Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 26.02.2012 (18:49) — 7 лет назад

ВЫПАДАК У СЛАБАДЗЕ, або КУПАННЕ Ў ПРЫБІРАЛЬНІ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 2, за неделю: 6, всего: 560

 

Кур´ёзныя гісторыі старога валацугі.

 

Цэнтр сельсавета Слабада ніякай адметнасці не мае. Наадварот, сваёй, набіўшай аскому назвай, адштурхоўвае ад сябе ўвагу, бо ў кожным раёне па некалькі Слабод. У Лепельскім іх дзве -- у Горскім і Слабадскім сельсавеце. Памятаеце: пад’язджаеш да лепельскай вёскі Рожна па Мінскай шашы, а там стаіць дарожны ўказальнік “Слабада 6 км” -- гэта ўжо ў Докшыцкім раёне. Увогуле ж слабада -- гэта рамесніцкае прадмесце вялікага населенага пункта. У выпадку з нашымі слабодамі -- гэта прыдаткі Гарадчэвічаў і Свяды. Гарадчэвічы існаваць засталіся, а вось вялікую вёску Свяда на мяжы 70-х -- 80-х гадоў мінулага стагоддзя праглынула малая Слабада. Свядскія лясніцтва, сярэдняя школа, сельсавет раптам сталі называцца Слабадскімі. З якіх меркаванняў быў учынены такі вандалізм над старажытнай вёскай Свяда і хто яго ініцыятар устанавіць не ўдаецца. Але развага не пра гэты вельмі важны факт у гісторыі знікнення вялікага населенага пункта, а пра кур’ёзны выпадак з жыцця менавіта старой Слабады.

Слабаду з двух бакоў атачаюць прыгожыя лясы. Старадаўні Барысаўскі бальшак, а цяперашняя дарога “Чарнаручча -- Красналукі” праходзяць паўз яе. Ззаду за аўтобусным прыпынкам пачынаецца узгорысты бор, а насупраць яго стаіць змрочны мур. Здаўна ў ім месціўся малакапрыёмны пункт, у які звозілі малако з калгасаў “Пражэктар” і “Радзіма”. Перад адпраўкай на малочнакансервавы камбінат тут бітоны з ім ахалоджваліся ў басейне з вадой, якую рабілі халоднай ільдзіны, зімой напілаваныя на возеры Оч (у народзе -- Аношкаўскае).

З цягам часу неабходнасць у малакапрыёмным пункце адпала, бо з развіццём тэхнікі малако з фермаў пачалі вазіць прама на МКК. Будынак малочнай перадалі пад комплексны прыёмны пункт раённаму камбінату бытавога абслугоўвання. Добраўпарадкоўваць тэрыторыю ў Слабаду накіравалі брыгаду бытавікоў пад кіраўніцтвам механіка Валерыка. Ён і распавёў мне гэтую гісторыю. Выношу яе на суд чытачоў ад яго імя.

“У першую чаргу трэба было абгарадзіць комплексны прыёмны пункт. Паставіў я рабочага з калом перад вуглавым пунктам агароджы, а сам, пракладваючы далейшы накірунак плоту, пачаў адыходзіцца задам, дыктуючы маршрут руху другому рабочаму з вяроўкай у руках. На бугарок, утвораны згрэбленым апалым лісцем, нават увагу не звярнуў і смела наступіў на яго. Адкуль я мог ведаць, што на гэтым месцы стаяла грамадская прыбіральня, якую знеслі, а яму пад ёй зверху прысыпалі лістотай? Словам, шухнуў я ў смярдзючае змесціва па самыя пахі. Нават ад нечаканасці рукі апусціў. Разгублена пачаў працягваць брудную руку рабочым, каб за яе выцягнулі мяне з пасткі, а яны баяцца свае рукі выпацкаць. Нарэшце здагадаліся палку падаць. З дапамогай яе выцягнулі мяне, а самі ўцяклі як мага далей. Рагочуць, а мне не да смеху. Скінуў з сябе мокрае смярдзючае адзенне, у адных трусах застаўся. Загадаў вадзіцелю везці мяне ў Рудню адмывацца ў Эсе. Кіроўца ў кабіну мяне не пусціў. Дазволіў стаяць на падножцы, а сам высунуў галаву з кабіны на супрацьлеглы ад мяне бок і ўсе два кіламетры да ракі бясконца фукаў.

Восень была глыбокая, бо лісце, што мяне падвяло, апала даўно. Доўга мыўся ў халоднай Эсе, якая нават летам не праграваецца з-за шматлікіх крынічных прытокаў. З Рудні ў Лепель шафер павёз мяне ўжо ў кабіне, аднак усю дарогу кумордзіў нос.

Дома жонка за галаву схапілася, убачыўшы мяне голага. Дзярмо ўнюхала адразу. Давялося прызнацца ў сваім няшчасці. Доўга потым лемантавала з-за загубленага адзення, якое я нават забіраць не стаў. А рабочыя пра выпадак распавялі на працы. Доўга пасля таго нада мной насміхаліся бытавікі і ў бакі шугаліся, быццам я працягваю смярдзець”.

Цяпер будынак былых малочнай і КПП пустуе.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год.

 

Перевод на русский

Курьезные истории старого бродяги

СЛУЧАЙ В СЛОБОДЕ, или КУПАНИЕ В УБОРНОЙ

Центр сельсовета Слобода никакой особенности не имеет. Наоборот, своим, набившим оскомину названием, отталкивает от себя внимание, так как в каждом районе по несколько Слобод. В Лепельском их две - в Горском и Слободском сельсоветах. Помните: подъезжаешь к лепельской деревне Рожно по Минскому шоссе, а там стоит дорожный указатель "Слобода 6 км" - это уже в Докшицком районе. Вообще же слобода - это ремесленное предместье большого населенного пункта. В случае с нашими слободами - это придатки Городчевичей и Свяды. Городчевичи существовать остались, а вот большую деревню Свяда на рубеже 70-х - 80-х годов прошлого века поглотила малая Слобода. Свядские лесничество, средняя школа, сельсовет вдруг стали называться Слободскими. Из каких соображений был совершен такой вандализм над древней деревней Свяда и кто его инициатор установить не удается. Но рассуждение не про этот очень важный факт в истории исчезновения большого населенного пункта, а про курьезный случай из жизни именно старой Слободы.

Слободу с двух сторон окружают красивые леса. Старинный Борисовский большак, а нынешняя дорога "Черноручье - Краснолуки" проходят мимо нее. Сзади за автобусной остановкой начинается холмистых бор, а напротив неё стоит мрачное кирпичное строение. Издавна в нем размещался молокоприемный пункт, в который свозили молоко из колхозов "Прожектор" и "Родина". Перед отправкой на молококонсервный комбинат здесь бидоны с ним охлаждались в бассейне с водой, которую делали холодной льдины, зимой напиленные на озере Оч (в народе - Аношковское).

Со временем необходимость в молокоприемном пункте отпала, так как с развитием техники молоко с ферм начали возить прямо на МКК. Здание молочной передали под комплексный приемный пункт районному комбинату бытового обслуживания. Благоустраивать территорию в Слободу направили бригаду бытовиков под руководством механика Валерика. Он и рассказал мне эту историю. Выношу ее на суд читателей от его имени.

"В первую очередь надо было огородить комплексный приемный пункт. Поставил я рабочего с колом перед угловым пунктом ограждения, а сам, прокладывая дальнейшее направление забора, начал отходит задом, диктуя маршрут движения другому рабочему с веревкой в руках. На бугор, образованный снесенной опавшей листвой, даже внимание не обратил и смело наступил на него. Откуда я мог знать, что на этом месте стояла общественная уборная, которую снесли, а яму под ней сверху присыпали листвой? Словом, шуганул я в вонючее содержимое по самые мышки. Даже от неожиданности руки опустил. Растерянно начал протягивать грязную руку рабочим, чтобы за нее вытащили меня из ловушки, а они боятся свои руки испачкать. Наконец догадались палку падать. С помощью нее вытащили меня, а сами убежали подальше. Хохочут, а мне не до смеха. Снял с себя мокрую вонючую одежду, в одних трусах остался. Приказал водителю везти меня в Рудню отмываться в Эсе. Водитель в кабину меня не пустил. Разрешил стоять на подножке, а сам высунул голову из кабины на противоположную от меня сторону и все два километра до реки бесконечно Фукал.

Осень была глубокая, так как листва, что меня подвела, опала давно. Долго мылся в холодной Эсе, которая даже летом не прогревается из-за многочисленных родниковых притоков. Из Рудни в Лепель шофер повез меня уже в кабине, однако всю дорогу морщил нос.

Дома жена за голову схватилась, увидев меня голого. Дерьмо унюхала сразу. Пришлось признаться в своем несчастье. Долго потом причитала из-за загубленной одежды, которую я даже забирать не стал. А рабочие о случае рассказали на работе. Долго после того надо мной насмехались бытовики и в стороны шугались, будто я продолжаю вонять".

Сейчас здание бывших молочной и КПП пустует.

Волчок БРОДЯЧІЙ (Валадар ШУШКЕВИЧ). 2012 год.







ирада: 29.02.2012 в 17:40 — 7 лет назад

Здиуляюся, Лепельскае возеро не спазнаушы, некуда бягуць.А стары драуляны мост напшуд вёски Стары Лепель куды спадзявауся?Хто ведаець?И чаму на востраве ёсць табличка, што там вядуцца археалагичны раскопки, якия, нашто, Валацуга, растлумач!




Валацуга: 08.03.2012 в 00:15 — 7 лет назад

Драўляны пешаходны мост над пралівам, што падзяляе востраў, дзе быў заснаваны горад Лепель, і паўвостраў насупраць Старога Лепеля, пару гадоў назад яшчэ быў, бо я туды наведваўся і па ім заходзіў з паўвострва на востраў. Шыльда з інфармацыяй аб археалагічных раскопках захавалася з таго часу, калі яны там праводзіліся. Было гэта гадоў з шэсць таму назад. Я сустракаўся з археолагамі і бачыў іх знаходкі -- медныя ўпрыгожванні, жалезныя прылады працы, чалавечыя косці і чарапы.






Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧАЛАВЕК У КАНАВЕ. ЛЮДЗІ НЕПАКОЯЦЦА — 3 дня назад,   за неделю: 459 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 6 дней назад,   за неделю: 437 
ЛЕПЕЛЬСКУЮ ГІСТОРЫЮ КАПАЮЦЬ НАВУКОЎЦЫ — 4 дня назад,   за неделю: 350 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 1 неделю назад,   за неделю: 274 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 5 дней назад,   за неделю: 247 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение