31 мар 2020 в 08:27 — 7 месяцев назад

ВАЛАЦУГА СЕЎ НА КАРАНЦІН. ЗАКУПІЎ ПРАДУКТАЎ

Тема: Сьвядомасьць     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 2359

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

Валацужыха заблакавала межы Лепельшчыны. Для Валацугі. Пасадзіла яго на каранцін. Каб адмежаваць сям”ю ад каранавірусу.

 Ізаляваны Валацуга, начытаўшыся ўсялякіх ньюсаў, вырваўся ў бліжэйшы прадмаг і запасся самым неабходным для жыцця прадуктам.

 І сьвядома сеў сустракаць каранавірус. Зразумелая справа, што вірус адмовіўся ад такой небяспечнай для яго самога атакі.

 А Валацуга адчуў палёгку – усе праблемы адхіснуліся. Жыві ў ляноце ды радуйся поўнай расслабусе.

 Праўда, адна праблема ўсё ж засталася: як схаваць ад Валацужыхі вакцыну супраць каранавірусу?

 Надалей Валацуга вырашыў інфармаваць абывацеляў аб атаках на яго каранавіруса. Спадзяецца, што дасць яму належны адпор.

30 сакавіка 2020 году.

(Працяг глядзець тут).








Лучший комментарий

02 апр 2020 в 06:43  — 7 месяцев назад

Валацуга - як белая варона

Перадапошні раз Валацуга быў у паліклініцы 4 сакавіка. Шмат было пацыентаў. Тады ў марлевай масцы там сядзела толькі адна вясковая баба. Усе на яе глядзелі бы на белую варону. Наступны раз Валацуга наведаў паліклініку ўчора, 1 красавіка. Мала было наведвальнікаў. Аднак усе хадзілі ў масках. Не было засцерагальнага атрыбуту толькі ў Валацугі і яго сябрука-аднакашніка Толі Кругліка з Чарэйшчыны, якога там выпадкова спаткаў. Усе глядзелі на іх бы на белых варон.

Каб больш не быць белай варонай, дома Валацуга палазіў па медычных сусеках і адкапаў яшчэ дакаранавірусных пару масак.

Цяпер па шматлюдных установах будзе швэндацца па ўсіх правілах баявых дзеянняў пакуль афіцыйна не абвешчанага каранціну. Праўда, дапаможа маска, як пішуць, бы хваробе кашаль. Аднак пры ваенным становішчы без масак не пусцяць нават на вуліцу. А яно будзе. Абавязкова. Паколькі ў нас не гуляюць у хакей. А каранавірус баіцца толькі хакеістаў. Ну, яшчэ трактарыстаў ды стаграмістаў. Аднак большасць лепельцаў ні да воднай з гэтых катэгорый устойлівых да заразы людзей не адносіцца. А маскі ў аптэках ёсць. Аднак яны падаражэлі ў некалькі разоў.

2 сакавіка 2020 году.

5


31 мар 2020 в 09:10 — 7 месяцев назад

Як кажуць - што занадта, то не здрова!)

1


31 мар 2020 в 10:30 — 7 месяцев назад

Каранавірус пачаў атаку на Валацугу

Добра сядзець на каранціне - ніякіх клопатаў. Прымай вакцыну ад каранавірусу і ні аб чым не дбай. Аднак Валацуга вырашыў праверыць сваё здароўе - каранцін жа не забараняе пакідаць карцэр дзеля наведвання медыцынскіх устаноў. Пачаў з аналізаў. Не, не з мазка на каранавірус, а з уласнай мачы. Выцягнуў з шуфляды пластмасавы кантэйнер для аднаразовага прымянення, запоўніў яго, падпісаў і панёсся ў псіхбальніцу, бо каб здаць мачу ў раённай бальніцы бясплатна, трэба атрымаць талон да ўрача, схадзіць да яго на прыём, атрымаць накіраванне на аналіз, у рэгістратуры атрымаць талон на аналіз, паставіць мачу ў вакенца лабараторыі. Гэта не ўсё. Што з таго, што вынікі аналізу трапяць да ўрача? А як даведацца, якія яны? Трэба зноў узяць талон да ўрача, трапіць на прыём да ўрача, і ён скажа вынікі аналізу, якія ты адразу забудзеш.

2


31 мар 2020 в 10:44 — 7 месяцев назад

Як Валацуга здаваў мачу на аналіз

Каб пазбавіцца доўгага ланцугу праблемаў са здачаў аналізаў у паліклініцы, Валацуга практыкуе іх здачу ў псіхлякарні - прынёс мачу ў прыёмную аналізаў, паставіў, зайшоў у касу, заплаціў прыкладна паўтара рубля і пад вечар атрымаў на рукі вынікі. Разбірайся ў іх, аналізуй, ксеракапіруй, фатаграфуй...

Аднак на гэты раз атрымаўся аблом. На прахадной псіхлякарні Валацуга назваў прычыну ўварвання чужынца на тэрыторыю медустановы:

- Аналізы.

Ахоўнік адказаў:

- Каранцін!

- Бля! - вылаяўся Валацуга.

- Гэта не да мяне, - пачаў апраўвацца ахоўнік.

- Не ў тым справа, - супакоіў яго Валацуга. - За кантэйнер я калісьці плаціў 51 капейку, надзюрыў у яго, а цяпер трэба выкінуць.

У ахоўніка прыўзняўся настрой - няма да яго прэтэнзіяў. А Валацуга паімчаў здавацца ў каранцін.

Вынік: пачаліся першыя траты ў сувязі з нашэсцем каранавіруса. Ён апусціў Валацугу на 51 капейку без уліку спаленага бензіну на дыстанцыі карцэр - псіхлякарня.

2


31 мар 2020 в 16:05 — 7 месяцев назад

Своечасова пайшоў на каранцін Валацуга. Маскаль прывёз каранавірус на Лепельшчыну:

https://charter97.link/ru/news/2020/3/31/371410/

1
1


31 мар 2020 в 16:40 — 7 месяцев назад

Хоть бы сала или воблы купил

2


31 мар 2020 в 19:35 — 7 месяцев назад

Як украінцаў улады інфармуюць аб каранавірусе?

"Як украінцаў улады інфармуюць аб каранавірусе?" - падумаў Валацуга, прыемна марнуючыся на каранціне, і ўзяўся шукаць тое ў інтэрнэце. Пачаў з тэлевізійнага "5 канала". Толькі ўключыў яго, як на маніторы намаляваўся Зяленскі. А ўнізе пад ім надоўга завісла інфармацыя аб каранавірусе.

Адгадайце з трох разоў, ці будуць пасля гэтага ўкраінцы абвінавачваць свайго прэзідэнта ў хлусні?

3
1


31 мар 2020 в 21:59 — 7 месяцев назад

Дык да!!!

Гэткаю амбразуру не прабъець гэты "вирус".

Дажа, каб ён апранууся у "камуляциунае" адзенне - усяроуна не адалее!



01 апр 2020 в 08:44 — 7 месяцев назад

У Валацугі праблемы – заканчваюцца лекі

Трэці дзень Валацуга сядзіць на каранціне, а ўжо вымалёўваюцца праблемы: заканчваюцца лекі. Без іх Валацуга хутка дасць дуба. Купіць у бліжэйшай аптэцы немагчыма. Справа ў тым, што адзін з прэпаратаў ільготны, бясплатны, і на яго ўрач выпісвае спецрэцэпт. За грошы дадуць і без яго. Але каштуе той лек на месяц 24 рублі – не накупляешся без рэцэпту.

Другі лек платны і цягне на шэсць рублёў. Але адпускаецца ён строга па рэцэпце. Як атрымаць рэцэпты? Трэба ісці на прыём. А там каранавірус. Што рабіць?

Інтэрнэт праінфармаваў, што ў Мінску ільготныя рэцэпты выпісваюцца дыстанцыйна. Заказаў па тэлефоне – выпішуць і дахаты прывязуць. Можа і ў Лепелі так? Патэлефанаваць у рэгістратуру? Але які сэнс, калі медыцынская картка на руках, а без яе і разглядаць пытанне не будуць.

Выйсце адно – парушыць каранцінны рэжым і адвезці картку ў рэгістратуру. Там і растлумачаць, што да чаго.



01 апр 2020 в 15:48 — 7 месяцев назад

Валацуга - сам дурны

Вельмі ўжо не хацелася Валацугу парушаць каранцінны рэжым і мчаць у паліклініку. Вырашыў спярша патэлефанаваць:

- Ало! Мне не трэба на прыём да ўрача. Але патрэбны ільготны рэцэпт. Запісацца да ўрача, ці можна заказаць?

- Как хотите. Можете сами приезжать, а можете заказать, и мы привезём.

- Хачу замовіць. Толькі ў мяне картка дома.

- Тогда как его выпишем? Приезжайте до 15 часов в 52-й кабинет.

- Сам дурны! - гэта ўжо самога сябе аблаяў Валацуга за тое, што мінулы раз забраў картку з сабой.

Прыехаў у паліклініку. Пуста. У 52-гі кабінет памочніка ўрача - ніводнага чалавека. Назад картку не павёз - здаў у рэгістратуру.



02 апр 2020 в 06:24 — 7 месяцев назад

Ну всё теперь ты носитель вируса.



02 апр 2020 в 06:43 — 7 месяцев назад

Валацуга - як белая варона

Перадапошні раз Валацуга быў у паліклініцы 4 сакавіка. Шмат было пацыентаў. Тады ў марлевай масцы там сядзела толькі адна вясковая баба. Усе на яе глядзелі бы на белую варону. Наступны раз Валацуга наведаў паліклініку ўчора, 1 красавіка. Мала было наведвальнікаў. Аднак усе хадзілі ў масках. Не было засцерагальнага атрыбуту толькі ў Валацугі і яго сябрука-аднакашніка Толі Кругліка з Чарэйшчыны, якога там выпадкова спаткаў. Усе глядзелі на іх бы на белых варон.

Каб больш не быць белай варонай, дома Валацуга палазіў па медычных сусеках і адкапаў яшчэ дакаранавірусных пару масак.

Цяпер па шматлюдных установах будзе швэндацца па ўсіх правілах баявых дзеянняў пакуль афіцыйна не абвешчанага каранціну. Праўда, дапаможа маска, як пішуць, бы хваробе кашаль. Аднак пры ваенным становішчы без масак не пусцяць нават на вуліцу. А яно будзе. Абавязкова. Паколькі ў нас не гуляюць у хакей. А каранавірус баіцца толькі хакеістаў. Ну, яшчэ трактарыстаў ды стаграмістаў. Аднак большасць лепельцаў ні да воднай з гэтых катэгорый устойлівых да заразы людзей не адносіцца. А маскі ў аптэках ёсць. Аднак яны падаражэлі ў некалькі разоў.

2 сакавіка 2020 году.

5


02 апр 2020 в 07:46 — 7 месяцев назад

ьМаска не поможа.а в остальном дед пров.но сиди на самоизоляции.ато довалацугничаешся

1


03 апр 2020 в 11:21 — 7 месяцев назад

Валацуга ўжо не "белая варона"

Як ні прытрымлівайся ўмоваў каранціну, а па прадукты трэба ездзіць у магазіны. Адзін з іх пад бокам - у Сельгастэхніцы. Добры прадмаг. Аднак, аказваецца, на каранціне здараюцца і сітуацыі, калі патрэбны і праммаг. Вось Валацуга і вырваўся з каранціну, каб купіць рэзка запатрабаваныя прамтавары. Можа і парушыў гэтым умовы каранціну, аднак жа ён народны, а не дзяржаўны. Таму за парушэнні не караюць.

Чаму Валацуга распавядае аб парушэнні ўмоў народнага каранціну? А каб пахваліцца, што ён ужо не "белая варона" ў Лепелі, якой выглядаў у паліклініцы. На гэты раз бадзяўка экіпіраваўся належным чынам: пальчаткі-спяцоўкі і, што галоўнае, марлевая маска.

Аднак Валацуга крыху расчараваўся: на гарадскіх вуліцах і ў крамах ён не быў "белай варонай", але выглядаў ёй "шэрай", што азначае - не такім, як большасць лепельцаў. У масках яны хадзілі ў меншасці. А вось прадавачкі зарабілі плюс ад Валацугі - усе былі ў масках і пальчатках.

Ведайце ўсе, хто яшчэ не паспрабаваў выкарыстаць маску: у ёй сябе адчуваеш не вельмі камфортна.: спаўзае, наязджае на вочы, не бачыш прыступак пры спуску па лесвічным маршы. Кажу гэта для таго, каб зразумелі, наколькі цяжка працаваць у акупацыю Зямлі каранавірусам прадавачкам і лекарам.

3 красавіка 2020 году.

2


04 апр 2020 в 10:09 — 7 месяцев назад

Руканне падчас свавольства каранавірусу перарасло ў «наганне»

Марнуючыся на народным каранціне, Валацуга так здзічэў, што стаў баяцца вітацца з сябрамі поціскамі рук. І не дарэмна. Бо такі метад вітання служыць адным з галоўных шляхоў перадачы небяспечнага вірусу. А як тады вітацца?

Па “вайберы” ходзіць жартоўны кліп, як людзі вітаюцца, беручыся рукамі за цыцкі і піскі праз адзенне. А калі сур’ёзна?

Сур’ёзна (а можа і жартам) Валацугу рабіць гэта навучыў лепелец Валодзя Кніга. Бадзяўку метад спадабаўся, і ён вучыць прымяняць яго іншых. Як? Проста – нагамі. Вось так:

Арыгінальна. Бяспечна. І прыязнасць выказваецца.

4 красавіка 2020 году.

4


04 апр 2020 в 20:13 — 7 месяцев назад

ФантаМасаў прырастае

У 19 гадзін 30 хвілін “Ганна” здзівіла Валацугу. ФантаМасаў (фантастычных масак) у ёй было большасць. Людзі сталі больш баяцца, а таму больш разумнець.

4 красавіка 2020 году.



04 апр 2020 в 21:18 — 7 месяцев назад

У деда едет крыша



04 апр 2020 в 21:32 — 7 месяцев назад

стемпельзон, новаспечаны троль і даўні троль Віця Зяновіч у адной асобе, раблю папярэджанне. Наступная такая выхадка, і будзеш заблакаваны.

1


05 апр 2020 в 11:52 — 7 месяцев назад

Валацуга пацвярджае

Валацуга не хоча ўмешвацца ў сваркі ў пастах "Отклика". Таму вырашыў у сваім блозе пацвердзіць інфармацыю Віцюшы пра закуп абласной бальніцай мяшкоў для трупаў, якой не паверыў Базыль:

https://belnaviny.by/society/vitebskaya-bolnica-zakupaet-germetichnye-pakety-dlya-trupov.html



05 апр 2020 в 14:52 — 7 месяцев назад

Валацуга кпіць

Валацуга ведае празмерна зацыкленых каранціншчыкаў, якія пасадзілі сябе на жорсткі каранцін і нават з кватэры не выходзяць, за выключэннем раз на некалькі дзён па хлеб. Бадзяўка кпіць з іх і стараецца давесці, што каранавірус жыве сярод людзей, а не сярод прыроды. На бязлюддзі яго ніколі не было, а калі кім і быў пакінуты, дык даўно знесены ветрам. Смела ідзіце туды, дзе вы будзеце адны. Сам Валацуга так і робіць.

4


05 апр 2020 в 18:58 — 7 месяцев назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а что ты тоже модератарПлачуРжу-нимагуяк печальна у стране жыць



05 апр 2020 в 21:46 — 7 месяцев назад

ВИТЮША, я не мадэратар, а гаспадар у сваім блозе.



07 апр 2020 в 18:31 — 7 месяцев назад

Валацуга робіць каранавірусу сякір-башка

Нарэшце Валацуга забіў каранавіруса.

Як Валацуга рабіў каранавірусу сякір-башка, глядзіце заўтра з раніцы ў пачатку блогу.



26 мая 2020 в 19:09 — 5 месяцев назад

Надыходзіць лета. Каранавірус апантана наступае яму на пяты. Лыбіцца з таго, што яго нібыта беларусы лічаць псіхозам. Валацуга як нявернік ва ўсялякія міфы працягвае хавацца ад рэальнай небяспекі, якая з надыходам цяпла набірае моц.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


КАК ЛИТОВЦЫ БЬЮТ БЕЛАРУСОВ  — 6 дней назад,   за неделю: 585 
Мемуар 123. ПРОФАНЫ НА КОМБАЙНАХ  — 3 дня назад,   за неделю: 477 
СТРАНА ЖИВЁТ В БЕЗМОЗГЛОСТИ  — 4 дня назад,   за неделю: 471 
780. ХАОС В ЛЕСУ. Чуес Светлана  — 5 дней назад,   за неделю: 427 
Мемуар 122. ПОДГОТОВКА ТЕХНИЧЕСКИХ СПЕЦИАЛИСТОВ  — 7 дней назад,   за неделю: 374 
779. СПАСЁТ ЛИ КТО БЕРЕЗИНСКИЙ КАНАЛ? Чуес Светлана  — 1 неделю назад,   за неделю: 364 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ