13 мар 2019 в 09:41 — 8 месяцев назад

702. ПРА ЛЮДЧЫЦЫ І ЗНІКЛУЮ ЦАРКВУ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас     Сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 584

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

  За пяць кіламетраў ад Чэрцаў месціцца вёска Людчыцы. Яе відавочнай адметнасцю служыць, бадай што, спрадвечная буслянка на старой ліпе.

  

  Завітаў да былой загадчыцы Чэрскай сельскай бібліятэкі Ніны Кашаваравай, каб даведацца, дзе жывуць мясцовыя старажылы. 3 ёй пайшлі да 84-гадовай Зінаіды Вячэрскай, якая распавяла пра паходжанне назвы вёскі, аб чым чула ад маці, а тая –  ад бабулі.

 Пры прыгонным праве ў ваколіцах пасяліўся пан. Меў ён шмат дачок. Дзяўчаты любілі гуляць у зялёных лугах, адкуль вярталіся з букетамі люцікаў. Гэтых кветак шмат расло на панскіх палях, таму і маёнтак назвалі – Люцікі, пазней –  Людчыцы.

 Ці кветкі дапамаглі сфарміравацца назве вёскі, пытанне спрэчнае. Дакладна ж вядома, што багаты чалавек сапраўды жыў у гэтых мясцінах. Захаваліся падмуркі ад панскай сядзібы ў вёсцы Двор-Людчыцы, што побач з Людчыцамі. Апошняга пана забілі злодзеі ў 1917 годзе, але і ім не пашчасціла. Злавілі ліхадзеяў людчыцкія мужыкі і таксама забілі. Магіла аднаго з забойцаў пана да гэтага часу зарастае хмызняком недзе на мясцовых могілках. Старымі надмагіллямі там служаць валуны з выбітымі на іх крыжамі.

 Нейкі час людзі нават баяліся хаваць нябожчыкаў побач з тым месцам. Яно палохала не толькі нешчаслівым лёсам пана-нябожчыка, але і даўнасцю высечаных на камянях крыжоў. 

 Адзін з вяскоўцаў ахвотна распавёў паданне пра зніклую царкву. Стаяла яна на высокім пагорку, злева ад дарогі, што вядзе да могілак, ды потым раптоўна знікла. Прайграў культавую будыніну ў карты святар, а раніцай ад яе і падмурка не засталося. На тым царкавішчы, ладкуе цяпер моладзь Купалле. Адтуль позірк лагодзяць прыгожыя далягляды. 

 Паданняў пра зніклую ці затанулую царкву даволі шмат ходзіць не толькі на Лепельшчыне.

 На полі за Людчыцкімі могілкамі яшчэ ў 70-х гадах праглядваўся шэраг курганоў. У выніку гаспадарчай дзейнасці насыпы былі знішчаныя. Цяпер на тым месцы – палеткі сортавыпрабавальнай станцыі. Напрыканцы 80-х гадоў зраўнялі з зямлёй тры вялікія курганы на прымыканні да Аршанскай шашы палявой дарогі, што вядзе ў Двор-Людчыцы.

 Знішчаныя помнікі археалогіі даюць падставу меркаваць, што сучаснае паселішча мае старажытнае паходжанне, якое сягае каранямі ў X – XIII стагоддзі.

 Даследаванне праводзілася ў снежні 2004 году.

2019.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 6 дней назад,   за неделю: 369 
88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 1 неделю назад,   за неделю: 148 
РАСКОПКИ СТАРОГО БЛИНДАЖА  — 2 недели назад,   за неделю: 105 
КУРГАНЫ І ГАРАДЗІШЧА ЛЯ АЗЁРАЎ ТЭКЛІЦ І ЛУКОНЕЦ  — 1 неделю назад,   за неделю: 81 
87. КАЖДОЙ ТЁЛКЕ ПО КУКУРУЗИНЕ. Шуш Эсенскі  — 2 недели назад,   за неделю: 72 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ