30 сен 2019 в 15:55 — 2 месяца назад

ЛЕПЕЛЬЦЫ Ў ЛЬВОВЕ

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 3, за неделю: 12, всего: 1348

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Турыстычнае агенцтва “Лідар” арганізавала паездку работнікаў водаканалу і бальніцы ў заходнеўкраінскі горад Львоў.

 Аўтамабільныя заторы на сярэднявечных вузкіх брукованках – сапраўдны дурдом.

 Гід Іллюк павёў па гістарычных мясцінах. Ні ў водным горадзе свету не сканцэнтравана столькі скульптур ільвоў, як у Львове – больш за дзве тысячы.

 Спачатку падраліся на Замкавую гару.

 Праўда, ад замку застаўся толькі фрагмент сцяны.

 Затое з агляднай пляцоўкі позірку паўстала панарама ўсяго Львова.

 На пад’ёме і спуску турыстаў пільнавалі мастакі, якія за пяць хвілін пісалі класныя партрэты. Потым запартрэтаваныя лепельцы выхваляліся ўласнай прыгажосцю.

 Шмат цікавых надмогільных скульптур на Лычакоўскіх могілках. Усім запомнілася артыстка, якая ў спектаклі так увасобілася ў ролю паміраючай жанчыны, што на самой справе памерла на сцэне.

 Прайшліся пехатой па старым горадзе.

 Ноч правялі ў гатэлі “Гелікон”.

 А з раніцы пацёгліся па падзямеллях сярэднявечных сабораў. Кожны знайшоў там уласнага прывіда.

 Зайшлі аж у тупік сутарэнняў, дазволены наведваць турыстам.

 Нарэшце дачакаліся ўварвання ў “Львіварню”, дзе варыцца славутае львоўскае піва.

 Піва дэгуставалі ў залежнасці ад памераў уласнага жывата і півахлёбных здольнасцяў.

 Крыху азмрочылі ўражанне прастоі працягласцю 3,5 гадзіны на беларускай мытні. Украінскія мытнікі так не цікавяцца рэчамі беларусаў, як іх суайчыннікі.

 У Львове павінен пабыць кожны лепелец!

30 верасня 2019 году.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


88. МОИ МУЧИТЕЛИ АМЕРИКАНЦЫ. Шуш Эсенскі  — 5 дней назад,   за неделю: 378 
89. ТАК ПОГИБАЛИ СОВЕТСКИЕ ДЕТИ. Шуш Эсенскі  — 4 дня назад,   за неделю: 287 
КУРГАНЫ І ГАРАДЗІШЧА ЛЯ АЗЁРАЎ ТЭКЛІЦ І ЛУКОНЕЦ  — 6 дней назад,   за неделю: 201 
РАСКОПКИ СТАРОГО БЛИНДАЖА  — 1 неделю назад,   за неделю: 161 
87. КАЖДОЙ ТЁЛКЕ ПО КУКУРУЗИНЕ. Шуш Эсенскі  — 1 неделю назад,   за неделю: 113 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ