Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 24.02.2019 (08:28) — 4 недели назад

699. УДАКЛАДНЕННЕ ЗВЕСТАК АБ ПОЗНІХ КУРГАНАХ. Чараўко Віктар

Тема: Лепельщина без прикрас    Сегодня: 3, за неделю: 19, всего: 263

 У 2007 годзе скончыў Полацкі ўніверсітэт “Гісторыя” са спецыялізацыяй “Гісторыя Беларусі”. Скончыў магістратуру па спецыяльнасці “Айчынная гісторыя”, аспірантуру Інстытута гісторыі НАН па спецыяльнасці “Археалогія”. Магістр гістарычных навук. Старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага ўніверсітэту.

   Курганныя пахаванні з’яўляюцца адносна нешматлікай катэгорыяй пахавальных помнікаў позняга сярэдневякоўя і ранняга новага часу (XIV-XVIII стст.). Дамінуючы від пахавальнага збудавання з VIII-IX стст. - курганы - паступова выцясняюцца грунтавымі магіламі пасля прыняцця хрысціянства. 3 XII ст. звычай насыпаць над пахаваннямі курганы пачаў знікаць, а ў XIII ст. кур­ганныя пахаванні саступілі месца грунтавым. У горадзе, дзе хрысціянізацыя адбывалася хутчэй, пераход ад курганных пахаванняў да грунтавых магіл адбыўся ў XI ст. Тым не менш як рэліктавая з’ява курганны абрад пахавання працягваў існаваць і ў эпоху позняга сярэдневякоўя і ранняга новага часу.

 Пры звычайнай для пахаванняў гэтага часу безынвентарнасці шэраг курганных пахаванняў надзейна датуецца на падставе знаходак манет. Паводле сучаснай айчыннай літаратуры, на Беларусі вядома не менш сямі знаходак манет у познесярэд­невяковых курганах. Тры знаходкі адносяцца да тэрыторыі Беларускага Падзвіння. Гэта курган каля былога маёнтка Забалоцце на беразе возера Доўгае, курганнае пахаванне каля вёскі Крывец у Лепельскім павеце і курган каля вёскі Кузьмаўшчына на Браслаўшчыне. Раскопкі курганных пахаванняў у першых двух выпадках праводзіў Міхаіл Кусцінскі. Ва ўсіх выпадках знойдзеныя манеты адносяцца да XVI ст.

 Ураджэнец лепельскага маёнтку Завідзічы Міхаіл Францавіч Кусцінскі (1829-1905) адносіцца да ліку археолагаў-аматараў, адыграўшых важ­ную ролю ў станаўленні айчыннай археалагічнай навукі.

 Ён першы на Беларусі пачаў выкарыстоўваць метад фотафіксацыі. Згаданыя раскопкі лепельскіх курганоў - адны з першых у поўным сэнсе гэтага слова археалагічных раскопак пахавальных помнікаў позняга сярэдневякоўя і ранняга новага часу. Аб двух выпадках выяўлення Кусцінскім у курганных пахаваннях манет XVI ст. мы ведаем з двух крыніц: кнігі археолага-аматара і краязнаўца Аляксандра Семянтоўскага «Беларускія старажытнасці» і артыкула М. Кусцінскага «З нататак аб курганах Лепельскага павета». Параўнаем звесткі аб гэтых раскопках.

 Семянтоўскі паведамляе аб раскопках Кусцінскага, спасылаючыся на яго ліст ад 16 сакавіка 1885 г. Нягледзячы на адсутнасць двукосся, тэкст падаецца ад першай асобы («я выявіў», «я знайшоў»). Гэта ўказвае на тое, што ліст Кусцінскага цытуецца Семянтоўскім дакладна і літаральна. Паводле гэтага паведамлення, у Пышнянскай воласці, на адлегласці прыкладна ў 15 вёрст ад Лепеля, каля вёскі і возера Крывец, Кусцінскі выявіў 12 курганоў побач са старымі закінутымі хрысціянскімі могілкамі. Крыжоў на хрысціянскіх могілках не захавалася, невялікія магільныя насыпы абкладзены камянямі. Раскопкі двух бліжэйшых да старых могілак курганоў выявілі ў адным жаночы шкілет з срэбраным патрыгрошным грошам Жыгімонта Аўгуста 1569 г. на лобнай костцы. На касцяку захаваўся скураны пояс, упрыгожаны шпількамі, «гэткімі ж, як і цяперашнія». У другім кургане быў знойдзены жалезны трохгранны напільнік і кавалкі крэменю.

 Аб другім выпадку знаходжання манеты ў познесярэдневяковым курганным пахаванні піша сам Кусцінскі. У адпаведнасці з гэтым паведамленнем, у 1879 г. археолаг праводзіў раскопкі курганоў над возерам Доўгае, на зямлі, якая адносілася да маёнтку Забалоцце Пышнянскай воласці. Курганоў было каля 10. Яны размяшчаліся ў адну лінію. Апошні курган прымыкаў да старых хрысціянскіх могілак, на якіх даўно не хавалі. Усе крыжы згнілі. Былі заўважаны малыя насыпы, абкладзеныя невялікімі камянямі. У ходзе раскопак двух бліжэйшых да могілак курганоў у адным быў знойдзены жано­чы, а ў другім - мужчынскі касцяк. На жанчыне быў скураны пояс, упрыгожаны прыблізна сарака меднымі шпількамі з галоўкамі накшталт сучасных. Каля мужчынскага шкілета ляжалі кавалкі крэменю і стальны трохгранны напільнік, відаць, крэсіва. На лобнай костцы чэрапа ляжала сярэбраная манета - паўгрош Жыгімонта Аўгуста 1562 г.

 Апісанні гэтых курганных пахаванняў настолькі падобныя, што ўзнікае пытанне, ці не ідзе

размова аб адным і тым жа даследаваным аб’екце. Вядома, адрозніваецца намінал і дата манеты, яе прыналежнасць да жаночага або мужчынскага пахавання, назва возера, каля якога праводзіліся раскопкі. 3 іншага боку, супадае мясцовасць, від пахавальнага збудавання, асаблівасці курганнага магільніка і яго размяшчэння, колькасць даследаваных курганоў, пол пахаваных, факт наяўнасці манеты на лобнай костцы, іншыя знаходкі. У абодвух выпадках курганны абрад пахавання звязваецца з перажыткамі паганства.

 Звернемся да карты Генеральнага штаба СССР 1936 г. маштабам 1:50 000.

  На ёй пазначана возера Доўгае, на беразе якога знаходзіцца веска Крыўцы, а непадалёк - Забалоцце. Такім чынам, кар­та сведчыць аб тым, што веска Крывец (Крыўцы) і во­зера Доўгае знаходзяцца побач. Гэта пацвярджае меркаванне аб тым, што Семянтоўскі і Кусцінскі апісваюць адзін і той жа даследаваны аб’ект.

 Параўнаўчы аналіз паведамленняў Семянтоўскага і Кусцінскага аб раскопках апошніх курганоў XVI ст. у Лепельскім павеце сведчыць аб тым, што яны апісваюць адны і тыя ж раскопкі. Нягледзячы на пэўныя разыходжанні, падобныя моманты ў апісаннях, дастатковая рэдкасць выяўлення курганнага пахавання XVI ст. з манетай i той факт, што ў абодвух выпадках апісваюцца толькі адны раскопкі без згадвання іншых, сведчаць аб тым, што Кусцінскім у Лепельскім павеце даследаваліся адны курганныя могілкі з манетай XVI ст. Што датычыцца разыходжанняў у паведамленнях, яны могуць тлумачыцца працяглым перыядам (24 гады) паміж правядзеннем раскопак і ажыццяўленнем публікацыі. Цалкам магчыма, што сякія-такія дэталі раскопак 73-гадовы даследчык узгадаў недакладна.

 З іншага боку, нельга выключаць, што якраз публікацыя самога Кусцінскага найбольш дакладная. Напрыклад, толькі ў ёй падаюцца звесткі аб наяўнасці ў жаночым пахаванні пярсцёнкаў.

 У любым выпадку даследаванае Кусцінскім курганнае пахаванне датуецца паводле мане­ты 1560-мі гадамі. Параўнаўчы аналіз паведамленняў Семянтоўскага і Кусцінскага прыводзіць да высновы, што размова ідзе аб раскопках на адным і тым жа аб’екце. Такім чынам, агульная колькасць вядомых курганных пахаванняў позняга сярэднявечча і ранняга новага часу з манетамі - не сем, а шэсць, у тым ліку не тры, а два такіх помнікі знаходзіцца на тэрыторыі Беларускага Падзвіння.

2019.







Niclas: 24.02.2019 в 10:31 — 4 недели назад

На карте обозначены курганы, но они ближе к Слабодке (1) и Антоновке (2). Озеро Долгое и Кривцы тоже не далеко

Про их раскопку под руководством учителя А.Шнитко писал уроженец д. Заболотья А.Полонский - http://blukach.lepel.by/post/813

Правда, он считал, что это захоронения французов.

Те, что под цифрой 1 может и срыли при заготовке песка в карьере, а вот те, что под цифрой 2 должны остаться. Там и заброшенное кладбище недалеко в лесу имеется, местные его называли "галодны магiльнiк"

На фото со спутника курганы должны быть здесь






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ПОЧЕМУ НЕ ВСЕ СИДЯТ В ТЮРЬМЕ — 5 дней назад,   за неделю: 594 
703. ЭВОЛЮЦИЯ ВЕСОВ. Шкиндер Василь — 6 дней назад,   за неделю: 288 
БУДЕМ ЖИТЬ ПРИ КОММУНИЗМЕ! Шуш Эсенскi — 2 дня назад,   за неделю: 283 
704. ВОДА НА ГОРЕ. Мозго (Крицкая) Раиса — 4 дня назад,   за неделю: 263 
МАССОВОЕ УБИЙСТВО ШМЕЛЕЙ — 3 дня назад,   за неделю: 214 
ШЕРШНИ УМИРАЛИ ОТ КАЙФА — 1 неделю назад,   за неделю: 197 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение