Звесткі аб аўтары глядзець тут.
Блукач ВАЛАЦУЖНЫ падпісаўся за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнта Віктара Бабарыкі.
Зрабіў ён гэта ля дома №38 па вуліцы Лабанка. Адрас даведаўся па тэлефоне +375297151180, які быў змешчаны на форуме сайту ў тэме “Поддержим выдвижение А.Г. Лукашенко на президентские выборы 2020!” Прыняў подпіс Алег Тычына, давераная асоба Бабарыкі.
Кожны сумленны чалавек можа зрабіць тое там жа ці на цэнтральным базары ў наступныя выходныя, з’явіўшыся з пашпартам, дзе з 9 да 12 гадзін насупраць ралету "Садовод" будзе праводзіцца збіранне подпісаў за Бабарыку. А яшчэ кожны можа аддаць свой подпіс за ўсіх 14 зарэгістраваных (Гайдукевіч сам зняў сваю кандыдатуру) кандыдатаў у кандыдаты на прэзідэнта. Блукач таксама мае права падпісвацца за 13 прэтэндэнтаў, калі знойдзе, дзе гэта робіцца. Падкажыце.
2 чэрвеня 2020 году.