Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 08.03.2012 (11:37) — 7 лет назад

ЖАРТОЎНЫ СТРЭЛ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 484

П´янае паляванне старога валацугі

 

З’ехаліся неяк у Гадзіўлю дзецюкі -- я, піцерскі зяць Віцька (мужык маёй сястры Анькі), віцебскі зяць Воўка (мужык маёй аднакласніцы Волькі Мазго) і мой кум-лепелец Віталік Грыдзюшка. Спатканне адзначылі добрай п’янкай. Захмялелыя, вырашылі пайсці на паляванне. Ружжы ў вяскоўцаў пазычылі зяці, а мы з кумам паперліся следам, бо тыя з сабой узялі самагонку. Торба з ёй бы магнітам прыцягвала нас да сябе.

Эсу пераадолелі па падвясной кладцы. Абышлі наваколлі Макаравага Хутара. За Мікітавым Хутарам забрылі ў такія хмызняковыя нетры, што заблукалі. Не ведаем куды ісці. Камары заядаюць.

-- Я мясцовы, -- кажу. -- А вы чужынцы. Не ведаеце нашай мясцовасці. Выведу вас!

Цвярозы можа і вывеў бы. А п’яны сам канчаткова закруціўся. Убачылі паляўнічыя, што я разгубіўся і дзеля адчэпнага ваджу іх абы дзе наўздагад.

-- Пайшоў ты на хрэн, такі мясцовы, -- сказаў віцьбіч Воўка і ўзяўся сам выводзіць нас з гушчару.

І вывеў! Да плаціны паміж Валатоўкамі і Гадзіўляй, што пры сплаве лесу рэгулявала ваду ў Эсе, а потым зусім разбурылася. Стомленыя блуканнем, селі піць пад разлапістым дубам на ўзвышаным утульным беразе.

Выпілі па некалькі чарак. Закусваем вясковымі прысмакамі. Заўважаю на зямлі побач з сабой ружжо, скіраванае ствалом у адваротны ад нашага табару бок. Імгненна ў галаве нараджаецца думка пажартаваць над паляўнічымі, якія ніводнага выстралу не зрабілі, бо не было па кім.

Ціхенечка ўзводжу курок. Адной рукой прыціскаю прыклад да зямлі, каб аддача не закінула дубальтоўку на імправізаваны стол, а ўказальным пальцам другой плаўна цісну на курок. Рэха разносіць па наваколлі гучны стрэл.

Напалоханыя сабутэльнікі ўскочылі на ногі. Закруцілі галовамі -- не могуць зразумець, што здарылася. Нарэшце разабраліся і ўсе разам накінуліся на мяне. Апраўдання, што гэта быў усяго толькі жарт, і слухаць не сталі. Быццам быкі раўлі на мяне, лаючы мой дэбільны жарт і сябе за тое, што ўзялі такога прыдурка на паляванне.

Хоць і п’яны я быў, аднак зразумеў, што пажартаваў зусім недарэчна. Нічога не заставалася рабіць, як толькі апраўдвацца.

Паабяцалі мне болей не наліваць, каб пакараць за дзіцячую выхадку. Першай пасля стрэлу чаркай сапраўды мяне абмінулі. Але другую далі -- пашкадавалі мяне, бо вельмі ўжо слёзна прасіў яе. Але паабяцалі ў далейшым на паляванне ніколі не браць. Ды я і сам потым ніколі не прасіўся -- настолькі запомніліся стома і камары гэтага разу.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год.

 

Перевод на русский

Пьяная охота старого бродяги

ШУТОЧНЫЙ ВЫСТРЕЛ

Съехались как-то в Гадивлю пацаны - я, питерский зять Витька (муж моей сестры Аньки), витебский зять Вовка (муж моей одноклассницы Ольги Мозго) и мой кум-лепелец Виталик Гридюшко. Свидание отметили хорошей пьянкой. Охмелевшие, решили пойти на охоту. Ружья у сельчан одолжили зятья, а мы с кумом поперлись следом, ведь те с собой взяли самогон. Сумка с ним будто магнитом притягивала нас к себе.

Эсу преодолели по подвесном мостике. Обошли окрестности Макарова Хутора. За Никитовым Хутором забрели в такие кустарниковые дебри, что заблудились. Не знаем куда идти. Комары заедают.

- Я местный, - говорю. - А вы чужаки. Не знаете нашей местности. Выведу вас!

Трезвый может и вывел бы. А пьяный сам окончательно заплутал. Увидели охотники, что я растерялся и для отступного вожу их лишь бы где наугад.

- Пошел ты на хрен, такой местный, - сказал витьбич Вовка и взялся сам выводить нас из чащи.

И вывел! К плотине между Волотовками и Гадивлей, что при сплаве леса регулировала воду в Эсе, а потом совсем разрушилась. Утомленные блужданием, сели пить под разлапистым дубом на возвышенном уютном берегу.

Выпили по несколько рюмок. Закусываем деревенскими яствами. Замечаю на земле рядом с собой ружье, направленное стволом в обратную от нашего стана сторону. Мгновенно в голове рождается мысль пошутить над охотниками, которые ни одного выстрела не сделали, потому что не было по ком.

Тихонько взвожу курок. Одной рукой прижимаю приклад к земле, чтобы отдача не забросила двустволку на импровизированный стол, а указательным пальцем другой плавно жму на курок. Эхо разносит по окрестностям громкий выстрел.

Напуганные собутыльники вскочили на ноги. Закрутили головами - не могут понять, что случилось. Наконец разобрались и все вместе набросились на меня. Оправдания, что это была всего лишь шутка, и слушать не стали. Будто быки ревели на меня, ругая мою дебильную шутку и себя за то, что взяли такого придурка на охоту.

Хоть и пьяный я был, однако понял, что пошутил совсем нелепо. Ничего не оставалось делать, как только оправдываться.

Пообещали мне больше не наливать, чтобы наказать за детскую выходку. Первой после выстрела рюмкой действительно меня миновали. Но вторую дали - пожалели меня, потому что очень уж слезно просил ее. Но пообещали в дальнейшем на охоту никогда не брать. Да я и сам потом никогда не просился - настолько запомнились усталость и комары этого раза.

Волчок БРОДЯЧИЙ (Валадар ШУШКЕВИЧ). 2012 год.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧЕЛОВЕК В ТРАНШЕЕ. ЛЮДЯМ ПОФИГУ — 4 дня назад,   за неделю: 579 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 3 дня назад,   за неделю: 359 
ПАДЕНИЕ ИНТЕРЕСА К ЧТЕНИЮ. Шуш Эсенскі — 6 дней назад,   за неделю: 353 
ПАПІЛІ-ЗАКУСІЛІ НАД ВЕРАБСКІМ КАНАЛАМ. ФотаФік — 7 дней назад,   за неделю: 341 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 2 дня назад,   за неделю: 306 
ЛАТЫШСКІ І БЕЛАРУСКІ БЕЛАРУСЫ ПРА СВАІХ ПРЭЗІДЭНТАЎ — 1 неделю назад,   за неделю: 290 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 21 час назад,   за неделю: 122 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение