, складалі спісы святаў на год наперад. Валачобнікі на Вялікдзень, на які раней прыпадаў пачатак года, ішлі па хатах і ў песеннай форме распавядалі пра каляндар гаспадарам. Такім чынам, людзі ведалі, калі і ў які дзень адбудзецца тое ці іншае свята. Кожны гаспадар лічыў за гонар гасцінна прыняць веснікаў календара. Калі валачобнікі абміналі сядзібу, гэта лічылася вялікай абразай.

2019.

(Працяг глядзець тут).









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


Мемуар 124. ВОЗВРАЩЕНИЕ РЕКЕ ДРЕВНЕГО НАЗВАНИЯ  — 3 дня назад,   за неделю: 599 
782. ШКОЛА В БОЛЬНИЦЕ. Гончарова (Богданова) Надежда  — 7 дней назад,   за неделю: 507 
НОВОПОЛОЦКО-ЛЕПЕЛЬСКИЙ КООРДИНАЦИОННЫЙ ЦЕНТР  — 4 дня назад,   за неделю: 368 
Мемуар 123. ПРОФАНЫ НА КОМБАЙНАХ  — 1 неделю назад,   за неделю: 346 
781. ЛЕПЕЛЬСКИЕ ПЧЕЛОВОДЫ. Полонский Анатолий  — 1 неделю назад,   за неделю: 332 
ПОШЁЛ ВОН, РАДИОАКТИВНЫЙ ЗАВОД!  — 2 дня назад,   за неделю: 264 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ