29 апр 2020 в 06:47 — 4 месяца назад

РАДАЎНІЦА ПАДЧАС ПАНДЭМІІ

Тема: Сьвядомасьць     Сегодня: 1, за неделю: 7, всего: 1021

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 Адусюль гучаць заклікі не наведваць магілы продкаў на Радаўніцу, паколькі там сярод масавых наведвальнікаў  могуць знаходзіцца заражаныя каранавірусам, якія самі таго пакуль не ведаюць. Верыць ці не?

 Каб зрабіць правільную ўласную выснову, дастаткова зірнуць у інфармацыйныя паведамленні аб заразе на 6 гадзін раніцы самой Радаўніцы. За суткі ў Беларусі прырасло на 919 хворых, а усяго іх вызначана 12208, могілкі краіны папоўніліся на 79 памерлых ад вірусу. Згодна з падлікам еўрапейскіх навукоўцаў, каб даведацца сапраўдную колькасць заражаных, трэба лічбу афіцыйна зафіксаваных хворых памножыць у 40 – 90 разоў. Дык ісці ці не ісці на радаўніцкую масоўку?

 Для сябе Валацуга пытанне вырашыў даўно: магілы родных у Гадзіўлі загадзя прыбраць і пакласці кветкі, а Радаўніцу прагуляць з прычыны небяспекі. Бо зразумела, што сустрэча з сябрамі і сяброўкамі не абыдзецца без руканняў, абдымкаў, пацалункаў. А гэта відавочны кантакт з магчымымі носьбітамі віруса.

 Прагуляў. Другі раз у жыцці. Першы прагул адбыўся дзесьці ў нулявых гадах. Ехаў на Радаўніцу з сынам. Да Гадзіўлі пародыя на матацыкл, якая называецца “Мінск”, да Гадзіўлі не дацягнула пяць кіламетраў – колам стала ў Слабадзе. Давялося назад у Лепель каціць. На наша шчасце ў Вілах стаяла аўталаўка. Купілі па бомбе “чарніла” і, дзякуючы градусам, па чарзе лёгка дапіхалі пародыю да гарадскога гаража.

 Таксама загадзя прыбралі і магілу цешчы на гарадскіх могілках. Аднак кветкі не ўскладвалі. Вырашылі ўсё ж прыехаць на Радаўніцу з раніцы, бо асноўная масоўка прыпадае на пасляабедзенны час, і памянуць цешчу-маці. Але крыху пралічыліся. А дзявятай гадзіне машыны ўжо тулілася да магіл – падобных на Валацугу хітруноў знайшлося даволі.

 Праўда, нават рукацца ні з кім не давялося – усе былі людзьмі разумнымі. Не такія, аб якіх распавядаў адзін будаўнік: калі пры з’яўленні на працы не падасі руку калегу, дык той сваёй далоняй пагладзіць па тваёй шчацэ, каб паказаць непавагу да міжнароднага “псіхозу”.

 Памянулі цешчу-маці.

 Ева Віднікевіч пасялілася тут у сакавіку 2017 году. І ўжо гэтулькі знаёмых знайшлі вакол яе апошні прыстанак! Нават адзін ёсць ураджэнец Гадзіўлі – Коля Хамічонак. Аднак прытулкі ўсіх сяброў не наведаеш. А вось з Валодзем Кнігам варта яшчэ раз павітацца – ён адпачывае на Новых могілках з 21 красавіка. А назаўтра была яго 54-я днюха.

 І ніколі не мінаю свайго дабрадзея і рэдактара Васіля Хаванскага. Дзевяць год як не стасаваўся з ім сам-на-сам.

 Машын дадаецца. Не хочацца стасавацца са знаёмымі з-за магчымай небяспекі. Бадай, наведаю яшчэ свата свайго - Мішу Грачуху.

 Трэба зноў хавацца ў ізаляцыю.

 Дома інэт паведаміў, што ў Мінску для перавозу мінакоў на могілкі ўлады пусцілі спецыяльныя аўтобусы. Аднак яны прыходзілі на канцавыя пункты пустыя. Жывыя берагуць сябе такімі. На той свет да родных нябожчыкаў не спяшаюцца. Няхай яны пачакаюць – вечнасць доўгая, паспеецца.

28 красавіка 2020 году.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


771. КОРОНАВИРУС КАК СОЗИДАТЕЛЬ. Мартынович Сергей  — 6 дней назад,   за неделю: 700 
Мемуар 114. ЗАРАБОТКИ ГРАЖДАН ПИОНЕРСКОГО ВОЗРАСТА  — 3 дня назад,   за неделю: 370 
770. НА КАНАЛЕ БЫЛИ УБИТЫ. Азоронок Василь  — 1 неделю назад,   за неделю: 253 
Мемуар 113. ВКЛАД ДЕТЕЙ В ПРОДОВОЛЬСТВЕННУЮ ПРОГРАММУ  — 2 недели назад,   за неделю: 239 
769. МАССОВОЕ УБИЙСТВО НА КАНАЛЕ. Миронович Владимир  — 1 неделю назад,   за неделю: 211 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ