24 июля 2019 в 15:09 — 4 месяца назад

ЛЕПЕЛЬ СУПРАЦЬ ІНВАЛІДАЎ?

Тема: Блукач на тусовках инвалидов     Сегодня: 1, за неделю: 5, всего: 1300

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 На вуліцы Чуйкова да мяне звярнуўся інвалід 2-й групы Аляксандр Еўтух з пытаннем: ці не той я чалавек, што вядзе блог на сайце LEPEL.BY?

 Пачуўшы сцвярджальны адказ, пачаў скардзіцца на адсутнасць лавак для сядзення па ўсім горадзе, за выключэннем асобных месцаў для адпачынку: Пятачка, Урочышча Цмока. Інвалідам і сталым людзям складана пехатой пераадолець адлегласць, скажам, ад Плінтоўкі да вакзалу, а прысесці ды перавесці дух няма дзе. Нават на рэдкіх аўтобусных прыпынках не заўсёды маюцца лаўкі. Прыклад – аўтобусны прыпынак насупраць Мацешавага базару.

 Каркас для сядух ёсць, а іх саміх няма. Ці то зусім не было, ці то ўкралі. Дык трэба ж за гэтым сачыць ды аднаўляць пашкоджаную грамадскую маёмасць. Няма ніводнай лаўкі і на вялізнай пустой пляцоўцы Мацешавага базару.

 Адказваю, што ва ўсіх малых гарадах савецкай Беларусі так. Абураецца, што гэта апошнім часам дайшло да такой стаячкі. Напачатку тысячагоддзя пустку на месцы былога дома Селюковых (кут Горкага і Войкава) ператварылі ў невялікую зону адпачынку з клумбамі і лаўкамі. Навошта іх разбурылі? Перад гастраномам была клумба, па перыметру абнесеная высокай каменнай кладкай з драўлянымі трапамі для сядзення. Навошта разбурылі?

 Дзе прысесці на цэнтральным базары? Бегчы ва Ўрочышча Цмока ці на вакзал? Праўда, ля ўваходу ў аптэку маюцца дзве лаўкі.

 - Дык можа гэта толькі вы так лічыце? - пытаю.

 - Смела пішыце, што гэтае самае вам сказалі інваліды другой групы Цюкала, Аўтух. Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне і разам абураліся.

 Я, вядома, не пішу, што такое чуў і ад іншых інвалідаў, бо з імі не бачыўся. Аднак узнятае Аляксандрам Еўтухам пытанне сапраўды заслугоўвае статусу ВЯЛІКАЙ ГАРАДСКОЙ ПРАБЛЕМЫ на фоне сусветнай барацьбы з бар’ерным асяроддзем дзеля паляпшэння жыцця інвалідам.

24.7.2019







25 июля 2019 в 11:38 — 4 месяца назад

А причём тут,собственно инвалиды? Даже если бы в Лепеле не было вообще ни одного инвалида,всё равно скамейки на остановках и в местах массового пребывания должны быть обязательно! Почему же тогда такая картина?

Первое. Прогрессирующая дебилизация населения. Ломают! Крошат скамейки,заборы,ломают саженцы,загаживают мусором всё вокруг. Посмотрите на ту сфотографированную остановку. Настил скамейки был из крашенных брусков. Думаете для хозяйства украли? Как бы не так!Просто переломали! Кому нужны многократно перекрашенные покоцанные бруски? Что делать? Как остановить эту дебилизацию? А вот не знаю...

Второе. Как мне тут не один раз указывали,город абсолютно дотационный. Элементарно нет денег на его нормальное содержание. Куда ж они делись,эти отчисления в бюджет от городских предприятий? А сгинули вместе с предприятиями. Владимир Константинович,мне нужно перечислять тех,кто приложил свою руку к этой погибели?

Третье. Никого не хочу обижать,но возможно ещё и пофигизм управленцев. Нет вам где присесть? Ну так постоите. Не велики персоны. Почему я так думаю? Уже писал здесь,что собирая подписи для обустройства водопровода столкнулся с тем,что в большинстве учреждений присесть негде и не на что! Какие такие особые средства нужны,чтоб элементарно поставить в корридорах по паре стульев? В чём я не прав?

8


25 июля 2019 в 16:23 — 4 месяца назад

Такие фото надо слать на tut.by для "доски позора". Когда на всю страну "прогремят", местные князьки быстро шевелиться начнут.



25 июля 2019 в 19:40 — 4 месяца назад



07 авг 2019 в 14:55 — 3 месяца назад

Вось на гэтым месцы перад гастраномам былі лаўкі, пра якія кажа інвалід Аляксандр Аўтух. Двайное добраўпарадкаванне: і клумбы, і месцы для сядзення:

Дык жа дошкі ўзадралі, пакінуўшы толькі мацавальныя краншчэйны.

Навошта было гэта рабіць? Скажыце, як інакш назваць тых людзей, апрача як прыдуркамі?

3


07 авг 2019 в 17:55 — 3 месяца назад

Не надо обижать придурков! Они на такое не способны. Придурки обычно залазят на скамейки с ногами, плюют возле них семечки и разбрасывают окурки. А это сделали имбицилы и умственные деграданты. Психиатры утверждают, что начиная с 90-х годов началось общее ухудшение психического здоровья населения. Лично я полностью с ними согласен. И ещё один фактор. И Валацуга и многие его сторонники неоднократно здесь писали о тех временах, когда люди всего боялись. Не так, конечно , боялись, как тут описывалось, но все таки. Побаивались милиции, КГБ, власти в целом. Ещё больше боялись общественного осуждения, позора перед людьми. Сейчас никто никого не боится . Раньше ещё боялись в ответ на хамство и оскорбления по роже получить. Сейчас мужиков, способных заехать хаму в пятак раз- два и обчелся... Как говорят узбеки- мана сиз гя результат!

3




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 4 дня назад,   за неделю: 348 
89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 2 дня назад,   за неделю: 235 
РАСКОПКИ СТАРОГО БЛИНДАЖА  — 7 дней назад,   за неделю: 210 
КУРГАНЫ І ГАРАДЗІШЧА ЛЯ АЗЁРАЎ ТЭКЛІЦ І ЛУКОНЕЦ  — 5 дней назад,   за неделю: 188 
87. КАЖДОЙ ТЁЛКЕ ПО КУКУРУЗИНЕ. Шуш Эсенскі  — 1 неделю назад,   за неделю: 129 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ