Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 25.02.2012 (07:53) — 7 лет назад

ПАСТКА НА ГАДЗІЎЛЯНСКАЙ КАНАВЕ, або СВІННЯ ГРАЗЬ І Ў МАРОЗ ЗНОЙДЗЕ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 6, всего: 685

Вандроўныя нататкі старога валацугі

 

Скрозь вёску Гадзіўля цячэ канава. Уласнай назвы не мае. Яе так і называюць -- Канава. Мае відавочнае штучнае паходжанне, бо роўная, бы страла, і павароты робіць пад вострым вуглом. Прызначана спускаць балотную ваду з-пад урочышча Жэнькаў Лагер у раку Эсу. Калі яе капалі -- невядома, але за шмат дзесяцігоддзяў да павальнай меліярацыі 60-х -- 70-х гадоў. Хутчэй за ўсё да стварэння Канавы прыклаў рукі пан яшчэ ў дарэвалюцыйныя часіны.

Цяпер Канава зарасла травой і кустоўем, а раней дзеці па ёй на каньках каталіся, перад мастком на гадзіўлянскай вуліцы хакейную пляцоўку і калаўрот рабілі, на вуду з мастка вудзілі падкаменцаў, а ў засуху кашолкамі з бучкоў выцягвалі шчупакоў, якія заходзілі з Эсы.

Аднойчы ў марозны дзень прыехаў я ў Гадзіўлю, дзе жылі мае маці і брат Васька. Выпрасілі з ім у маці бутэльку самагону і, як сапраўдныя краязнаўцы, падаліся яго выпіваць на прыроду. Прыстанішчам выбралі вусце Канавы. Гэта кіламетры з паўтара ад хаты. Снегу было мала -- толькі-толькі зямлю захінаў, а вось мароз быў дык градусаў пад 20.

Пілі стоячы, бо не сядзеш жа на снег. Змерзлі. Але з дапамогай няхітрага закусону затачылі ў сябе сівуху. Сагрэлася нутро ды цела, бо маці гнала яе па спіртамеру -- каб 40 градусаў было. Прапаноўваю Ваську назад ісці не вакольным шляхам з выхадам на Барысаўскі бальшак, як сюды дабіраліся, а нацянькі, уздоўж рэчышча Канавы. Адразу двух зайцаў зловім -- і шлях скароцім, і наваколле вадацёку даследуем, бо ў іншую пару года тут не прабрацца за крапівой, густым алешнікам ды гразкай.

Добра ісці па змерзлай глебе! Не асфальт вядома, курганы ды каровамі ўтвораныя ў торфе яміны ўсё ж выкручваюць ногі. Аднак гэта не гразь мясіць.

Канава ўрэзалася ў алешнік і пад прамым вуглом павярнула паралельна гадзіўлянскай вуліцы. Праціскаемся скрозь гушчар. Цяжка, аднак лягчэй, чым улетку пераадольваць густыя і высокія зараснікі балотнай расліннасці і густую альховую лістоту.

Насупраць хаты Віцькі Казака заўважаем штосьці накшталт мініяцюрнай сажалкі дыяметрам метры са два, утворанай залівам Канавы. Гладкі лёд на ёй, прысыпаны лёгкім сняжком, зманліва вабіць на сябе. Я разганяюся і скачу на заліў, каб пераехаць яго на падэшвах.

Як я потым праклінаў сябе за тое, што здяцініўся! На лёдзе захацеў пакоўзацца! А не ўзгадаў, што з дзяцінства ведаў -- крыніца там знаходзіцца з вадой пастаяннай тэмпературы, якая для лета халодная, а для зімы цёплая, не паддаецца марозу. Словам, затоку тую ўтварала крыніца, таму водная роўнядзь пацягнулася ўсяго толькі танюсенькім ледзяным пластам. Ён пада мной адразу праваліўся, і я па пахі апынуўся не ў вадзе, а ў вадкай тарфяной гразі, якая знаходзілася ва ўзважаным стане. Васька з рогатам зламаў алешыну, падаў яе і неяк выцягнуў мяне з пасткі, якую так спрытна падрыхтавала прырода.

Да хаты заставалася з паўкіламетра. Пакуль ішлі, мароз скаваў мокрае ад тарфяной суспензіі адзенне. Скамянелыя калашыны ды рукавы не давалі гнуцца нагам і рукам. Дыбаў, бы вадалаз у цяжкім скафандры. Змёрз ушчэнт.

Дома маці за галаву схапілася ды залемантавала:

-- Сынок! Дзе можна ў дваццаціградусны мароз гразь знайсці?

-- Свіння яе заўсёды адшукае, -- адказваю самакрытычна.

-- Ну вось самі цяпер падумайце, ці можна вам даваць выпіць. Болей і не прасіце.

Але сама ж і наліла для сугрэву, бо мяне ўсяго калаціла, пакуль утрох здзіралі змерзлае адзенне.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год.

 

Перевод на русский

Путевыя воспоминания старого бродяги

ЛОВУШКА НА ГАДЗИВЛЯНСКОЙ КАНАВЕ, или СВИНЬЯ ГРЯЗЬ И В МОРОЗ НАЙДЁТ

Сквозь деревню Гадивля течет канава. Собственного названия не имеет. Ее так и называют - Канава. Имеет явное искусственное происхождение, так как ровная, как стрела, и повороты делает под острым углом. Предназначена спускать болотную воду из-под урочища Женькин Лагерь в реку Эсу. Когда ее копали - неизвестно, но за много десятилетий до повальной мелиорации 60-х - 70-х годов. Скорее всего к созданию Канавы приложил руки пан еще в дореволюционные времена.

Сейчас Канава заросла травой и кустарником, а раньше дети по ней на коньках катались, перед мостиком на гадивлянскай улице хоккейную площадку и коловорот делали, на удочку с мостика удили падкаменцав, а в засуху корзинами с небольших омутов вытаскивали щук, которые заходили с Эсы.

Однажды в морозный день приехал я в Гадивлю, где жили мои мать и брат Васька. Выпросили с ним у матери бутылку самогона и, как настоящие краеведы, направились его выпивать на природу. Пристанищем выбрали устье Канавы. Это километра с полтора от дома. Снега было мало - только-только землю прикрывал, а вот мороз был так градусов под 20.

Пили стоя, так как не сядешь же на снег. Замерзли. Но с помощью нехитрого закусона заточили в себя сивуху. Согрелись нутро и тело, так как мать гнала ее по спиртомеру - чтобы 40 градусов было. Предлагаю Ваське обратно идти не окольным путем с выходом на Борисовский большак, как сюда добирались, а напрямик, вдоль русла Канавы. Сразу двух зайцев поймаем - и путь сократим, и околицы водотока исследуем, так как в другое время года здесь не пробраться за крапивой, густыми зарослями и грязью.

Хорошо идти по замерзшей почве! Не асфальт известно, курганы да коровами образованные в торфе ямы все же выкручивают ноги. Однако это не грязь месить.

Канава врезалась в ольшаник и под прямым углом повернула параллельно гадивлянскай улице. Пробираемся сквозь чащу. Трудно, однако легче, чем летом преодолевать густые и высокие заросли болотной растительности и густую ольховую листву.

Напротив дома Витьки Казака замечаем что-то вроде миниатюрного пруда диаметром метра два, образованного заливом Канавы. Гладкий лед на нем, присыпанный легким снежком, обманчиво привлекает на себя. Я разгоняюсь и прыгаю на залив, чтобы переехать его на подошвах.

Как я потом проклинал себя за то, что в детство ударился! На льду захотел покататься! А не вспомнил, что с детства знал - родник там находится с водой постоянной температуры, которая для лета холодная, а для зимы теплая, не поддается морозу. Словом, залив тот создавал родник, поэтому водная гладь покрылась всего лишь тончайшим ледяным слоем. Он подо мной сразу провалился, и я по мышки оказался не в воде, а в жидкой торфяной грязи, которая находилась во взвешенном состоянии. Васька с хохотом сломал ольху, подал ее и кое-как вытащил меня из ловушки, которую так ловко приготовила природа.

До дома оставалось с полкилометра. Пока шли, мороз сковал мокрую от торфяной суспензии одежду. Окаменелые штанины и рукава не давали гнуться ногам и рукам. Ковылял, как водолаз в тяжелом скафандре. Озяб окончательно.

Дома мать за голову схватилась и запричитала:

- Сынок! Где можно в двадцатиградусный мороз грязь найти?

- Свинья ее всегда отыщет, - отвечаю самокритично.

- Ну вот сами теперь подумайте, можно ли вам давать выпить. Больше и не просите.

Но сама же и налила для сугреву, поскольку меня всего трясло, пока втроем сдирали мерзлую одежду.

Волчок БРОДЯЧИЙ (Валадар ШУШКЕВИЧ). 2012 год.







Склифасовский: 25.02.2012 в 09:18 — 7 лет назад

Есть ещё похожая байка про рыбака, который на мотоцикле приехал рыбачить на лесные озёра в районе Усовик, провалился по грудь и бегом к мотоциклу, чтобы до Лепеля быстрее домчать. Так, по байке, вчетвером его с мотоцикла снимали и в ванну заносили, чтобы тело как-то распрямить. Не вру, на самом деле раза четыре её уже слышал. Пан Валацуга, не про тебя? Подмигиваю




TIA: 25.02.2012 в 11:00 — 7 лет назад

М-да... История была не про Валацугу, это была не байка, а правда и снимал с мотоцикла один, а не четверо... Хотя - кому я это говорю? У него же только своя правда - правда...




Валацуга: 25.02.2012 в 13:02 — 7 лет назад

Скліфасоўскі, гісторыя аб матацыклісце не пра мне. Але я сам здымаў з матацыкла свайго швагру, які на "Яве" прыехаў з тадышняга Ленінграда ў Гадзіўлю. Хоць і лета было, але прыхінуўся да плоту разам з матацыклам і заснуў, скарчанеўшы. Усёй сям´ёй яго здымалі з байка і ў хату заносілі. А тыя шэсць азёраў за Усавікамі я ведаю. Даследаваў іх. Ля першага ад Полацкай шашы аднойчы начаваў у палатцы, ля яго з іншага боку дзённы табар з устаноўкай палаткі рабіў, а астатнія вадаёмы абышоў так, што заблукаў і на зваротным шляху выйшаз аж у Занькі. Давялося пехатой шмат кіламетраў вяртацца па палатку і матацыкл на першае возера, якое неафіцыйна называюць Усавікі, а афіцыйнай назвы яно не мае.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧЕЛОВЕК В ТРАНШЕЕ. ЛЮДЯМ ПОФИГУ — 4 дня назад,   за неделю: 579 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 3 дня назад,   за неделю: 359 
ПАДЕНИЕ ИНТЕРЕСА К ЧТЕНИЮ. Шуш Эсенскі — 6 дней назад,   за неделю: 353 
ПАПІЛІ-ЗАКУСІЛІ НАД ВЕРАБСКІМ КАНАЛАМ. ФотаФік — 7 дней назад,   за неделю: 341 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 2 дня назад,   за неделю: 306 
ЛАТЫШСКІ І БЕЛАРУСКІ БЕЛАРУСЫ ПРА СВАІХ ПРЭЗІДЭНТАЎ — 1 неделю назад,   за неделю: 290 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 21 час назад,   за неделю: 122 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение