Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 19.02.2012 (17:25) — 7 лет назад

СІЛКІ НА ЗАЙЦОЎ (Успаміны браканьера-няўдачніка)

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 734

 

Зімой 1963 - 1964 гадоў я хадзіў у пяты клас Эсенскай васьмігодкі. Дабірацца з Верабак у Чарнаручча, дзе знаходзілася навучальная ўстанова, даводзілася праз некалькі маладых соснікаў. Снегу тады было шмат, зайцоў - яшчэ болей. У прагалах паміж шэрагамі маладых соснаў яны такія сцежкі вытаўклі, што па іх можна было хадзіць, нібы па асфальце.

Старэйшы за мяне на тры гады Коля Тухто спрытна лавіў зайцоў сілком. Вырабляў іх з тонкага сталёвага дроту і прымацоўваў да сосен на заячых сцежках з такім разлікам, каб заяц трапляў галавой прама ў зашмаргу. Драціна зашморгвалася, жывёла ў агоніі білася аб снег, пакуль канчаткова не задушвала сябе. На свае вочы бачыў, як Коля ставіў сілкі і вымаў з іх зайцоў.

Такое прымітыўнае паляванне здавалася мне вельмі лёгкім і простым. Стаў прасіць бацьку нарабіць сілкоў. Ён пасмяяўся з майго намеру, аднак за справу ўзяўся. Заплятае дрот у зашмаргу і кажа:

- Ну, калі зловіш зайца, я табе 10 рублёў дам.

У мяне вочы на лоб палезлі ад прапановы такога лёгкага і нечувана вялікага заробку (толькі праз некалькі гадоў калгаснікам пачалі выплачваць пенсіі ў памеры 12 рублёў). Акрылены відавочным поспехам, я спытаў у сваёй бабы Анэты:

- А ты, бабуля, што мне дасі за зайца?

- Адсекчы сабе палец на руцэ.

- А што я куплю за твой палец? - пакрыўджана кажу. - Ты мне грошай дай!

- Тады дам табе 100 рублёў.

- Не трэба мне міфічная сотня, бо ў нас столькі няма. Ты мне рэальную плату прызнач.

- Добра. Будзеш мець ад мяне 20 рублёў!

- А калі пару вушастых прынясу?

- Падвоім стаўку!

Такія "расцэнкі" мяне задавальнялі і я, акрылены нечакана прываліўшы мне багаццем, панёс на заячыя сцежкі ставіць дзясятак сілкоў.

Выканаў усё так, як рабіў Коля. Ноччу сон не браў у прадчуванні неверагоднага заробку. А раптам тры зайцы злаўлю? Наўрад ці дадуць мне родныя такую суму за трэцяга небараку. Тады яго і наступных замарожу, а назаўтра прынясу і скажу, што толькі што з сілка дастаў. Запатрабую імі ж усталяванае матэрыяльнае заахвочванне.

Раніцай агледзеў сiлкі. Большасці з іх зусім не было - можа зайцы трапіліся, адарвалі ад соснаў і знеслі. Іншыя стаялі некранутыя. Выпадковая няўдача. Заўтра будуць зайцы!

Бацька з бабуляй сустрэлі мяне насмешлівым кпінамі: дзе зайцы? Адказаў, што заўтра будуць. А назаўтра не знайшоў і іншых сілкоў. Так бясслаўна завяршылася маё браканьерскае паляванне. Коля ж па-ранейшаму працягваў кожны дзень лавіць па зайцу.

- Рукі ў цябе, сынок, не з таго месца выраслі, як у Колі, - растлумачыў мне бацька.

Сэнс яго тлумачэння я зразумеў толькі праз некалькі гадоў.

19 лютага 2012 г. я зноў паехаў у тыя месцы, дзе 48 гадоў таму назад ставіў сілкі на зайцоў. Замест сосніка - бор шуміць. Не тое, што заячых сцежак не знайшоў - ледзь адшукаў адзіны след беляка ці шарака, і то ў полі. Выбілі іх канчаткова.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ).

На здымку: адзіны на ўсё поле заячы след.

ПЕРЕВОД НА РУССКИЙ

Воспоминания браконьера-неудачника

ПЕТЛИ НА ЗАЙЦЕВ

Зимой 1963 - 1964 годов я ходил в пятый класс Эсенской восьмилетки. Добираться из Веребок в Черноручье, гденаходилось учебное заведение, приходилось через несколько молодых сосняков. Снега тогда было много, зайцев - еще больше. В прогалинах между рядами молодых сосен они такие тропы вытаптывали, что по ним можно было ходить, словно по асфальту.

Старше меня на три года Коля Тухто ловко ловил зайцев петлями. Изготавливал их из тонкой стальной проволоки и прикреплял к соснам на заячьих тропах с таким расчетом, чтобы заяц попадал головой прямо в петлю. Проволока затягивалась, животное в агонии билось о снег, пока окончательно не удушало себя. Своими глазами видел, как Коля ставил силки и вынимал из них зайцев.

Такая примитивная охота казалась мне очень легкой и простой. Стал просить отца изготовить петли. Он посмеялся с моего намерения, однако за дело взялся. Заплетает проволоку в петлю и говорит:

- Ну, если поймаешь зайца, я тебе 10 рублей дам.

У меня глаза на лоб полезли от предложения такого легкого и неслыханно большого заработка (только через несколько лет колхозникам начали выплачивать пенсии в размере 12 рублей). Окрыленный очевидным успехом, я спросил у своей бабы Анэты:

- А ты, бабушка, что мне дашь за зайца?

- Отрубить себе палец на руке.

- А что я куплю за твой палец? - обиженно говорю. - Ты мне денег дай!

- Тогда дам тебе 100 рублей.

- Не надо мне мифическая сотня, ведь у нас столько нет. Ты мне реальную плату назначь.

- Хорошо. Будешь иметь от меня 20 рублей!

- А если пару ушастых принесу?

- Удвоим ставку!

Такие "расценки" меня устраивали и я, окрыленный неожиданно привалившим мне богатством, понес на заячьи тропы ставить десяток петель.

Выполнил все так, как делал Коля. Ночью сон не брал в предвкушении невероятного заработка. А вдруг три зайцы поймаю? Вряд ли дадут мне родные такую сумму за третьего беднягу. Тогда его и последующих заморожу, а назавтра принесу и скажу, что только что из петли достал. Потребую ими же установленное материальное поощрение.

Утром осмотрел петли. Большинства из них совсем не было - может зайцы попались, оторвали от сосен и снесли. Другие стояли нетронутые. Случайная неудача. Завтра будут зайцы!

Отец с бабушкой встретили меня язвительными насмешками: где зайцы? Ответил, что завтра будут. А назавтра не нашел и остальных петель. Так бесславно закончилась моя браконьерская охота. Коля же по-прежнему продолжал каждый день ловить по зайцу.

- Руки у тебя, сынок, не из того места выросли, как у Коли, - объяснил мне отец.

Смысл его объяснения я понял только через несколько лет.

19 февраля 2012 года я снова поехал в те места, где 48 лет тому назад ставил силки на зайцев. Вместо сосняка - бор шумит. Не то, что заячьих троп не нашел - еле отыскал единственный след беляка или русака, и то в поле. Выбили их окончательно.

Волчок БРОДЯЧИЙ (Валадар ШУШКЕВИЧ)

На снимке: единственный заячий след в поле.

2012 год.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


КАК ПИТАЛИСЬ НАШИ МАМКИ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 448 
ДРОВА: ЗАБОТ ТАЧКА. Шуш Эсенскі — 5 дней назад,   за неделю: 407 
МОТОКРУИЗ. Дороги у них хуже наших? (7) — 2 недели назад,   за неделю: 258 
ОЗЕРО ЛЕПЕЛЬСКОЕ - ВЗГЛЯД С БЕРЕГА — 7 лет назад,   за неделю: 182 
МОТОКРУИЗ. С торговлей у них похуже нашего (6) — 2 недели назад,   за неделю: 168 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение