Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 10.03.2012 (18:59) — 7 лет назад

СЛЕДАВІК ЗЛУЕЦЦА, або МАГІЧНАЯ СІЛА КАМЕНЯ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 513

Вандроўныя нататкі старога валацугі 

Дзякуючы атэістычнаму выхаванню ў савецкіх школах, я стаў абсалютным нявернікам. Не верыў не толькі ў бога, а нават ва ўсе прымхі, прыкметы, існаванне нейкай звышсілы, якая ўплывае на жыццё чалавека і цэлага грамадства. Усе неверагодныя з’явы тлумачыў простым супадзеннем ці звычайнай падробкай. Да апошняга часу. Пакуль зусім нядаўна сам не сутыкнуўся з праяўленнем калі не звышсілы, то, ва ўсякім разе, незразумелай і загадкавай з’явы.

У 2004 годзе шырокай грамадскасці стала вядома пра існаванне паміж Залессем і Вялікім Поўсвіжам культавага каменя-следавіка з адбіткам ступні чалавека і лап хатняй жывёлы. Пабыўшы аднойчы ля валуна, мяне да яго пацягнула. Разважыў так: калі вернікі ходзяць выхаднымі днямі ў царкву, касцёл, малітоўны дом, то чаму мне раз на тыдзень не пераадолець чатыры кіламетры, каб пабыць ля Следавіка. Абсякаў кусты вакол, саскрабаў мох з паверхні, спальваў хлуд, адпачываў. Роўна год пасля адкрыцця Следавіка хадзіў да яго кожную суботу ці нядзелю. Пасля стаў наведвацца туды раз на месяц. З такой перыядычнасцю бываю там да гэтага часу, бо сваёй верай лічу паганства, а сябе -- паганцам. Кладу ў агульны стос на культавым валуне грошы, зараджаю ад яго свае абярэгі (камень-мінерал лазурыт і металічны Знак Перуна), што нашу на шыі.

Аднойчы ў нядзелю пасек сасновае палена на дрэўкі для Перуновага цяпельца і прыехаў на ровары да цуда прыроды пад вечар. Паставіў бутэльку піва на лаўку, раней мной змайстраваную і прывезеную з горада, і ўзяўся распальваць агонь. Сухія дрэўкі тлелі і не хацелі гарэць.

Настругаў сцізорыкам тонкіх стружак. Яны таксама не загараліся. Падумаў: камень не хоча, каб вогнішча загаралася.

Узяўся сцізорыкам расшчэпліваць трэску на дробязныя часткі. Лязо рэзка падалося ўніз і паласнула па пальцу. Кроў доўга не хацела спыняцца, быццам у хворага на гемафілію.

Урэшце рэшт дровы загарэліся. Перш наліў піва ў след на камяні, потым папіў сам. Узяўся чытаць газету. Калі сцямнела так, што не стала бачна літар, пачаў сцізорыкам зразаць дубцы з кустоў вакол вогнішча. Адна лазіна блізка залазіла на паляну. Падумаў: чаму не ссек яе мінулы раз, калі прыходзіў з сякерай? Зрэзаў і яе, а побач сухі сук зламаў, здрабніў і кінуў у вогнішча. Лазіну кап’ём запусціў у хмыз.

Толькі прысеў, як убачыў яшчэ адну лазіну, якая была не да месца. Захацеў зрэзаць і яе. Некалькі разоў праверыў усе кішэні, нават пальчаткі абмацаў -- няма сцізорыка. У прыцемках дарэмна аблапаў траву ля куста і вогнішча. Падумаў: давядзецца заўтра прыязджаць днём, каб знайсці спрытны сцізорык.

Зірнуў на вогнішча. На сухім ламаччы, якое пакуль не паспелі з’есці вогненныя языкі, ляжаў раскладзены сцізорык. Як ён трапіў туды, абсалютна не памятаў. Хутчэй за ўсё кінуў разам з ламаччам. Але што мяне на тое штурхнула?

Рукой выхапіў сцізорык з вогнішча і кінуў на лаўку. Ён быў гарачы, аднак не настолькі, каб абпаліць скуру. Металічны чаранок пачарнеў разам з лязом. Пакуль поўзаў ля вогнішча, каленам наступіў на вугольчык і прапаліў штаны.

Па дарозе на Следавік некалькі разоў звальваўся ланцуг -- назад дабраўся без прыгод. Ужо дома агледзеў, што спіна камуфляжнай курткі спалена іскрамі.

Доўга разважаў над містычнымі здарэннямі ля Следавіка. Што не падабалася культаваму валуну? Вогнішча адпадае, бо паліў яго і раней. Візіт да помніка прыроды не ў суботу, як заўсёды, а ў нядзелю? Прынос піва? Калі зразанне лазін, то на суботніку мы не столькі іх высеклі па краях паляны і абапал праходу з поля. Можа акалічнасць, што за дзень да таго ездзіў па наводцы аглядаць іншы камень-следавік каля Красналучкі, і ў такім выпадку мой каменны рарытэт губляў статус адзінага унікума на Лепельшчыне? Канкрэтны адказ так і не знайшоў.

Хочаце верце, хочаце не. Я ж пасля таго пачаў верыць у магічную сілу камянёў.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

Рытуал на Следавіку (вітанне).

Перевод на русский

Путевые заметки старого бродяги

СЛЕДОВИК ЗЛИТСЯ, или МАГИЧЕСКАЯ СИЛА КАМНЯ

Благодаря атеистическому воспитанию в советских школах, я стал абсолютным неверующим. Не верил не только в бога, а даже во все суеверия, приметы, существование некой сверхсилы, которая влияет на жизнь человека и целого общества. Все невероятные явления объяснял простым совпадением или обычной подделкой. До последнего времени. Пока совсем недавно сам не столкнулся с проявлением если не сверхсилы, то, во всяком случае, непонятного и загадочного явления.

В 2004 году широкой общественности стало известно о существовании между Залесьем и Великим Полсвижем культового камня-следовика с отпечатком стопы человека и лап домашних животных. Побывав однажды у валуна, меня к нему потянуло. Рассудил так: если верующие ходят в выходные дни в церковь, костел, молитвенный дом, то почему мне раз в неделю не преодолеть четыре километра, чтобы побыть на Следовике. Обрубал кусты вокруг, соскребал мох с поверхности, сжигал хворост, отдыхал. Ровно год после открытия Следовика ходил к нему каждую субботу или воскресенье. Впоследствии стал наведываться туда раз в месяц. С такой периодичностью бываю там до сих пор, так как своей верой считаю языческую, а себя - язычником. Кладу в общую стопку на культовом валуне деньги, заряжаю от него свои обереги (камень-минерал лазурит и металлический Знак Перуна), которые ношу на шее.

Однажды в воскресенье порубил сосновое полено на древки для Перунова костерка и приехал на велосипеде к чуду природы под вечер. Поставил бутылку пива на скамейку, ранее мной сколоченную и привезенную из города, и принялся разжигать огонь. Сухие древки тлели и не хотели гореть.

Настругал ножичком тонких стружек. Они также не загорались. Подумал: камень не хочет, чтобы костер запылал.

Взялся перочинным ножичком расщеплять треску на мелкие части. Лезвие резко подалось вниз и полоснуло по пальцу. Кровь долго не хотела останавливаться, будто у больного гемофилией.

Наконец дрова загорелись. Прежде налил пива в след на камне, потом попил сам. Принялся читать газету. Когда стемнело так, что не стало видно букв, начал ножичком срезать прутья с кустов вокруг костра. Одна лозина близко забралась на поляну. Подумал: почему не срубил ее прошлый раз, когда приходил с топором? Срезал и ее, рядом сухой сук сломал, измельчил и бросил в костер. Лозину копьем запустил в кустарник.

Только присел, как увидел еще одну лозину, которая была не к месту. Захотел срезать и ее. Несколько раз проверил все карманы, даже перчатки ощупал - нет ножика. В сумерках напрасно обшарил траву возле куста и костра. Подумал: придется завтра приезжать днем, чтобы найти дорогой ножик.

Посмотрел на костер. На сухих сучьях, которые пока не успели съесть огненные языки, лежал разложенный ножик. Как он попал туда, абсолютно не помнил. Скорее всего бросил вместе с хворостом. Но что меня на то толкнуло?

Рукой выхватил ножик из костра и бросил на скамейку. Он был горячий, однако не настолько, чтобы обжечь кожу. Металлический черенок почернел вместе с лезвием. Пока ползал у костра, коленом наступил на уголек и прожёг брюки.

По дороге на Следовик несколько раз сваливалась цепь - назад добрался без приключений. Уже дома обнаружил, что спина камуфляжной куртки прожжена искрами.

Долго размышлял над мистическими происшествиями у Следовика. Что не нравилось культовому валуну? Костер отпадает, так как жег его и раньше. Визит к памятнику природы не в субботу, как всегда, а в воскресенье? Принос пива? Если срезание лозы, то на субботнике мы не столько её вырубили по краям поляны, вдоль прохода с поля. Может то обстоятельство, что за день до того ездил по наводке осматривать другой камень-следовик около Краснолучки, и в таком случае мой каменный раритет терял статус единственного уникума на Лепельщине? Конкретный ответ так и не нашел.

Хотите верьте, хотите нет. Я же после того начал верить в магическую силу камней.

Волчок БРОДЯЧИЙ (Валадар ШУШКЕВИЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.

Ритуал на Следовику (заряжание оберегов).









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


ЧЕЛОВЕК В ТРАНШЕЕ. ЛЮДЯМ ПОФИГУ — 4 дня назад,   за неделю: 579 
ДАСЯГАЕМ УЗРОЎНЮ ЎКРАІНЫ 2005 ГОДУ Ў СФЕРЫ ГАНДЛЮ — 3 дня назад,   за неделю: 359 
ПАДЕНИЕ ИНТЕРЕСА К ЧТЕНИЮ. Шуш Эсенскі — 6 дней назад,   за неделю: 353 
ПАПІЛІ-ЗАКУСІЛІ НАД ВЕРАБСКІМ КАНАЛАМ. ФотаФік — 7 дней назад,   за неделю: 341 
ПАДПОЛЬНАЯ ЗВАЛКА НАБІРАЕ РАЗМАХ — 2 дня назад,   за неделю: 309 
ЛАТЫШСКІ І БЕЛАРУСКІ БЕЛАРУСЫ ПРА СВАІХ ПРЭЗІДЭНТАЎ — 1 неделю назад,   за неделю: 290 
668. А ШТО ЗА ЎСХОДНЯЙ МЯЖОЙ РАЁНА? Тухта Валер — 22 часа назад,   за неделю: 125 
 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение