Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 26.04.2019 (09:16) — 4 недели назад

707. КУРГАНЫ ЛЯ ВЕЛЕЎШЧЫНЫ. Тухта Валер

Тема: Лепельщина без прикрас    Сегодня: 1, за неделю: 14, всего: 179

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Займаючыся пошукам у ваколіцах Велеўшчыны археалагічных помнікаў, знайшлі два могільнікі ХІV-XIX стагоддзяў з каменнымі крыжамі. Аблазіўшы, як нам здавалася, усё наваколле, прыйшлі  да высновы, што вакол вёскі археалагічных помнікаў быць не можа. Аказваецца, памыляліся.

 Яшчэ ў пачатку вясны да нас звярнуўся мясцовы жыхар Іван Пшонка з прапановай паказаць "французскія магілы" непадалёк ад Велеўшчыны. Ён сцвярджаў, што на свае вочы бачыў некалькі насыпаў кіламетры за тры ад вёскі, у  сосніку, аднак было тое гадоў сорак таму назад, і цяперашняе існаванне курганоў пацвердзіць не можа.

 Не надта спадзяючыся на станоўчыя вынікі даследаванняў, чальцы школьнага гуртка "Нашчадкі" скіраваліся на пошукі курганоў. Якім жа было здзіўленне, калі ў паказаным месцы ўзбоч дарогі, што вядзе ў Цярэшкі, знайшлі курганы – старажытныя пахаванні нашых продкаў. Разышоўшыся па лесе, налічылі 17 штучных насыпаў напаўсферычнай формы. Невысокія (сантыметраў 30-50), яны ўзвышаліся над зямлёй сведкамі падзей далёкай мінуўшчыны, як бы даказваючы існаванне жыцця ў гэтых мясцінах у першыя стагоддзі нашай эры.

 Адкуль тут узяліся курганы? Дзе магло існаваць старажытнае паселішча? Каб атрымаць адказ на гэтыя пытанні, адаслалі апісанне курганнага могільніку археолагу Андрэю Вайцяховічу ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Атрымалі тлумачэнні, што помнік археалогіі мог датавацца Х-ХІ стагоддзямі. Больш дакладны ўзрост помніку можна вызначыць толькі пры раскопках.

 Знаходка курганнага могільніка – сапраўдная сенсацыя для нашых мясцін. Яна дае падставы меркаваць пра больш старажытны ўзрост Велеўшчыны ці іншага паселішча, якое магло існаваць непадалёк.

 У хуткім часе Андрэй Вайцяховіч завітаў у Велеўшчыну. Даследаваў некалькі курганных насыпаў, пашкоджаных тэхнікай.

 Пры раскопках значныя знаходкі не трапіліся. Нават у насыпах не знойдзена костак. Курганы, у якіх не было пахаванняў, называюць кенатафамі. Гэта памінальныя насыпы аб памерлых, каб было куды прыходзіць і спраўляць абрады ўшанавання. Таму цяжка вызначыць дакладнае датаванне пахаванняў.

2008.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЗАЧЕМ РЕЖУТ ХЛЕБ? — 2 дня назад,   за неделю: 382 
ДЕТИ КАПИТАНА ГРАНТА НА КАНАВАХ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 119 
ПАМЫЛКІ НА ДАРОЖНЫХ ЗНАКАХ — 2 недели назад,   за неделю: 60 
ОХОТА ПЬЯНЫХ ПРИДУРКОВ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 48 
ОЗЕРО ЛЕПЕЛЬСКОЕ - ВЗГЛЯД С БЕРЕГА — 7 лет назад,   за неделю: 48 
ПИОНЕР НА ОХОТЕ. Шуш Эсенскі — 3 недели назад,   за неделю: 41 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение