18 фев 2019 в 08:48 — 9 месяцев назад

695. КРЭСЛА НАПАЛЕОНА, КРЫЖЫ З КАМЛЫГ ДЫЙ ВЕЛЕЎШЧЫНСКАЯ ПАЭМА Ў КАМЕНІ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 849

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут).

 Сярод гістарычных помнікаў, якіх багата ў наваколлях вёскі Велеўшчыны, можна вылучыць цікавы камень, які мае назву “Крэсла Напалеона”.

  Памяць тутэйшых жыхароў  данесла да нас звесткі аб тым, што менавіта на гэтым камяні адпачываў сам Напалеон – французскі імператар, які ў 1812 годзе прыйшоў з вайной на нашыя землі.

 За некалькі сотняў метраў ад гэтага месца размешчаны курганны могільнік, які налічвае два дзясяткі насыпаў. У народзе іх называюць французскімі магіламі і зноў жа звязваюць з падзеямі двухсотгадовай даўніны. На думку лепельскага краязнаўцы Міколы Гарбачова непадалёк мог праходзіць шлях напалеонаўскай  арміі, якая адступала ў лістападзе 1812 году. Ён выказвае меркаванне, што напалеонаўскі “залаты абоз” прыхаваны недзе ў навакольных мясцінах. Такі варыянт развіцця драматычных падзеяў вайны 1812 году мае пад сабой пэўнае гістарычнае абгрунтаванне як і іншыя дзясяткі версій таго, куды магло знікнуць “золата Напалеона”.

Што тычыцца курганоў, то ў іх спачываюць не французскія салдаты, а нашыя з вамі далёкія прашчуры. Аб тым сведчаць знаходкі археолагаў у адным з насыпаў.

 Калісьці існаваў звычай над нябожчыкам насыпаць курган. З прыходам і замацаваннем хрысціянства ён саступіў месца новай пахавальнай традыцыі.

 Апошні ледавік засеяў наваколлі вёскі шматлікімі камянямі. За мінулыя тысячагоддзі іх не стала меней. Некалькі стагоддзяў таму назад тутэйшыя людзі пачалі выкарыстоўваць камень не толькі як будаўнічы матэрыял. З камлыг узяліся вырабляць надмагільныя пліты для нябожчыкаў, высякаючы на іх крыжыкі ці нейкія надпісы.  Выраблялі і каменныя крыжы. Нямала іх ёсць на старых вясковых могілках. Адзін, вялікі, з адбітым верхам і перакрыжжам, ляжаў на ўскрайку лесу. Старажылы сведчаць, што калісьці нейкі мужык хацеў знайсці ў ім золата, таму і пашкодзіў. У 2012 годзе лепельскія краязнаўцы паднялі і паставілі крыж так, як ён стаяў некалькі стагоддзяў назад.

 Вось што гаворыцца пра гэты крыж яшчэ ў адным паданні:

 - Тры мужыкі падымалі камень, мабыць, хацелі знайсці пад крыжам золата, - распавядаў велеўшчынец Віктар Валер’евіч Пшонка 1972 года нараджэння. - І ўсе адразу атрымалі разрыў сэрца. Было гэта пасля рэвалюцыі. Мне пра тое расказваў бацька, калі я вучыўся ў школе. Паказваў гэты камень і казаў, каб я не лез да яго.

 На могілках мелася капліца. Пра яе распавядала велеўшчынка Ганна Кірылаўна Клундук 1933 года нараджэння:

 - Раней на могільніку была каплічка. Як хатка. На канцы стаяла. Там і абразы. Яна яшчэ да вайны была. Тады забурылася. Была яшчэ  з вайны. Тады ўжо згніла, раз’ехалася.

 Гадоў сорак таму назад мясцовыя юнакі вырашылі ўвасобіць сваю фантазію прызнання ў каханні да дзяўчыны пры дапамозе каменя. Узброіўшыся патрэбным інструментам, некалькі дзён хлопцы шчыравалі над камлыгай.   У рэшце рэшт той, дзеля якой так стараліся, і, вядома ж, на суд цікаўных вяскоўцаў хлопцы паказалі свой шэдэўр. На выпуклай паверхні каменя адлюстраваны ўзыход сонца, пад ім пазначана імя “Таня”, і, хай  не зусім удала, высечана  выява ў профіль дзяўчыны.

 “Танін камень” і цяпер ляжыць на ўскрайку вёскі ўзбоч палявой дарогі, сустракаючы ягаднікаў, што праходзяць паўз яго, кіруючыся ў бліжэйшую балацявіну па чарніцы.

2019.

(Заканчэнне глядзець тут).







23 фев 2019 в 11:11 — 9 месяцев назад

Яшчэ адным аргументам наконт таго, што на камені, які мае назву "крэсла Напалеона", сапраўды ў 1812 годзе адпачываў імператар Францы, з´яўляецца малюнак з натуры мастака-аматара, удзельніка вайны 1812 года Хрысціяна-Вільгельма Фабер дзю Фора "Праходжанне праз Вязьму 18 жніўня 1812 года", на якім адлюстраваны калоны ваеннаслужачых, што маршыруюць перад Напалеонам. Імператар Францыі прымае парад сваіх войск, знаходзячыся ў незвычайным для такога выпадку становішчы -седзячы на крэсле. Напалеон не стаяў, а сядзеў на крэсле таму, што яму ўжо ў той час было цяжка доўга стаяць, паколькі, як пазней выявілася, імператар Францыі ўжо тады пакутваў ад цяжкага ракавага захворвання.прынамсі, страўніка. На фотаздымку бачна, што камень - "Крэсла Напалеона" у ваколіцах Велеўшчыны - вельмі нізкі, як зэдлік, на якім зручна сядзець толькі чалавеку нізкаросламу, дарэчы, такім, вельмі невысокага росту і быў на самой справе імператар Францыі.

У сувязі з гэтым мне таксама ўспамінаецца гутарка старажылаў вёскі Аношкі, у якой прымаў удзел і мой прадзед - Максім Гарбачоў, што быў кавалерам двух Георгіеўскіх крыжоў, адным з якіх ён быў узнагароджаны за подзьвіг, здзейснены ў час руска-японскай вайны 1905-1907 гадоў (дарэчы, вялікі дзякуй Валерыю Тухта, які знайшоў дакументы па ўзнагароджанні менавіта гэтым Георгіеўскім крыжам майго прадзеда Максіма Гарбачова ў архівах сучаснай Расіі), Дык вось у ходзе гутаркі старажылы сказалі, што ад Аношак да Студзёнкі Барысаўскага раёна, дзе войскі Напалеона паспяхова пераправіліся цераз раку Беразіну ў лістападзе 1812 года, напрасткі адлегласць складае дзесьці каля 30 кіламетраў і што вельмі старыя дзяды, іх продкі ім гаварылі:"Нашы хлопцы паказалі Напалеону самае вузкае месца ракі Бярэзіны ў гэтым месцы і дапамагалі яму пабудаваць два масты ( адзін для пешай пераправы ваеннаслужачых, а другі - для пераправы конскіх павозак, гармат і г. д.)



23 фев 2019 в 15:44 — 9 месяцев назад

Николай, а это каменное кресло Наполеон возил с собой? Вроде проще возить обычное. Или ему каждый раз из камня вытесывали новое? А может подбирали каждый раз камень по форме кресла? Что-то много прожил смертельнообольной, в 1812 стоять долго не мог, а умер через девять лет в 1821. И это при том, что его не лечили от рака. Диагноз рак желудка поставили только в 2000-х годах, а до этого считали, что умер от отравления мышьяком. При развитии современной медицины даже при лечении по 9 лет не живут. Ходят слухи, что в 1812 Наполеона мучал гемморой. А еще говорят, что он имел рост 1 м 69 см, а для начала 19 века это очень даже не низкорослый



23 фев 2019 в 18:34 — 9 месяцев назад

2012 год.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 3 дня назад,   за неделю: 320 
РАСКОПКИ СТАРОГО БЛИНДАЖА  — 6 дней назад,   за неделю: 306 
89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 23 часа назад,   за неделю: 173 
КУРГАНЫ І ГАРАДЗІШЧА ЛЯ АЗЁРАЎ ТЭКЛІЦ І ЛУКОНЕЦ  — 4 дня назад,   за неделю: 171 
87. КАЖДОЙ ТЁЛКЕ ПО КУКУРУЗИНЕ. Шуш Эсенскі  — 1 неделю назад,   за неделю: 143 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ