Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 19.03.2012 (21:19) — 7 лет назад ПЕРШЫ ЗАГАР, або ВЯСНОВЫ ДЗЕНЬ У ВІЛАЎСКІМ ЛЕСЕТема: Прырода Лепельскага краю ![]() Вандроўныя нататкі старога валацугі У суботу 17 сакавіка вудзіў рыбу на лёдзе возера Доўгае. Сонца нагрэла паветра ў засені да 12 градусаў цяпла. Заазёрныя далячыні здаліся амаль голымі ад снегу. Таму ў нядзелю вырашыў ехаць не на возера, а на лясную паляну ці ўзлесак, дзе ўжо снег сышоў, і вецер не гуляе, паставіць палатку, распаліць вогнішча і адпачываць – загараць, піць піва, скварыць сала на агні, чытаць, драмаць у палатцы. Назаўтра ў 10 гадзін раніцы з-за туману стаяла змрочнае надвор’е. Усё адно паехаў у бок Мінска шукаць утульнае месца. Не так гэта лёгка было зрабіць. Ускраіны ўзлескаў ад шашы сонца агаліла, а воддаль ляжаў даволі глыбокі снег. Насупраць Мацешавай стаянкі высечка пад лініяй электраперадач цалкам заснежаная. Абапал верабскай жвіроўкі – снег. Паехаў Барысаўскім бальшаком. Перад Юшкамі звярнуў на лясную дарогу ў былы кар’ер пад Казламі. Праталіны ёсць, але скрозь сасновыя шаты сонца не праб’ецца. За Віламі пад ЛЭП – таксама снег. Вярнуўся. У адваротным кірунку праехаў Вілы і адразу звярнуў управа на ледзь прыкметную лясную дарогу. З цяжкасцю двухколавы “Дракон” пераадолеў прыціснутыя да зямлі сумёты. Праз некалькі соцень метраў знайшоў зручны ўзлесак амаль на самай дарозе. На ўзбочыне паставіў палатку. Развёў вогнішча. А сонца на небе толькі-толькі вымалёўваецца. Чакаю яго ў палатцы. Цёпла. Чытаю газету “Народная воля”. Засынаю. Будзіць сонечнае ззянне нейлонавага верху і прыемная цяплынь. Сонца вызірнула! Месца цудоўнае. Узлесак-верацяя. З аднаго боку старыя сосны збягаюць у захмызнячанае балота. З другога – вузкая палоска маладога хвойніку спускаецца на заснежанае поле ці поплаў рэчкі Свядзіцы. Бачныя вілаўскія хаты. На бальшаку гудуць машыны. А тут цішыню парушаюць хіба што спевы прыляцеўшых з выраю птушак. Гадзіны ў дзве дня нават распрануўся, каб крыху пазагараць. Не сказаць, што надта цёпла было – шэсць градусаў усяго, аднак прымаць сонечныя ванны ўжо можна. На падсцілцы, бо пад тонкім пластам іглісты і моху трымалася мерзлата. У чым смак менавіта такога адпачынку? Сотні, калі не тысячы разоў праязджаў Барысаўскім бальшаком, а не ведаў, што такое прыроднае хараство знаходзіцца за некалькі соцень метраў ад яго. Нават калі б праходзіў тут пехатой, хутка забыўся б на гэтае месца. А вось пражыўшы на ўлонні прыроды дзень у палатцы і ля яе, падзея і навакольныя краявіды адкладуцца ў памяці на ўсё жыццё. Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ. На здымку: над галавой сонца, а пад задам лёд. | Темы автора Популярные за неделю 695. КРЭСЛА НАПАЛЕОНА, КРЫЖЫ З КАМЛЫГ ДЫЙ ВЕЛЕЎШЧЫНСКАЯ ПАЭМА Ў КАМЕНІ. Тухта Валер — 6 дней назад, за неделю: 352 ![]() 693. МОЙ ДОМ МЕНЯ КОРМИТ. Маркович Леонид — 1 неделю назад, за неделю: 234 ![]() 696. АДМЕТНЫЯ ШТРЫХІ ДА ЖЫЦЦЯ ВЕЛЕЎШЧЫНЫ. Тухта Валер — 5 дней назад, за неделю: 225 ![]() 697. БЯРЭЗІНСКАЯ СІСТЭМА З АРХІЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ. Астаповіч Антон — 4 дня назад, за неделю: 216 ![]() 698. ЕЩЁ ОДНО ПОСЛЕДНЕЕ СКАЗАНЬЕ... Рисак Иван — 2 дня назад, за неделю: 208 ![]() ЮНЫЕ КУРЦЫ НЕ НАШЕГО ВРЕМЕНИ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад, за неделю: 197 ![]() |
Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов | ![]() |
либо используйте: