08 апр 2020 в 06:55 — 4 месяца назад

ВАЛАЦУГА ЗАБІВАЕ КАРАНАВІРУСА

Тема: Сьвядомасьць     Сегодня: 1, за неделю: 6, всего: 980

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут).

 Валацугу замудохаў народны каранцін. Захацелася на волю. А куды кінуцца? Вядома, туды, дзе няма каранавіруса. А дзе яго няма? Трэба выключыць месцы, дзе ён ёсць. А затаілася пачвара ў лякарнях, мегамаркетах, на стадыёнах, на базарах… Значыць, каранавіруса няма там, дзе няма людзей.

 Заразныя людзі распаўсюджваюць заразу гаворачы, дыхаючы, кашляючы, смаркаючыся, харкаючы, беручыся за дзвярныя ручкі… Дзе гэтыя дзеянні не робяцца, там і каранавіруса няма. А гэтыя дзеянні не робяцца ў глухім прыродным асяроддзі. Так меркаваў Валацуга, збіраючы рукзак.

 І зашыўся Валацуга ў аддалены глухі куток Лепельскага краю, дзе даўно не ступала нага чалавека, тым больш каранавіруснага. Заснаваў там табар.

 Затым абшарыў наваколлі, каб упэўніцца, што яны чыстыя. Сярод ламачча каранавіруса не знайшоў.

 У старой узбярэжнай траве таксама ўсё спакойна.

 Тым часам абед надышоў.

 І нечакана для самога сябе бадзяўка зрабіў адкрыццё, кінуўшы піўную бляшанку ў агонь.

 Жыццё пражыў, а не ведаў, што бляшанка гарыць.

 І згарае датла. Нават дно і верх бясследна знікаюць у пякельным асяроддзі. Але ўсё жыццё пра тое Валацуга нават не думаў, паколькі піва ў бляшанкі пачалі разліваць нядаўна, пасля краху камунізму.

 Задаволены важным адкрыццём, Валацуга палез у палатку.

 Задраў лыткі і ўзяўся драмаць.

 Раптам пачуў, як хтосьці шастае на парозе з сіняй цыраты. Вызірнуў. Нікога.

 Зноў задрамаў. І зноў пачуў нейкае шабуршэнне на парозе. Зірнуў: па цыраце паўзе страшэнны каранавірус.

 Валацуга імгненна ўзяўся яго знішчаць. Прыціснуў пазногцем да цыраты. І вірус знерухомеў, задраўшы ўверх лыткі, як хвіліну назад ляжаў сам кат.

 Пасля для надзейнасці сцізорыкам адрэзаў пачвары галаву. Памыў мылам далоні. Дрымоту быццам рукой зняло. Стала не да сну. Зараіліся думкі: як каранавірус здолеў адшукаць Валацугу? У такім бязлюддзі падсцерагаць чалавека ён ніяк не мог. Бачна, сачыў за небаракам яшчэ з Лепеля. Трэба распрацаваць план, як уцякаць ад паразіта на прыроду, каб той не здагадаўся аб тым і не ўвязаўся ззаду. А цяпер трэба з прыволля ўцякаць. У кватэрным карцары больш бяспечна, чым на прыродным раздоллі. Нездарма ў каранавірусных сталіцах, апрача Мінска, забаронена паркі наведваць, каб асуджаныя на вынішчэнне людзі сядзелі ў кватэрах бязвылазна і тым ратавалі ад смерці сябе і іншых. Яно і зразумела: пусці каранціннікаў у паркі, дык яны ператвораць іх у майданы.

7 красавіка 2020 году.

(Працяг глядзець тут).







08 апр 2020 в 21:44 — 4 месяца назад

Валацуга.

А мо паспрабуй зварыць з галавы той "пачвары" "сцюдзёнае" (халоднае) и пастау яго каля увахода у падъезд.

Мусиць тады и др. " пачвары", як убачаць,што им пагражае, дык и адкиныцца назад за "Лыску".

1


08 апр 2020 в 21:48 — 4 месяца назад

Микола Паравоз, дзе ты быў раней, каб падказаць? Валацуга да таго не дадумаўся. А цяпер адрэзаную галаву каранавіруса не знойдзеш у траве. З часам паедзе на новае паляванне, тады і паследуе тваёй парадзе.



08 апр 2020 в 22:11 — 4 месяца назад

З новым паляваннем пакуль не спяшайся. Справа у тым, што праз нядзелю-дзве яго ня трэба будзець шукаць у "абшарах", ён будзець на парозе, пад "ганкам"!!!

1


08 апр 2020 в 23:04 — 4 месяца назад

Страшна!!!

Страшна не за сябе!!!

Страшна за дзяцей, унукау, нявестак!!

Мы стабой, Валодзя, ужо дастаукова пражыли жыццё.... А наследники???

У Минску. У майго роднага пляменника (сына роднай сястры), жонка урач ляжыць у изалятары з гэтай хваробай (лячыла хворага и сама падцапила). Ну там на други дзень и падтвердзилася.

А у нас....... Жонка майго сына (УРАЧ), дык сама ездзила да гэткага ж хворага, узяли "мазок", але рэзультат будзець вядомы тольки праз 10-14 дзён. (Правинцыя). И зараз працуе...

А глядзи ! Геаметрычная прагрэссия...Пазаучора 481чал.. Сёння 1000.

Нялёгка прыкинуць, кольки будзець праз нядзелю, а праз дзве???

А далей???

Нас с табой лячыць ужо нихто не будзець, ды и асоба некаму.

Я, згодзен, на хрен старых!!!

Спасите молодых!!!

Ды, тольки, ци хопиць срэдств и спецыялистау, каб уратаваць нашу моладзь, нашых наследникау, НАШЕ БУДУЩЕЕ,

2


08 апр 2020 в 23:29 — 4 месяца назад

Ну досыць пра дрэннае! Як я памятаю,У "Сельгастэхницы" ёсць, каля увахода, выдатная пляцоука (пакрытая асфальтам).

Дык бяры клюшку, сабяры каманду, и я так сама, и згуляем на першынства каронавирусу у трававы , а дакладней у асфальтавы хаккей.

Пабядителяу не будзець.................



09 апр 2020 в 07:10 — 4 месяца назад

Микола Паравоз, хакей - галоўнае ў савецкай Беларусі лякарства ад каранавірусу. Але ж я і ты - ужо кампанія, хоць і не натоўп. А бліжэй як на два метры нельга збліжацца. А калі клюшкі перахрысцяцца? Сама лепей хавацца ад заразы ў бязлюддзі. Там хоць каранавірус навідавоку - узяў ды зрабіў яму сякір-башка. Але чаго панікаваць, калі ў БССР каранавірусу няма. І ў іншым свеце замест яго пануе псіхоз. Асабліва ў Амерыцы. Хлусяць, што ў іх на ўчарашни дзень памёрла 22461 чалавек. Няхай бяруць прыклад з БССР - 13 чалавек толькі лунулі і то ад запалення лёгкіх. Алімпіяду нам - і ніякага каранавірусу не застанецца.

3


10 апр 2020 в 17:41 — 4 месяца назад

Адмененыя аўтобусныя зносіны з Докшыцамі. Спасылкі на інэт няма. Інфармацыя пададзеная на падставе асабістых званкоў Валацугі на аўтавакзалы Докшыцаў і Лепеля. Прычына - 89 выпадкаў захворвання на каранавірус (афіцыйна - на пнеўманію) у Докшыцкім раёне.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


771. КОРОНАВИРУС КАК СОЗИДАТЕЛЬ. Мартынович Сергей  — 6 дней назад,   за неделю: 698 
Мемуар 114. ЗАРАБОТКИ ГРАЖДАН ПИОНЕРСКОГО ВОЗРАСТА  — 3 дня назад,   за неделю: 365 
770. НА КАНАЛЕ БЫЛИ УБИТЫ. Азоронок Василь  — 1 неделю назад,   за неделю: 252 
Мемуар 113. ВКЛАД ДЕТЕЙ В ПРОДОВОЛЬСТВЕННУЮ ПРОГРАММУ  — 2 недели назад,   за неделю: 239 
769. МАССОВОЕ УБИЙСТВО НА КАНАЛЕ. Миронович Владимир  — 1 неделю назад,   за неделю: 211 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ