13 апр 2020 в 17:03 — 2 месяца назад

ДРУГОЕ ПАЛЯВАННЕ ВАЛАЦУГІ НА КАРАНАВІРУСАЎ

Тема: Сьвядомасьць     Сегодня: 1, за неделю: 8, всего: 1028

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут).

 Ці можна Валацугу проста так парушыць правілы народнага каранціну і выехаць на прыроду? Мабыць нельга. Але ж каранціннай ізаляцыяй ён толькі сябе і сваю сям”ю ратуе ад заразы. А калі вылазку на прыроду абгрунтуе жаданнем знішчыць каранавірусаў на карысць усёй савецкай Беларусі, то такі ўчынак будзе толькі вітацца, і прызнаецца гераічным. На паляванне знішчаць пачвараў!

 Мінулы раз абшарыў берагі Эсы і забіў каранавіруса. Наўрад ці яго сабрат так хутка зойме гаспадарку сваяка – каб уступіць у спадчыну, трэба счакаць шэсць месяцаў.

 Лепш пакінуць раку і заглыбіцца ў навакольную неруш.

 Вось! Вось дзе павінна знаходзіцца логава каранавірусаў.

 Не схавацца гадам ад спрактыкаванага паляўнічага!

 Затаіліся страшыдлы. Але вірусазнішчальнік іх знойдзе хоць на краі свету.

 Куды б гэта кінуцца? Уверх па плыні глухога вадатоку?

 Ці ўніз?

 Дзе больш хлуду, там і каранавірусы.

 Ну і паразіты! Зашыліся так, што ніяк не выпараць са схованкі. Што прыдумаць? Мінулы раз шкоднік прыпоўз на цырату, дзе стаяў тэрмас. Гэта значыць, меркаваў, што там ёсць ежа. Усё зразумела! Прынадай іх трэба завабліваць. Гэта значыць - выкласці тармазок і дэманстратыўна пасмакаваць яго. Галодныя каранавірусы не вытрымаюць і прыпаўзуць паласавацца чалавечай ежай. Такім чынам і адбудзецца кантакт.

 Валацуга не памыліўся. Не паспеў сам наесціся, як на цырату-абрус прыпоўз каранавірус. Пакуль паляўнічы цэліўся ў яго аб’ектывам, гад запоўз на тэрмас.

 Хм. Трэба рабіць нешта адно: ці чыніць сякір-башка каранавірусу, ці фіксаваць яго для сведчання існавання. Уцёк паразіт! Але доўга бедаваць з нагоды відавочнага пралёту паляўнічаму не давялося. У хуткім часе на пах тушонкі прыпоўз яшчэ больш страшны брацельнік каранавіруса-ўцекача.

 Паляўнічы імгненна выхапіў баявы сцізорык і нацэліўся ім на ворага ўсяго чалавецтва.

 Рашыў не забіваць крывасмока адным махам, а паздзекавацца над ім дзеля ўласнай асалоды.

 Вось цяпер можна і сякір-башка рабіць пачвары.

 Паляванне на сусветнага страшыдлу, што паставіў на калені ўвесь белы свет, можна лічыць удалым. Трэба не забыцца паклікаць на халадзец з галавы пачвары Міколу Паравоза – па яго ж рэкамендацыі будзе прыгатаваная прысмака.

 Валацуга не губляе мару трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса: першы ж у свеце знішчыў двух каранавірусаў.

13 красавіка 2020 году.

(Працяг глядзець тут)








Лучший комментарий

15 апр 2020 в 08:06  — 2 месяца назад

Анекдот в тему:

Идёт дамочка вдоль берега и видит - сидит мужик с удочкой, а на голове у него кирпич. Любопытно ей стало, подошла и спрашивает - "А зачем тебе кирпич на голове?" Мужик отвечает - "Если отдашься, расскажу." Дамочка вспыхнула-"Дурак!" и ушла. Шла, шла, а любопытно же! Вернулась и говорит-"Ну зачем кирпич, скажи, жалко тебе что-ли?" Он отвечает-"Так отдайся, жалко тебе что ли!" Женское любопытство страшная вещь! Хрен с ним, отдалась. Потом говорит -" Ну, так зачем?" Он отвечает-"Представь, - ловлю с самого утра и хоть бы что попалось! А на кирпич ты уже четвёртая! "

5
2


13 апр 2020 в 23:51 — 2 месяца назад

Блукач, а што вуду зусiм закiнуу? Для мяне пабываць вясной на беразе Эсы iне паспрабаваць парыбачыць неяк не зусiм гарманiчна.



14 апр 2020 в 06:49 — 2 месяца назад

Александр Косаревский, цалкам цябе разумею і згодны. Аднак вандроўкі адбілі ахвоту да рыбалкі. Мяне цягне хадзіць берагам туды-сюды, а не сядзець на ім. У першае паляванне на каранавіруса прымусіў сябе ўзяць вуду і музяк. Адышоўся ад табару, закінуў прынаду і пайшоў следам за паплаўком. Прайшоў табар і аж крыху за яго зайшоў. І не нюхае рыба музяку. Кінуў вуду ля палаткі. Потым некалькі разоў сам заблытваўся ў лёсцы. Узлаваўся і склаў яе. Вось такі рыбак. Хаця сам сябе прымушаю палюбіць рыбалку, як было ў дзяцінстве і маладосці. Даводжу сабе, што прыдзе час, калі ногі хадзіць не будуць. У такім разе выехаў на прыроду і вісі над вудай. Усе адно ж на прыродзе. Словам, прымушаю сябе палюбіць рыбалку, а не атрымліваецца. А быў заўзятым аматарам. Вось прыклад.

80-я гады. Зламаў нагу. Яна ў гіпсе. Хаджу з мыліцай па двары. А на рыбу хочацца. А як дабрацца да яе? Прыдумаў. Даскокваю на адной назе да гаража. Падкочваю веласіпед да пня. Станаўлюся на яно здаровай нагой, а зламаную закідваю праз раму. Здаровай націскаю на педаль, а хворай злёгку дапамагаю вярнуць супрацьлеглую частку пядальнага шатуна ўверх для здаровай нагі. Так заязджаю аж у вусце Верабскага канала. З"язджаю на яго схіл па нахільнай і валюся на высокі бок. Паспяхова вуджу. Вяртаюся ў адваротным парадку, задаволены вылазкай.

2


14 апр 2020 в 07:00 — 2 месяца назад

Александр Косаревский,а мне помнится с детства, что в такое время почти не клюёт. Вода мутная и холодная. Или ошибаюсь? Вот щуки сейчас должны у берегов стоять, греться... И если подкрасться с острогой или петлей...



14 апр 2020 в 09:14 — 2 месяца назад

СМК, абсалютна правільна. У такі перыяд у Эсе рыба не клюе. Хаця яе там поўна. Я ўжо пісаў, як 8 сакавіка пайшоў з вудай, каб адвесці душу. Вядома, клёву не бачыў. На беразе мяне адшукалі сябры і ўпершыню павялі вудзіць электравудай ад фазавага проваду нізкавольтнай ЛЭП. Я не верыў у поспех, а таму рашыў усіх абдурыць - узяўся насіць пусты мех. Аднак праз пару гадзін у яго наклалі кілаграмаў з 20 рыбы. Астатнія тады рагаталі, як я прагінаўся пад уловам, бо раскусілі маю хітрасць.

1


14 апр 2020 в 09:28 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, наступным разам паспрабуй гарэлкай выманіць пачвар з іх хованак.

Ці высока вада паднялася ў параўнанні з ранейшымі гадамі?

Цмокі ўжо апарасіліся?

2


14 апр 2020 в 09:29 — 2 месяца назад

Не только в Эссе. Вообще в речках не клюёт. В притоках Днепра так 100%. А глушить рыбу током, Владимир Константинович, это варворство. Уж извини. Я сам не святой. Острогой бил, петлями ловил. Причем в нерест. Но это все таки азарт и успех зависит только от твоей ловкости. Попал-не попал. С сеткой-топтухой в детстве и ранней юности частенько ходили. С бреднем несколько раз. Но током... Говорят, даже лягушек разрывает. Вообще все живое погибает.Кстати, говорят, что можно и самому кони бросить на такой рыбалке. Но ты ж хитрожопый - с мешком ходить подрядился...

3


14 апр 2020 в 09:41 — 2 месяца назад

Мартин Минчук, гарэлкай Валацуга грэбуе, а вось півам вабіць каранавірусаў няхай паспрабуе. Вады ў Эсе мала - крыху больш, чым у межань. Пра Цмокаў Валацуга не ведае, бо сеў на каранавірусаў.



14 апр 2020 в 09:45 — 2 месяца назад

СМК, характарыстыка вынішчэння рыбы токам правільная. І добра, што працэс некалькі дзесяцігоддзяў не практыкуецца. Але няпраўда, што жаб разрывае. Іх проста забівае. Як і малявак. Аднак, калі не паспеў імгненна выхапіць рыбу сачком, яна ажывае і ўцякае.

1
1


14 апр 2020 в 10:49 — 2 месяца назад

Про электро удочку больше анекдотов чем правды, типо попутали линию 220 и 380 суснули провод в речку, а на противоположном берегу коровы попадали. Брехня. Проверено на себе, захотелось попить на такой рыбалке, как обычно в таких случаях на реке, упор лёжа и наслаждаешься водичкой, а тут что-то не понятное, как будто в губы что-то покалывает как будто щекочет, отжался смотрю в воде нечего нет, чистенькая. А это дружбаны (придурки) пьяные, Где-то в метре, 1,20 от моего водопоя электроудочку в реку вставляют, и губы кусают, чтобы в голос не ржать. Так что во всем этом больше выдумки, чем правды.

1


14 апр 2020 в 11:05 — 2 месяца назад

Терентий, спрабавалі на першай маёй рыбалцы накідваць доўгім калом дрот на высакавольтку, што перасякае Эсу пад Велеўскім букам. За паўметра да проваду з?яўляецца іскра і перапальвае кручок-кантакт. А таго, хто насіў на руцэ бухту праводкі ад нізкавольтнай лініі, злёгку таўкло токам праз мокрую на стыках ізаляцыйную стужку і рукаў.



14 апр 2020 в 11:51 — 2 месяца назад

Мужики! Ну вы и отчаянные! Дети когда херней занимаются, понятно. Сам с друзьями патроны, гранаты, мины, снаряды в детстве копал и в костёр закладывал. Четверо погибли в одночасье. Но так то ж дети. Нет мозгов и инстинкт самосохранения не выработался в полной мере. А тут взрослые люди. Меня бы на такую рыбалку колом не загнали! Хотя я и не трус.

3


14 апр 2020 в 12:48 — 2 месяца назад

СМК, і мяне на такую рыбалку цяпер колам не загнаў бы, півам не завабіў бы. А тады былі дзецьмі. 70-я гады. Мне 20 год з хвастом, а Терентий на дзевяць год маладзей. Розуму аніякага. А тут такую прыгоду прапануюць!

1


14 апр 2020 в 13:07 — 2 месяца назад

СМК, да просто все, наш деревенский конструктор электро удочки, в школе физику не прогуливал. А случай под Велевских буком и произошел, потому деревенско Ландау с пацанами не было.



14 апр 2020 в 16:16 — 2 месяца назад

Эх, Терентий, очень часто дети погибают именно из за таких вот "Ландау". Без них все боятся и не лезут. Вдруг приходит "знаток" и говорит - "Не бздите я знаю!" "И амба кому-то...



14 апр 2020 в 16:44 — 2 месяца назад

Ребята, почему не клюёт?! Зима была мягкой, лёд практически никакой. Несколько раз ездил к старому руслу Уллы. Там у байдарочной станции несколько ручьёв впадает в реку. Ловил на летнюю. Пару раз неплохо выходило. Тут ведь главное сам процесс. В середине марта ловил на Эссе, у поворота на Георгиевское кладбище. В улове было около десятка крупных плоток именуемых среди рыбаков ледовками, шурпатых, не сопливых. В прошлый понедельник был на Улле, ниже райзага. Тоже неплохие плотки и голавлики. Вышло около 3.5-4 кг. Сейчас рыба по речкам поднимается к нерестилишам. Самое время её там ловить. Уже можно пробовать ловить и леща-черёмушника. В районе Радуницы и при достаточном уровне воды начинает идти на нерест карась, активизируется щука.

2


14 апр 2020 в 17:10 — 2 месяца назад

Блин... Во специалист! А мы с тобой, Владимир Константинович - два "гумовых бота"...



14 апр 2020 в 17:55 — 2 месяца назад

Не, я уже не специалист. На рыбалку выбираюсь все реже. Теперь более объективная информация будут в Витька.



14 апр 2020 в 18:20 — 2 месяца назад

СМК, Александр Косаревский, ну і ну. Раней я быў заўзятым рыбаком, аднак нават у самы лепшы нераст 4 кг ніколі не нацягваў. Мусіць, не народжаны ім быць. Лепш буду па берагах без вуды цягацца.

А яшчэ люблю распавядаць, што не падабаў рыбалку ў калектыве, толькі самотную ўхваляў. Гэта таму, што нервы не вытрымлівалі на Воканіцы, дзе рыбаловы стаялі ўпрытык адзін да другога. Ну як цярпець такое, калі суседзі выцягнуць 10 рыбін за той час, што я адну? Толькі ўрон здароўю наносіць такая рыбалка.

1


14 апр 2020 в 19:41 — 2 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, так одиночная рыбалка, это же совсем другое мероприятие! ТОЛЬКО ТВОЕ! Это интимное общение с природой. Только ты и она. То же самое, что и с женщиной. Если ты и она в спальне, в палатке, на сеновале это одно. А если в парке на скамейке, а вокруг люди ходят... Поймалось у тебя, не поймалось, сорвалось, леска зацепилась, банка с червями в воду булькнула... Это касается только тебя! И ни одна падла не будет спрашивать - "Как клюёт?" и "Давно ловишь?" Мы с тобой романтики рыбалки, а не добытчики...

4
1


14 апр 2020 в 21:36 — 2 месяца назад

СМК, я дужа рады, што кожнае тваё словаспалучэнне ў апошнім каменце цалкам адпавядае маёй арыентацыі на самотную рыбалку. І адносна жанчын абсалютна так думаю. Значыць, ёсць у нас і аднолькавыя погляды на пэўныя сітуацыі. Гэта важна.

2


14 апр 2020 в 21:46 — 2 месяца назад

Крута прыдумана:

3


15 апр 2020 в 08:06 — 2 месяца назад

Анекдот в тему:

Идёт дамочка вдоль берега и видит - сидит мужик с удочкой, а на голове у него кирпич. Любопытно ей стало, подошла и спрашивает - "А зачем тебе кирпич на голове?" Мужик отвечает - "Если отдашься, расскажу." Дамочка вспыхнула-"Дурак!" и ушла. Шла, шла, а любопытно же! Вернулась и говорит-"Ну зачем кирпич, скажи, жалко тебе что-ли?" Он отвечает-"Так отдайся, жалко тебе что ли!" Женское любопытство страшная вещь! Хрен с ним, отдалась. Потом говорит -" Ну, так зачем?" Он отвечает-"Представь, - ловлю с самого утра и хоть бы что попалось! А на кирпич ты уже четвёртая! "

5
2


15 апр 2020 в 09:36 — 2 месяца назад

Памятую даўнюю карыкатуру ў газеце "Паляўнічы і рыбалоў Беларусі". У кватэры ля стала стаіць разгублены мужык з вудай у руцэ і вывернутымі кішэнямі. На стале ляжаць купюры, манеты і стаіць бутылка гарэлкі. Побач стаіць жонка і кажа:

- А цяпер можаш ісці на сваю рыбалку!

Датлумачвае сам чытач. Маё тлумачэнне такое: "А нахрана яму цяпер тая рыбалка!"

3
1




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


МАЛЕЕВ ПРОТИВ КОРОНАВИРУСА  — 6 дней назад,   за неделю: 1018 
БЛУКАЧ ПАДПІСАЎСЯ ЗА ЦАПКАЛУ  — 3 дня назад,   за неделю: 630 
Шаг в историю. УВАЖАЕМЫЕ ЗЕМЛЯКИ!  — 4 дня назад,   за неделю: 323 
Мемуар 108. ЭРОТИЧЕСКИЕ ГРЁЗЫ СОВЕТСКОГО РЕБЁНКА  — 1 неделю назад,   за неделю: 312 
БЛУКАЧ ПАДПІСАЎСЯ ЗА БАБАРЫКУ  — 2 дня назад,   за неделю: 300 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ