09 мая 2012 в 01:42 — 8 лет назад

ПРА ЛЕПЕЛЬСКАГА ЦМОКА, або ЗРОБІМ ПАЧВАРУ БРЭНДАМ ЛЕПЕЛЬШЧЫНЫ!

Тема: Прырода Лепельскага краю     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 808

У вандроўныя нататкі старому валацугу

 У даўнiя часы Лепельскае возера кiшма кiшэла ўсякiмi гадамi i цмокамi. Ды за кароткi час яны чамусьцi згiнулi. Вымерла ўсё iхняе пачварнае племя, але адзiн з iх усё ж такi застаўся жыць, хоць усплыў на паверхню вады разам з усiмi. Вельмi шмат бяды чынiў ён людям навакольных вёсак i горада. Кожны дзень патрабаваў сабе ў ахвяру юнака цi дзяўчыну выключна несямейных. Людзi малiлi бога пазбавiць іх ад такой навалы, але адной мальбы было недастаткова. Каб утаймаваць ненажэрнага Цмока, неабходна была сiла, якая ствараецца з добрых людскiх учынкаў. I калi такой сiлы назбiралася дастаткова, бог пакіраваў да Цмока анёлаў, якiя здолелi закаваць яго жалезнымi ланцугамi ў каменныя кайданы. З таго часу Цмок нарэшце суняў свой апетыт. Закаваны, перастаў патрабаваць ахвяру i харчуецца моцай дурных людскiх учынкаў. Калi такой нездаровай моцы назапашваецца дастаткова, каб закаванаму Цмоку падняцца з дна возера, ён забірае да сябе цi рыбака, цi купальшчыка. Але зрэдку ён бывае i лагодным, можа дапамагчы добраму чалавеку цi дзiцяцi i выштурхнуць яго на бераг возера, калi той тоне. Дрэнныя людскiя ўчынкi паступова раз’ядаюць металiчныя ланцугi, i можа так здарыцца, што Цмок вызвалiцца ад каменных кайданоу i учынiць шмат бяды.

Цмока можна ўбачыць сярод ночы ў поўню, ранiцай цi ўвечары, падчас гадавых святаў: Купалля, Вялiкадня, Калядаў, калi ўсе нячысцiкi iмкнуцца нашкодзiць святкаванню.

Цмок Лепельскага возера хутчэй за ўсё з адной галавой, велiзарных памераў, але хударлявы на выгляд, з велiчэзнымi плаўнiкамi (былымi крыламi). З кіпцюрамi -- як сярпы, з пашчай -- поўнай зубоў, як у драўлянай бараны цi сахi.

Ілья ШКІНДЗЕР. 2012 год. ВЯЛІКІ ПОЎСВІЖ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


Мемуар 123. ПРОФАНЫ НА КОМБАЙНАХ  — 1 неделю назад,   за неделю: 473 
АТАКА НА ГОСУДАРСТВЕННУЮ ГАЗЕТУ  — 6 дней назад,   за неделю: 414 
781. ЛЕПЕЛЬСКИЕ ПЧЕЛОВОДЫ. Полонский Анатолий  — 5 дней назад,   за неделю: 395 
782. ШКОЛА В БОЛЬНИЦЕ. Гончарова (Богданова) Надежда  — 4 дня назад,   за неделю: 366 
СТРАНА ЖИВЁТ В БЕЗМОЗГЛОСТИ  — 1 неделю назад,   за неделю: 341 
780. ХАОС В ЛЕСУ. Чуес Светлана  — 1 неделю назад,   за неделю: 266 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ