Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 12.02.2012 (19:08) — 7 лет назад

ВОЗЕРА НА СІНІМ БАЛОЦЕ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 2, всего: 538

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Аб гэтым возеры даведаўся толькі ў першы год трэцяга тысячагоддзя. Тады яго паказаў лепяльчанін Васіль Карніловіч. Павёў ён мяне на перакрыжаванне дарог Мінск -- Віцебск і Лепель -- Заслонава паказваць прыкладнае месца расстрэлу людзей немцамі ў час апошняй вайны. Злезлі з шашы перад перакрыжаваннем і тэрыторыяй аўтапарка ў быццам бы непраходны хмызняк і апынуліся ў звычайным балоце з мохавымі купінамі, зараснікамі багуну, цыбатымі кустамі галубоняў, чэзлымі хваінамі. Нечакана паміж прасвету між дрэвамі густа засінела плямка вады. Яна аказалася невялічкім лясным азярцом прамавугольнай формы з хісткімі, агорнутымі мохам берагамі. Пад такімі звычайна знаходзіцца падземны працяг вадаёма. Мароз пакуль не паспеў умацаваць мохавы пласт, і ён пагрозліва хістаўся пад нагамі. Хацеў падысці бліжэй да вады, аднак Васіль Антонавіч папярэдзіў, што магу праваліцца ў бездань. Ён жа паведаміў, што ў возеры водзяцца карасі, якіх летам прыходзяць вудзіць рыбаловы. Бачныя пракладзеныя імі ледзь прыкметныя сцежкі.

Карніловіч паведаміў, што навакольнае балота называецца Сінім з-за багацця сініх галубоняў, якіх беларусы называюць буякамі і дурніцамі, бо ягады буйныя, а пры збіранні пах іхняга заўсёднага спадарожніка багуну дурманіць галаву. Васілю ў маленстве, якое прыпала на ваеннае ліхалецце, часта даводзілася ўлетку збіраць тут ягады.

Пасля мне некалькі разоў даводзілася зазіраць на Сіняе возера (гэта я яго так ахрысціў, бо ўласнай назвы вадаём не мае з-за сваёй мізэрнасці). У 2005 годзе наведаў лясное возера, каб сфатаграфаваць яго і паводле фотаздымка напісаць карціну. Апоўначы сустракаў на малазаснежаным беразе Сіняга новы 2008 год. Апошні раз хадзіў туды на рыбу 27 чэрвеня 2010 года. Выбраў месца з боку аўтапарка. Прымітыўная лаўка, пушкі ад чарвякоў, пакеты з-пад падкормкі сведчылі, што сюды часта наведваліся рыбаловы. Я ж цудоўным сонечным днём з тэмпературай паветра ў засені +21 градус прасядзеў над нерухомым паплаўком з 15 гадзін 45 хвілін да 16 гадзін 15 хвілін і з пустымі рукамі пакрочыў дахаты.

12 лютага 2012 года спецыяльна падаўся на Сіняе возера, каб больш дасканала даследаваць і апісаць яго. У 9 гадзін раніцы слупок тэрмометра апускаўся да -23 градусаў. А 15-й гадзіне ён успоўз да адзнакі -11. Асядлаў матацыкл і праз 2,3 кіламетра быў на месцы. Спыніў свайго “Дракона” паблізу мінібазара на Мінскай шашы, якраз пад дарожным указальнікам кірункаў на Мінск, Чашнікі і Багушэўск ды Лепель і Мядзел. Ужо адтуль скрозь голыя ствалы хваін быў бачны вольны ад дрэваў белы лапік -- занесенае снегам возера на Сінім балоце. Нават улетку яго сінечу складаней убачыць за лістотай. Таму і застаецца вадаём вядомым толькі рэдкаму мясцоваму люду.

Ад дарожнага насыпу да азёрнага лёду налічыў 100 крокаў. Адразу перасек яго ўдоўж -- 61 вялікі крок. У найбольш шырокім месцы зрабіў 30 крокаў. На перакрыжаванні слядоў прасвідраваў дзірку спецыяльна для таго прыхопленым рыбалоўным свідрам. Засоўваю ў палонку знойдзены на беразе двухметровы кол. Ён без перашкод хаваецца ў воднай тоўшчы. З узбярэжнай бярэзіны высякаю даўжэйшы. Праз 3,3 метра канец прымітыўнага глыбінямеру датыкаецца бузянога дна. Пад лёгкім націскам рукі ён яшчэ на метр уваходзіць у бузу. І на тым замер заканчваецца, бо не хапае меркі. Таўшчыня сапрапелю застаецца невядомай.

Акідваю позіркам наваколле. Руда-зялёна ад ствалоў ды шатаў хваін і бела-шэра ад снегу ды бярозавай кары. Бярозы растуць толькі каля берага. Чэзлыя сосны, аддаляючыся ад азярца, паступова набіраюць моц і рост. Водарны багун і крохкі галубоннік захінуты тоўстымі шапкамі мяккага снегу. А скрозь ствалы дрэў мільгаюць гуллівыя аўтамабілі, што праносяцца па асфальце.

Абавязкова ўлетку наведаюся на Сіняе возера з вудай. Няўжо яно зноў пашкадуе адарыць мяне хаця б дзесяткам карасёў?

Валадар ШУШКЕВІЧ (Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ).

На здымку: возера на Сінім балоце (на заднім плане -- Мінская шаша).

2012 год.

ДУБЛІРОВАНІЕ ТЕКСТА ПО-РУССКИ

Путевые заметки старого бродяги

ОЗЕРО НА СИНЕМ БОЛОТЕ

Об этом озере узнал только в первый год третьего тысячелетия. Тогда его показал лепельчанин Василий Карнилович. Повел он меня на перекресток дорог Минск - Витебск и Лепель - Заслоново показывать примерное место расстрела людей немцами во время последней войны. Слезли с шоссе перед перекрестком и территорией автопарка в почти непроходимый кустарник и оказались в обычном болоте с мшистыми кочками, зарослями багульника, голенастыми кустами голубики, чахлыми соснами. Неожиданно в просвете между деревьями густо засинело пятнышко воды. Оно оказалось небольшим лесным озерцом прямоугольной формы с шаткими, окутанными мхом берегами. Под такими обычно находится подземное продолжение водоема. Мороз пока не успел укрепить моховой слой, и он угрожающе покачивался под ногами. Хотел подойти поближе к воде, однако Василий Антонович предупредил, что могу провалиться в бездну. Он же сообщил, что в озере водятся караси, которых летом приходят удить рыболовы. Видны проложенные ими едва заметные тропы.

Карнилович сообщил, что окружающее болото называется Синим из-за обилия синей голубики, которую белорусы называют буяками и дурницами, поскольку ягоды крупные, а при сборе запах их постоянного спутника багульника дурманит голову. Василию в детстве, которое пришлось на военное лихолетье, часто приходилось летом собирать здесь ягоды.

Потом мне несколько раз приходилось заглядывать на Синее озеро (это я его так окрестил, поскольку собственного названия водоем не имеет из-за своей незначительности). В 2005 году посетил лесное озеро, чтобы сфотографировать его и по фотоснимку написать картину. В полночь встречал на малозаснеженном берегу Синего новый 2008 год. Последний раз ходил туда на рыбалку 27 июня 2010 года. Выбрал место со стороны автопарка. Примитивная скамейка, коробка от червей, пакеты из-под подкормки свидетельствовали, что сюда часто наведывались рыболовы. Я же чудесным солнечным днем с температурой воздуха в тени +21 градус просидел над неподвижным поплавком с 15 часов 45 минут до 16 часов 15 минут и с пустыми руками ушел домой.

12 февраля 2012 года специально отправился на Синее озеро, чтобы более тщательно исследовать и описать его. В 9 часов утра столбик термометра опускался до -23 градусов. А около 15-часов он взобрался до отметки -11. Оседлал мотоцикл и через 2,3 километра был на месте. Остановил своего "Дракона" вблизи мини-базара на Минском шоссе, как раз под дорожным указателем направлений на Минск, Чашники и Богушевск, Лепель и Мядель. Уже оттуда сквозь голые стволы сосен был виден свободный от деревьев белый лоскут - занесенное снегом озеро на Синим болоте. Даже летом его синеву сложнее увидеть за листвой. Поэтому и остается водоем известным только редкому местному люду.

От дорожной насыпи до озерного льда насчитал 100 шагов. Сразу пересек его вдоль - 61 большой шаг. В наиболее широком месте сделал 30 шагов. На перекрестке следов просверлил дырку специально для того прихваченным рыболовным буром. Засовываю в прорубь найденный на берегу двухметровый кол. Он без помех прячется в водной толще. Из прибрежной березы вырубаю длиннее. Через 3,3 метра конец примитивного глубиномера касается илистого дна. Под легким нажатием руки он еще на метр входит в бузу. И на том замер заканчивается, так как не хватает мерки. Толщина сапропеля остается неизвестной.

Окидываю взглядом окрестности. Коричнево-зелено от стволов и лапок сосен и бело-серо от снега и березовой коры. Березы растут только возле берега. Чахлые сосны, удаляясь от озерца, постепенно набирают силу и рост. Пахучий багульник и хрупкий голубичник покрыты толстыми шапками мягкого снега. А сквозь стволы деревьев мелькают шумные автомобили, которые проносятся по асфальту.

Обязательно летом наведаюсь на Синее озеро с удочкой. Неужели оно снова пожалеет одарить меня хотя бы десятком карасей?

Валадар ШУШКЕВІЧ (Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ).

На снимке: озеро на Синем болоте (на заднем плане Минское шоссе).

2012 год.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 7 дней назад,   за неделю: 507 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 20 часов назад,   за неделю: 254 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 4 дня назад,   за неделю: 245 
ЮШКИ — 1 неделю назад,   за неделю: 140 
ВЫЙШЛА КНІЖКА ПРА ЛЕПЕЛЬСКІХ КАВАЛЕРАЎ. Шуш — 7 месяцев назад,   за неделю: 51 
681. «ПОЛЬСКІЯ ШПІЁНЫ». ШКОЛА. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 50 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение