Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 10.03.2012 (07:27) — 7 лет назад

БЛУКАННЕ ПА ЛІМАНАХ, або АБЯРЭГ СУПРАЦЬ ПРАРОЧАГА СНУ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 590

Вандроўныя нататкі старога валацугі

 

Лічыў сябе рэалістам-матэрыялістам. Не верыў ні ў якія сілы і з’явы, што няздольныя растлумачыць навука. Словам, жыў па прынцыпе песні, у якой ёсць словы: “Ни в бога, ни в черта не верит моряк, а верит в простой талисман…” Я ж не верыў нават у свій талісман -- камень-мінерал лазурыт, які заўсёды насіў на шыі больш дзеля прыліку, чым у якасці абярэгу ад няшчасцяў ці злога року. Тым болей не прыдаваў значнасці снам усіх характараў і зместаў. Нядаўні ж выпадак прымусіў задумацца над маёй абыякавасцю да таго, у што верыць большасць людзей.

Спякотны май. Адпачываю на курорце Мялекіна Данецкага ўзбярэжжа Азоўскага мора. Сню там сон, быццам вырашаю скараціць дарогу з Велеўшчыны ў родную вёску Гадзіўлю і кіруюся скрозь лясны масіў Зімнік, хоць ведаю, што дарогі там даўно не існуе ні зімой, ні летам -- завалена ўпаўшымі ялінамі, зарасла травой, запоўнілася вадой. Дзесьці на сярэдзіне шляху трапляю ў суцэльны буралом і непраходнае балота. Усё ж назад не вяртаюся, прадзіраюся скрозь прыродныя перашкоды. Нечакана трапляю на паляну, застаўленую некалькімі драўлянымі пабудовамі, у якіх абшчынным чынам жывуць дзіўныя лясныя людзі. Бяруць яны мяне ў палон і кажуць, што назаўсёды застануся жыць з імі ў Зімніку. Прыводзяць у хату, якая з гэтага часу стане маёй, паказваюць спрытную маладзіцу, якая будзе маёй жонкай.

Прачынаюся увесь у поце. Як звычайна пасля кашмару радуюся, што гэта быў усяго толькі сон.

Раніцой па справах еду ў горад металургаў Марыупаль. Назад спецыяльна не вяртаюся адразу ў Мялекіна, а дзеля вандроўкі еду ва ўзбярэжную далёкую Ялту (не крымскую, а данецкую), каб адтуль пехатой берагам мора зайсці на месца маёй адпускной дыслакацыі -- усяго нейкіх пару дзесяткаў кіламетраў. На ялцінскім пляжы дзялюся сваім планам з мясцовым жыхаром. Той мой намер зусім не ўхваляе, тлумачыць, што на Беласарайскай касе траплю ў ліманы. Слова гэта мяне не палохае, паколькі ведаю, што ліманамі называюць нізіны, запоўненыя марской вадой у час разліву. Гарачым летам яны зусім высыхаюць, і па іх зацвярдзелым патрэсканым дне можна нават на машыне ездзіць.

Вялікай маёй памылкай было тое, што не ўлічыў пару года -- была сярэдзіна мая.

Ялта ўвогуле не прываблівае курортнікаў з-за гразкага марскога дна -- на сотні метраў ад берага 20-сантыметровы пласт вады гайдаецца над паўметровым слоем клейкага глею.

…За Ялтай пясчаны пляж пераўтвараецца ў чорную гразь, выкінутую хвалямі з марскога дна. Ад мора яе аддзяляюць доўгія вузкія лужыны з густой ад глею вадой. Даводзіцца аддаляцца ад берага і крочыць парослай густой травой нізінай. Увагу прыцягвае прымітыўная шыльда. Чытаю: “Заказнік “Беласарайскай каса”. Ведаў пра гэтае птушынае царства, аднак не думаў у яго трапіць.

Слаба наезджаная дарога пасля нейкай разваленай фермы ператвараецца ў ледзь прыкметную сцежку, абапал зарослую падобнай на чарот травой вышынёй з добрае жыта.

Абліваюся потам, а скінуць сарочку неяк -- голае цела абляпляюць куслівыя рудыя камары надзвычай вялікіх памераў. Дзённая спёка на іх зусім не дзейнічае.

Сцежка зусім занепадае. Толькі б не ўперціся ў ліман… І сцежка ўперлася ў ліман. Разуваюся. Глыбіня па калена. Дно адносна цвёрдае. Вузкая, чыстая ад травы ў чалавечы рост паласа вады паказвае кірунак. Усё далей заглыбляюся ў ліман.

Вярнуцца б назад, ды адваротны кірунак не адшукаю -- настолькі заблытаўся ў ліманах. І тут мне ўзгадаліся начны сон ды пагроза лясных людзей назаўсёды пакінуць мяне ў лесе-балоце Зімніку. Выходзіць, сон спраўджваецца. Значыць, назаўсёды застануся ў ліманавым балоце…

І тут у галаву прыходзіць думка пра абярэг. Бяру ў руку вісячы на шыі лазурыт і шэптам прашу яго вывесці мяне з гэтага пекла. Дзівосы! Цяпер не задумваюся, у які прагал між травы падацца. Ногі самі выбіраюць кірунак. Нечакана збоку, метрах у трохстах, вырастае вялікі асабняк. Аднак да яго не дабрацца -- і думаць нечага прадрацца скрозь гушчэзныя джунглі вострай і калючай травы. Ногі нясуць стомленае цяжкім прасоўваннем, спаленае бязлітасным сонцам, з’едзенае лютымі камарамі цела далей.

Не выпускаю з рук лазурыт. У думках прашу яго выручыць мяне з безвыходнага становішча. І ён, быццам вырванае з грудзей сэрца Данка, упэўнена вядзе мяне наперад. Ногі паслухмяна паварочваюць налева, направа.

Наперадзе -- вялікая водная прастора без расліннасці. Няўжо ашукаў лазурыт і прывёў у возера? Але чаму пасярод яго на адной назе стаіць чапля і вады ёй па калена? Малайчына, абярэг! Прывёў мяне ў апошні ліман, за якім віднеецца куча жвіру. Дарога! І карта паказвае, што вядзе яна ў курортны пасёлак Беласарайская Каса.

Кіламетраў з восем да Мялекіна праехаў на спадарожным легкавіку -- хапіла з мяне пешаходнай вандроўкі, якая магла стаць апошняй у жыцці. Каб не лазурыт. Пасля таго веру ў магічную сілу абярэгаў і перасцерагальныя сны.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

 

Перевод на русский

Путевые заметки старого бродяги

БЛУЖДАНИЕ ПО ЛИМАНАМ, или

ОБЕРЕГ ПРОТИВ ВЕЩЕГО СНА

Считал себя реалистом-материалистов. Не верил ни в какие силы и явления, которые неспособна объяснить наука. Словом, жил по принципу песни, в которой есть слова: "Ни в бога, ни в черта не верит моряк, а верит в простой талисман..." Я же не верил даже в свой талисман - камень-минерал лазурит, который всегда носил на шее больше для вида, чем в качестве оберега от несчастий или злого рока. Тем более не придавал значения снам всех характеров и содержаний. Недавний же случай заставил задуматься над моим безразличием к тому, во что верит большинство людей.

Жаркий май. Отдыхаю на курорте Мелекино Донецкого побережья Азовского моря. Сню там сон, будто решаю сократить дорогу из Велевшчины в родную деревню Гадивлю и направляюсь сквозь лесной массив Зимник, хотя знаю, что дороги там давно не существует ни зимой, ни летом - завалена упавшими елями, заросла травой, заполнилась водой. Где-то на середине пути попадаю в сплошной бурелом и непроходимое болото. Все же назад не возвращаюсь, продираюсь сквозь природные препятствия. Неожиданно попадаю на поляну, уставленную несколькими деревянными постройками, в которых общинном образом живут удивительные лесные люди. Берут они меня в плен и говорят, что навсегда останусь жить с ними в Зимнике. Приводят в дом, который отныне станет моим, показывают приятную женщину, которая будет моей женой.

Просыпаюсь весь в поту. Как обычно после кошмара радуюсь, что это был всего лишь сон.

Наутро по делам еду в город металлургов Мариуполь. Назад специально не возвращаюсь сразу в Мелекино, а ради путешествия еду в прибрежную далекую Ялту (не крымскую, а донецкую), чтобы оттуда пешком по берегу моря зайти на место моей отпускной дислокации - всего каких-то пару десятков километров. На ялтинском пляже делюсь своим планом с местным жителем. Тот мое намерение вовсе не одобряет, объясняет, что на Белосарайской косе попаду в лиманы. Слово это меня не пугает, поскольку знаю, что лиманами называют низменности, заполненные морской водой во время разлива. Жарким летом они совершенно высыхают, и по их затвердевшем потрескавшемся дне можно даже на машине ездить.

Большой моей ошибкой было то, что не учел время года - была середина мая.

Ялта вообще не привлекает курортников из-за грязного морского дна - на сотни метров от берега 20-сантиметровый слой воды колышется над полуметровым слоем клейкого ила.

...За Ялтой песчаный пляж превращается в черную грязь, выброшенную волнами с морского дна. От моря ее отделяют длинные узкие лужи с густой от ила водой. Приходится удаляться от берега и шагать поросшей густой травой низменностью. Внимание привлекает примитивная вывеска. Читаю: "Заказник" Белосарайская коса". Знал об этом птичьем царстве, однако не думал в него попасть.

Слабо наезженная дорога после какой-то разваленной фермы превращается в едва заметную тропу, с обеих сторон заросшую похожей на камыш травой высотой с хорошую рожь.

Обливаюсь потом, а скинуть рубашку невозможно - голое тело осаждают кусачие рыжие комары чрезвычайно больших размеров. Дневная жара на них совершенно не действует.

Тропа почти исчезает. Только бы не упереться в лиман... И тропа уперлась в лиман. Разуваюсь. Глубина по колено. Дно относительно твердое. Узкая, чистая от травы в человеческий рост полоса воды указывает направление. Все дальше заглубляюсь в лиман.

Вернуться бы назад, да обратное направление не отыщу - настолько запутался в лиманах. И тут мне вспомнились ночной сон и угроза лесных людей навсегда оставить меня в лесу-болоте Зимнике. Выходит, сон сбывается. Значит, навсегда останусь в лиманном болоте...

И тут в голову приходит мысль об обереге. Беру в руку висячий на шее лазурит и шепотом прошу его вывести меня из этого ада. Чудеса! Сейчас не задумываюсь, в который пробел меж травы податься. Ноги сами выбирают направление. Неожиданно в стороне, метрах в трехстах, вырастает большой особняк. Однако до него не добраться - и думать нечего прорваться сквозь густые джунгли острой и колючей травы. Ноги несут уставшее тяжелым продвижением, сожженное безжалостным солнцем, съеденное свирепыми комарами тело дальше.

Не выпускаю из руки лазурит. Мысленно прошу его выручить меня из скверного положения. И он, будто вырванное из груди сердце Данко, уверенно ведет меня вперед. Ноги послушно поворачивают налево, направо.

Впереди - большое водное пространство без растительности. Неужели обманул лазурит и привел в озеро? Но почему посреди него на одной ноге стоит цапля и воды ей по колено? Молодец, оберег! Привел меня в последний лиман, за которым виднеется куча гравия. Дорога! И карта показывает, что ведет она в курортный поселок Белосарайская Коса.

Километров с восемь до Мелекино проехал на попутном автомобиле - хватило с меня пешеходной экскурсии, которая могла стать последней в жизни. Если бы не лазурит. После того верю в магическую силу оберегов и предостерегающие вещие сны.

Волчок БРОДЯЧИЙ (Валадар ШУШКЕВИЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


СПОРТ НА СОВЕТСКОЙ ПЕРИФЕРИИ. Шуш Эсенскі — 3 дня назад,   за неделю: 467 
ПЕРАХОД СКРОЗЬ ПАЛІГОННЫ ЛЕС. ФотаФік — 5 дней назад,   за неделю: 441 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 1 неделю назад,   за неделю: 246 
СВИНСТВО ВОКРУГ МЕНЯ. Шуш Эсенскі — 13 часов назад,   за неделю: 213 
РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 96 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 82 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение