06 июля 2020 в 08:40 — 4 месяца назад

4. Светлы шлях. ПАЧАТАК ВЯЛІКАЙ ТРАГЕДЫІ. Шуневіч Анатоль

Тема: Генацыд на Лепельшчыне     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1440

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг.Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку - тут).

 Для маіх аднавяскоўцаў, жыхароў вёскі Валова Гара, вайна пачалася (хутчэй за ўсё – адчулася) з падрыву вайсковых складоў у Прудку 21 чэрвеня 1941 году. Але ўжо днём была пашкоджаная ўзлётная палоса аэрадрому ў Дражне і некалькі збудаванняў летняга вайсковага лагеру.

 Затым мы добра бачылі, як нямецкі самалёт скінуў бомбы на Лепель, бо геграфічна Валова гара знаходзіцца значна вышэй за райцэнтр, а возера Плаўна з’яўляецца адным з пунктаў еўрапейскага водападзелу. Уначы, павесіўшы ў небе ліхтары, самалёты знішчылі амаль усе пабудовы ў вайсковым гарадку Бароўка. Невядома, ці былі там загінулыя. Па паветраных разбойніках стралялі два зянітныя кулямёты, але цэлі ў начным небе кулі не дасягалі – самалёты ляцелі значна вышэй.

 А вось першая авіябомба, скінутая на Лепель, знайшла сваіх ахвяраў. Смяротны груз пацэліў у царкву, што знаходзілася ў гарадскім цэнтры. Пад дахам храму схаваўся хлопец. Ён аказаўся з Барсукоў, адзін з сыноў вялікай сям’і Кірплеўскіх, у якой было 10 дзяцей. Шэсць сыноў забрала вайна. Я добра памятаю іх маці – моцную, вялікую і вельмі набожную жанчыну. Распавядалі барсукоўцы, што аднойчы, падчас жніва, яна нарадзіла дзіця. Скінула ніжнюю сарочку, каб закруціць у яе немаўля. Гадзіну паляжала, дажала сярпом астатнюю збажыну і толькі тады пайшла дахаты з новым сем’янінам.

 У такой вялікай сям’і бацькі не заўсёды могуць дагледзець дзяцей, тым больш, што трэба працаваць ад цемры да цемры, каб пракарміць нашчадкаў. А тыя, здаралася, шкоднічалі.

 Нясецца малы на лыжах так шпарка, што сусед здзіўлена пытае:

 - Чаго цябе, хлопча, так хутка лыжы нясуць?

 - А гэта, дзядзька, мяне так хутка бабуліна святасць гоніць: яе свечку выкарыстаў на падмазку лыжаў.

 А то заўважыў бацька, што хтосьці ад свінога кумпяка патроху зразае мяса, і вырашыў падпільнаваць ды злавіць шкодніка. Доўга ці не цікаваў чалавек, але раптам адчыніліся дзверы і зайшоў адзін з сыноў. Патаптаўся і гучна сказаў:

 - Ну, здароў, вяндлінка!

 - А з путам ты, шэльма, не хочаш павітацца? – спытаў з засады бацька.

 Аб далейшым дыялозе паміж сынам і бацькам гісторыя замоўчвае. А падобнае здарэнне не было незвычайным. У сем’ях харчы кралі адзін ад другога, паколькі іх трэба было падзяліць на ўсіх і на ўвесь год дый яшчэ святы сустрэць больш-менш прыстойна ўсім разам. А там касавіца ды жніво надыходзілі, дзе без кавалка вяндліны цяжка было абысціся. Вось тут і мяркуй, як выкруціцца гаспадару.

 А ўвогуле сям’я была дружная. На чужое не квапіліся. Жылі ў любові да бога. Толькі па-добраму згадваю Кірплеўскіх, тым больш што малодшая Эмілія двойчы абараніла мяне ад паклёпу нядобразычліўцаў…

 Але вернемся да другога дня вайны. Настаўнік Кашура склаў спісы мужчын прызыўнага ўзросту і загадаў школьнікам разнесці іх па хатах пад распіску кожнаму. Усім было загадана з’явіцца на калгаснай сядзібе з двухдзённым запасам харчавання.

 Калі сонца пачало прыпякаць, уздоўж дамбы пацягнуліся мабілізаваныя мужыкі. Іх моўчкі суправаджалі родныя і блізкія людзі. Бацька пасадзіў мяне на шыю і, трымаючы за рукі, дапытваўся:

 - А што табе татусь прынясе з вайны?

 На што я адказваў:

 - Ты-лі-лі, сісікі і боцікі, - што азначала: гармонік, цукеркі і боцікі.

 Побач ішлі маці і бабуля, моўчкі выціраючы слёзы. За намі цягнулася сям’я суседа Лоцькі. Сам гаспадар трымаў на руках Жэньку, і я паказваў ёй, што сяджу вышэй.

 Вось і мост над канавай. Бацька спыніўся на яго сярэдзіне, паглядзеў ўздоўж воднай роўнядзі і хутка пайшоў у бок калгаснага двара.

 Настаўнік Кашура зрабіў пераклічку і папрасіў суправаджальнікаў пакінуць натоўп мабілізаваных. Бацька моцна прытуліў мяне да сябе, зняў егерскую шапку, нацягнуў мне на галаву і сказаў:

 - Беражы, сынок, шапку, слухайся маці. Мы хутка вернемся.

 Некалькі чалавек аказаліся босымі. Нехта з іх пажартаваў:

 - Бацькавы “боты” больш трывалыя за скураныя, тым больш за лапці.

 Утварыўшы нешта падобнае на строй, рушылі па дарозе ў бок Прудка. Суправаджальнікі спыніліся перад абводнай канавай, моўчкі праводзячы вачыма дзяцей і бацькоў, якія паволі знікалі ў дарожным прагале лесу. Нейкая жудасць сціснула мне грудзі ад страху, быццам таямнічая пачвара праглынула бацьку, і я заплакаў наўзрыд, а следам за мной заенчыў і ўвесь натоўп. Але паціхеньку людзі разыходзіліся. Праз нейкі час і мы былі дома.

 А мабілізаваныя праз гадзіну падышлі да Прудка і, перайшоўшы масток над невялікай рэчкай, убачылі на месцы вайсковых складоў неверагодных памераў дзве катлавіны. З глыбіні больш за 10 метраў глеба была выкінутая на паверхню, утварыўшы вакол дзвюх ямін высокія земляныя валы. Дрэвы навокал былі зрэзаныя пад вуглом у 40 градусаў, абломкі пасечаныя на дробныя шчэпкі. Глеба абапал катлавін засыпаная трацілавай крошкай. На дне свежых ямін ужо сабралася вада. Пах выбухоўкі казытаў у носе.

 Доўга затрымлівацца не было часу, і ўжо праз два кіламетры калона выйшла да аэрадрому пад вёскай Дражна, дзе іх чакалі вайскоўцы і мабілізаваныя з бліжэйшых вёсак. Адзін з вайскоўцаў выбраў чатырох знаёмых чалавек з агнястрэльнай зброяй. У лік іх трапіў і мой бацька. Па дарозе на Лепель вайсковец сказаў, што іх накіруюць у Смаленск у кулямётную школу.

 Астатнюю калону пехатой скіравалі на перафармаванне ў Беразіно. Там знаходзіліся вайсковыя склады з амуніцыяй і зброяй. Па шляху да калоны далучаліся мужчыны з бліжэйшых вёсак. Яе абстралялі два нямецкія самалёты. Ахвяр не было. Пад вечар перайшлі мост над Беразіной…

 У Лепелі да будучых кулямётчыкаў дадалі яшчэ двух хлопцаў і на вечаровым таварняку накіравалі ў Оршу. Вузлавую станцыю моцна бамбілі нямецкія самалёты. Гарэлі вагоны, склады, бліжэйшыя дамы.

 Лепельскі цягнік спынілі чыгуначнікі за два кіламетры да станцыі - трэба было перавесці на запасныя пуці цэлыя саставы. Шасцярым лепельцам і суправаджальніку пяшком давялося ісці да станцыі і шукаць магчымасці дастаўкі да месца прызначэння. З мноствам прыгод група ўсё ж прыбыла ў Смаленск, дзе хутка знайшла сваю вайсковую часць…

 …У 90-я гады, калі праходзілі выбары ў Вярхоўны савет. Па просьбе маіх аднадумцаў я прыняў рашэнне балатавацца кандыдатам у дэпутаты. Такіх набралася ці не дзясятак. Мая каманда сабрала неабходную колькасць “чыстых” подпісаў і мяне зарэгістравалі. Падчас агітацыі праўладнаму кандыдату было дазволена агітаваць на базары, у іншых людных месцах, збіраць сходы ва ўсіх калгасах, арганізацыях і вайсковых часцях, больш за тое, дазволілі вазіць з сабой машыну з сурагатным віном “Дарункі прыроды” і раздаваць яго бясплатна аматарам халявы. Іншым кандыдатам усё гэта было забаронена. Дазвол толькі быў на лістоўкі, якія здзіраліся праз суткі.

 На маёй радзіме ў час сходу за сталом прэзідыуму сядзелі старшыня калгасу, калгасны партбог і загадчыца мясцовай крамы, якая зазначыла, што бацька Шуневіча, Юзік Адольфавіч Шуневіч, служыў падчас вайны ў паліцыі. І старшыня, і партыйны бог прамаўчалі, а вось жанчыны з залы (Эмілія Бузо і Франя Стэльмах) назвалі выбарчую камісію паклёпніцкай і пляткарскай, бо бацька Анатоля Шуневіча а ні дня не быў на акупаванай тэрыторыі, і дэманстратыўна пакінулі залу. Вядома, такой выбарчай камісіі сфальсіфікаваць вынікі выбараў, што два пальцы а…

 У вёсцы Забаенне, дзе я калісьці працаваў кіраўнічым навучальнай гаспадаркі, 80 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі за маю кандыдатуру. Працаўніца райкаму плакала горкімі слязьмі і гатовая была стаць на калені, каб старшыня выбарчай камісіі Вася Быкаў, майстар вытворчага навучання, сфальсіфікаваў вынікі выбараў. Але гэта быў вельмі мужны і прынцыповы хлопец. Не пайшоў на падман і першым у раёне здаў вынікі выбараў. У раённай камісіі здарыўся шок. Тыя-сія з яе членаў гатовыя былі збіраць манаткі, бо не выканалі загад райкаму. Але далей усё пайшло бы па масле. І перамогу атрымаў стаўленік наменклатуры. Паводзіў ён сябе ў Вярхоўным савеце даволі ганебна і непаслядоўна. Павагі не заслужыў ні ў калгасе, ні сярод выбаршчыкаў.

 Сваё стаўленне да партыйнага кіраўніцтва СССР я выклаў у раённую газету “Ленінскі сцяг” №106 за 7 снежня 1991 году падчас палітычных дыскусій са сталіністамі і райкамаўскімі бонзамі.

 А затым напісаў заяву аб выхадзе са складу КПСС і здаў партыйны білет, зазначыўшы прычыны такога рашэння.

 Ці мог мабілізаваны ў пачатку вайны жыхар глухой Валовай Гары служыць у паліцыі, калі пачаў барацьбу з захопнікамі ад самога Смаленска?

 Вось такі паклёп наводзілі камуністычныя ўлады на тых, хто стаў на іх шляху і замахнуўся на гегеманізм адной партыі.

2020

(Працяг глядзець тут)








Лучший комментарий

08 июля 2020 в 16:59  — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а кто его здесь обеляет, сталинский режим? Вот кто? Может покажешь? С перечислением конкретных высказываний. С цитатами. Я давно заметил - стоит мне только уличить или покритиковать кого либо из хулителей советской власти и компартии, как меня тут же зачисляют в сталинисты. Ну конечно - так же проще оправдаться. А оправданий многим из них нет вообще. "Як было..." Пусть хоть кто нибудь из них расскажет, как они пролезали в эту партию. Из каких соображений.Как партбилеты жгли - уже все рассказали! И потом. Ты не заметил, что мемуары некоторых очень похожи на отсроченое сведение счетов?

3
1


08 июля 2020 в 07:43 — 4 месяца назад

Очень меня всегда забавляет, как с бывшими режимами, сталинистами и коммунистами борятся сами бывшие коммунисты-приспособленцы! Казалось бы - оглянись вокруг! Творится такое, что в 1990-м году ни одному райкому партии и не снилось! Выйди-поборись! При нехороших коммунистах сам Валацуга выходил и не боялся. Нет, сидят по хатам и пишут пасквили на бывшую власть. Герой под Валовой горой...

2
2


08 июля 2020 в 16:20 — 4 месяца назад

СМК, ты незаслужана залічваеш у пасквілі на камуністычную ўладу звычайныя мемуары з канстатацыяй фактаў, як было. А наконт характарыстыкі сённяшняга рэжыму Блукач цісне табе руку. Аднак ён нават на мікрон не прымае абяленне сталінскага рэжыму.



08 июля 2020 в 16:59 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а кто его здесь обеляет, сталинский режим? Вот кто? Может покажешь? С перечислением конкретных высказываний. С цитатами. Я давно заметил - стоит мне только уличить или покритиковать кого либо из хулителей советской власти и компартии, как меня тут же зачисляют в сталинисты. Ну конечно - так же проще оправдаться. А оправданий многим из них нет вообще. "Як было..." Пусть хоть кто нибудь из них расскажет, как они пролезали в эту партию. Из каких соображений.Как партбилеты жгли - уже все рассказали! И потом. Ты не заметил, что мемуары некоторых очень похожи на отсроченое сведение счетов?

3
1


08 июля 2020 в 18:17 — 4 месяца назад

СМК, камунізм і сталінізм - браты-блізняцы. Здаецца, ніхто не хавае сваё з"яўленне ў шэрагах КПСС. Асабіста Блукач у іх пайшоў выключна дзеля таго, каб не шліфаваць трактарныя запчасткі, а заняць пасаду старшага інжынера-кантралёра рамонтнай майстэрні раённага аб"яднання "Сельгастэхніка", на якую навешваліся абавязкі сакратара камсамольскай арганізацыі. Выконваць іх мог выключна член КПСС. Таму і стаў камуністам. З патрыятычных ці ідэйных меркаванняў у партыю не ішлі нават дурні. А за некалькі год да таго разам з сябрукамі на Мінскім маторным заводзе шліфаваў трактарныя каленвалы пад дэвізам "Бі камуністаў!". Такімі прыстасаванцамі былі ўсе камуністы. І не ўздумай асуджаць у тым Блукача. Сам жа быў такі. Хаця, магчыма, і не прызнаешся ў тым.



08 июля 2020 в 19:10 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, вот именно так в большинстве случаев и было! А только вот о том, как они лезли в партию из коньюнктурных соображений, никто не рассказывает. А, наоборот, про то, как они выходили из партии, рвали и жгли патбилеты, рассказывают взахлёб, и локтями друг друга при этом, расталкивают!

Меня в партию вступить, считай, заставили. Я долго сопротивлялся. Но когда вступил, то искренне пытался её хоть как то переделать. Долбали меня за это капитально. Мало кто поддерживал. Вот Хованский, твой редактор, поддерживал искренне. А потом Володя, произошло просто нечто невероятное. Некоторые из тех, кто называл меня ревизионистом и оппортунистом, вдруг стали такими "демократами" и разоблачителями КПСС , что я на время даже веру в справедливость потерял. С тех пор, мой друг, я этих перерожденцев просто на дух не перевариваю...

2


08 июля 2020 в 19:53 — 4 месяца назад

СМК, было ўсякае. Я парбілет не рваў, не паліў, а напісаў заяву ў першасную партарганізацыю рэдакцыі з просьбай выключыць мяне з кампартыі. Сабраўся партсход, на ім старыя пердуны мяне разнеслі і аднагалосна выключылі. Шкадую, што не захаваў тую заяву. Памятаю толькі адзін сказ з яе: "Я паступаў у кампарпартыю Ленінскую, а трапііў у кампартыю Лепельскую".



08 июля 2020 в 20:20 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, а меня однажды в пух и перья разносил бывший тогда заворг Витебского обкома партии. За, якобы, антипартийную позицию в одном принципиальном вопросе. Запамятовал его фамилию. А потом я узнал, что он стал каким то супер-пупер демократом и страстно разоблачал партию, из которой когда то грозился меня исключить! Во дела! А ещё был такой секретарь Витебского обкома партии по идеалогии. Тоже забыл фамилию. Тоже стал борцом с режимом, плоть от плоти частью которого и являлся. Его сынок, Серёжа, был когда то секретарём комитета комсомола артиллерийского полка в Заслоновской дивизии. Он потом тоже пошёл по пути своего папы и стал даже сподвижником самого Зенона Позняка. Якобы вместе с Зеноном даже в Америку уехал. Помню, мы с мужиками в штабе дивизии по рюмке-другой выпивали, а его даже за стол не позвали. На стреме в коридоре оставили. Я говорил - позовите, неудобно как то. А мне ответили-он чмо, не заслуживает даже чарки в нашей компании. А Зенону сподвижником стал... Так что, Володя, у меня богатейший опыт общения с перерожденцами!



08 июля 2020 в 21:56 — 4 месяца назад

СМК, ты маеш на ўвазе трэцяга сакратара абкаму партыі Юзіка Навумчыка і яго сына Сержука Навумчыка. Ведаў іх. І мяне выклікаў да сябе Юзік Навумчык пасля таго, як напісаў адкрыты ліст да Міхаіла Гарбачова і Васіля Быкава. Ды так са мной размаўляў разумна, што мне адразу спадабаўся. Пасля, ужо ў 10-х гадах, піў з ім на днюсе Васіля Быкава ў Бычках. Дарэчы, там жа ўзнімаў чарку і з генералам-міліцыянерам ды былым старшынём Вярхоўнага Савету Мечыславам Грыбам. Пытаў у яго, наліваць віна ці гарэлкі. Адказваў: "Генералы п"юць толькі гарэлку". А вось Юзік піў выключна мінеральную ваду, спасылаючыся на здароўе.

А малодшы Навумчык з"ехаў не за Зянонам, а ў Чэхію. І зараз там працуе на радыё "Свабода". У 90-я гады часта з ім сустракаліся. А вось за адным застоллем не былі.



09 июля 2020 в 11:22 — 4 месяца назад

СМК, Блукач - ну вы и разошлись! Вопрос только один - почему свядомые не смогли? А может не очень и хотели? Почему? Неужели коммунистическое никуда лучше?



09 июля 2020 в 11:46 — 4 месяца назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, да,именно Наумчиков я и имел в виду. Фамилию вспомнил уже после написания поста. Старшего Наумчика я видел издали пару раз на областных мероприятиях. А вот Серёжа... Это песня! Как вспомню,летом 1985-го года я отбирал у него взрывпакеты и сигнальные ракеты в Слободе! Там на базе школы проводился финал районной игры "Зарница". Попросили военных,чтоб прислали кого нибудь с иммитацией,-побабахать-пацанов порадовать. Прислали Серёжу. Потом долго извинялись. Он же двухгодичник,в армии не служил и как обращаться с подобными вещами понятия не имел. Помню,в какой то момент прибежал ко мне весь взъерошеный Виктор Викторович Милевский,председатель райспорткомитета и кричит- "Уберите нахрен этого лейтенанта от детей! Он им глаза сейчас повыбивает!" Оказывается,Наумчик младший не придумал ничего лучше,чем бросать возле детей взрывпакеты и кричать -"Вспышка слева,вспышка справа!" Дети с испугу падают кто куда,днища взрывпакетов хоть из картона,но картон очень плотный,даже по ноге если даст с трёх метров,то синяк будет. А дети с испугу и головой даже в сторону пакетов кидались! Я отобрал у него весь дипломат с иммитацией тут же! Так он потом обижался на меня...



09 июля 2020 в 12:56 — 4 месяца назад

Александр Чеботарь, вось не разумею, навошта ты гэта пытаеш? Адказ дадзены сотні тысячы разоў і ў рознакалібернай прэсе і ў незалежным інтэрнэце. Няхай кожны мяркуе ў меру завіхрэння ўласных мазгоў.



09 июля 2020 в 13:02 — 4 месяца назад

Александр Чеботарь, а я так и вообще сути вопроса не понял. "...коммунистическое никуда лучше?" Лучше что? И лучше чего?





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


КАК ЛИТОВЦЫ БЬЮТ БЕЛАРУСОВ  — 6 дней назад,   за неделю: 587 
Мемуар 123. ПРОФАНЫ НА КОМБАЙНАХ  — 3 дня назад,   за неделю: 481 
СТРАНА ЖИВЁТ В БЕЗМОЗГЛОСТИ  — 4 дня назад,   за неделю: 473 
780. ХАОС В ЛЕСУ. Чуес Светлана  — 5 дней назад,   за неделю: 429 
Мемуар 122. ПОДГОТОВКА ТЕХНИЧЕСКИХ СПЕЦИАЛИСТОВ  — 7 дней назад,   за неделю: 374 
779. СПАСЁТ ЛИ КТО БЕРЕЗИНСКИЙ КАНАЛ? Чуес Светлана  — 1 неделю назад,   за неделю: 364 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ