30 июля 2020 в 08:47 — 6 дней назад

БАРЫКАДА З ПАРТЫЗАНСКАЙ ЗНІКЛА

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 18, за неделю: 784, всего: 784

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Папярэдні тэкст глядзець тут).

 Некалькі гадоў Блукач ВАЛАЦУЖНЫ змагаўся з барыкадай, якая ў непраглядным мінулым была змайстравана на пешаходнай дарожцы ўздоўж вуліцы Партызанскай у якасці трубапераходу. Безвынікова. Гразіўся нават праз месяц нерэагавання пачаць шукаць шлях да прыёмнай прэзідэнта. Аднак доўга не рашаўся дыскрэдытоўваць Лепельшчыну. Пасля працяглага роздуму вырашыў зрабіць апошняе намаганне ў “глухой” справе.

 25 ліпеня гэтага году безнадзейна патэлефанаваў на прамую лінію, якую праводзіў намеснік старшыні райвыканкаму Яўген Яско. Выклаў праблему: нельга чакаць з’яўлення сродкаў на даўно запланаваную рэканструкцыю вуліцы Партызанскай, паколькі барыкада над трубамі цеплатрасы не павінна існаваць ні дня, бо ганьбуе Лепель на ўвесь свет.

 Яўген Яско паабяцаў прыняць меры, за што Блукач ВАЛАЦУЖНЫ падзякаваў, аднак не паверыў у здзяйсненне абяцанкаў. Можна ўявіць, якім было яго здзіўленне, калі 29 ліпеня ішоў па згаданай пешаходнай дарожцы. Над трубамі вісеў просты, аднак зручны пешаходны пераход.

 Доўга круціўся Блукач вакол яго, не верачы сваім вачам: галоўнага бар’еру Лепеля не стала.

 Вядома, на той жа пешаходнай дарожцы засталіся праблемы іншага характару, як і супербар’еры на дарожцы праз вуліцу, аднак ужо неяк і няёмка адразу іх узнімаць пасля такога аператыўнага рэагавання на зварот. Вось толькі незразумела, з якіх меркаванняў на такую капеечную справу спатрэбілася гэтулькі гадоў змагання.

30 ліпеня 2020 году.







30 июля 2020 в 09:27 — 6 дней назад

Да, все прекрасно, но наша зима коварна, частая гололедица, может обернуться переломами рук ,копчиков. Перила просятся хотябы с одной стороны.

1


30 июля 2020 в 09:59 — 6 дней назад

Терентий, маеш рацыю. Аднак я настолькі шакаваны перамогай, што язык не паварочваецца прасіць яшчэ і парэнчы. Каб не атрымалася паводле прымаўкі: хочет и рыбку съесть, и на ... сесть: (па яе тлумачэнне звяртайцеся ў Вікіслоўнік, увёўшы ў інэт пошукавае запытанне ў форме поўнага тэксту прымаўкі). Дзесяцігоддзямі існавала ж ганенбная барыкада не толькі без парэнчаў, але без уз"езду і з"езду. Ніхто косці не паламаў.

1


30 июля 2020 в 11:35 — 6 дней назад

Блукач! Табе трэба хутка у блукаванне)))! Бо, як стала вядома ад ураджэнца Вiцэбшчыны Нехта Гау`кала, у краiне знаходзяцца да 200 чалавек, якiя могуць усе. 32 чалавекi затрыманы. Я упэу`нены, што некая частка з iх - пад Леплем. Як вядома ты у свой час знаходзiу` каронавiрус у лепельскiх гаях))), знойдзеш i гэтых! Чакаю артыкула)))

2
1


30 июля 2020 в 13:36 — 6 дней назад

Александр Чеботарь, нешта не зразумеў, каго трэба шукаць.

1


30 июля 2020 в 21:15 — 6 дней назад

Да. Яско Е, А, помог и жителям нашего дома, по ул. Чуйкова. У нас проводили замену труб отопления и водоснабжения. А еще ранее были проблемы с канализацией. Трубы часто (почти каждую неделю) засорялись и тогда все стёки стекали в подъезд, наполняя его специфическим "ароматом". Когда раскопали траншею с трубами воды, то обнажились и трубы канализации. Мы, жильцы дома, Стали просить мастера заменить их, но тот сказал говорить об этом со сташим мастером. Звоню ст. мастеру, но он ссылается на отсутствие труб, да и вообще средств.

Тогда я позвонил Евгению Александровичу. Минут через 15 -20 он сам приехал, вместе со службами водоканала и ЖКХ. Они и его пытались убедить, что это невозможно осуществить. Но зам. председателя Райисполкома твердо заявил: "Заменить". И уже на следующий день всё было исполнено. Мы благодарны ему !



30 июля 2020 в 21:36 — 6 дней назад

Микола Паравоз, выснова павінна быць якая? Яско - чалавек слова і справы. Я ніколі не хадзіў на выбары дэпутатаў беларускага парламенту. Цяпер, калі б кандыдатам вылучаўся Яско, я б парушыў уласны прынцып і прагаласаваў бы за яго.

2


30 июля 2020 в 22:40 — 5 дней назад

Згодзен !



30 июля 2020 в 23:29 — 5 дней назад

Микола Паравоз, мяне яшчэ разумеў Яфрэмаў, а цяпер вось - Яско.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


БАРЫКАДА З ПАРТЫЗАНСКАЙ ЗНІКЛА  — 6 дней назад,   за неделю: 784 
БЛУКАЧА ЗАМАНИВАЮТ В РОССИЙСКИЕ ПИСАТЕЛИ  — 1 неделю назад,   за неделю: 397 
Мемуар 112. В ЛЕС ПО ЯГОДЫ  — 2 недели назад,   за неделю: 238 
769. МАССОВОЕ УБИЙСТВО НА КАНАЛЕ. Миронович Владимир  — 1 день назад,   за неделю: 218 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ