Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 25.03.2012 (00:18) — 7 лет назад

ГУКАННЕ ВЯСНЫ, або ДЗСЬЦІ ЖАЛЕЙКА ПЛАЧА...

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 626

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Галоўнай ідэяй вясновага цыклу народных святаў была ідэя адраджэння і аднаўлення прыроды. Вясной пачынаюцца самыя адказныя сялянскія работы: ворыва, сяўба, выган жывёлы ў поле. Абуджэнне прыроды пасля працяглай зімовай спячкі патрабавала аднаўлення чалавека. Ён імкнуўся ачысціць сваю душу, падрыхтаваць арганізм да пераходу на новую ежу, а таму ў гэты дзень наядаўся ўдосталь.

На Лепельшчыне “Гуканне вясны” стала традыцыяй. Сёлета мясцовыя краязнаўцы, турысты, чальцы Народнага фальклорнага клуба “Кругаверць” месцам урачыстага знішчэння зімы і закліку вясны вярнуць прыроду да жыцця выбралі гарадскі востраў, дзе Эса злучаецца з Лепельскім возерам.

Гары-гары, зіма-ненавісніца!

Як гэта мне не ўсунуцца пад свой аб´ектыў?

Прыйдзі, вясна!

Карагод-карагод, падгані хутчэй Вясну!

У Саўчанкі -- свая Вясна.

Музычны квартэт.

Гарыць чучала зімы! Над наваколлем разносяцца прызыўныя мелодыі дуды, баяна, скрыпкі, бубна. Гучыць жалобны плач жалейкі: “Прыйдзі, вясна!” Рыбаловы на вялікім азёрным лёдзе пачынаюць перамяшчацца бліжэй да вясёлай вакханаліі прыхільнікаў паганства. Вакол вогнішча ладзіцца карагод.

На гукі народных інструментаў сыходзяцца жыхары Млынавага завулка. Дзівяцца, што моладзь танчыць скокі іх маладосці -- кракавяк, падыспань, нарэчаньцы, сямёнаўна, анёл… Ухваляюць адраджэнне даўно забытай народнай традыцыі.

Адзіны прысутны не ўдзельнічаў у вэрхале -- гэта мастак Алесь Саўчанка. Ён паставіў эцюднік і ўзяўся пісаць карціну з заэсенскага гарадскога краявіду, чым сабраў вакол сябе цікаўных гараджанак.

На развітанне сталыя лепяльчанкі шчыра падзякавалі ўдзельнікаў свята за віртуальнае вяртанне іх у маладосць.

Наступнае застолле веселуноў радасным курлыканнем павітала чарада жораваў, якая высока ў небе вярталася з выраю.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


СПОРТ НА СОВЕТСКОЙ ПЕРИФЕРИИ. Шуш Эсенскі — 3 дня назад,   за неделю: 467 
ПЕРАХОД СКРОЗЬ ПАЛІГОННЫ ЛЕС. ФотаФік — 6 дней назад,   за неделю: 442 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 1 неделю назад,   за неделю: 246 
СВИНСТВО ВОКРУГ МЕНЯ. Шуш Эсенскі — 13 часов назад,   за неделю: 220 
РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 2 недели назад,   за неделю: 96 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 82 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение