09 мая 2012 в 18:44 — 8 лет назад

ЦІ ХОЧА ЛЕПЕЛЬ МЕЦЬ СВОЙ БРЭНД? або ГАРЛАЧЫКІ СУПРАЦЬ ЦМОКА

Тема: Прырода Лепельскага краю     Сегодня: 1, за неделю: 7, всего: 1035

Цвярозыя развагі старога валацугі

Турыстычная індустрыя Беларусі спахапілася, што ёй не хапае рэгіянальнага брэнда, які б адлюстроўваў сабой усе бакі культурнага жыцця краіны, каб гэтым прыцягнуць як мага больш гасцей і турыстаў. Нават датрумкалі босы ад турызму, што такім брэндам павінен стаць менавіта Цмок -- тое, што ў рускай міфалогіі Змей Гарынавіч, паўднёва-ўсходне-азіяцкай -- Дракон, англійскай -- Лахнеская Пачвара. А заштампаваныя лебедзі, бусел, зубр, чырвона-зялёны сцяг, саветызаваны герб і да т.п. будуць адыгрываць нулявую ролю. Толькі навізна патрэбная, і толькі выключна Цмок.

Лепельшчыне сам лёс, а дакладней слынны сын беларускага народа Валадар Караткевіч, наканаваў мясцовы брэнд. Гэта ён яшчэ ў 1965 годзе ў гістарычным рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні напісаў, што на Лепельскім возеры “За адну ноч на водмелях тых яшчураў, тых цмокаў знайшлі сорак, ды палова таго хісталася на фалях, як плаваючыя выспы. Ды другой раніцай знайшлі яшчэ крыху менш паловы таго, што выдахла ў першую ноч. А яшчэ праз ноч усплыў самы вялікі. Адзін”. Вось адкуль трэба адштурхоўвацца ў пошукаў брэнда, а не ад “жоўтых гарлачыкаў” ды “сівых валуноў”, якіх у кожным раёне хоць гаць гаці.

Я апярэдзіў беларускіх турбонзаў і яшчэ перад Новым 2012 годам пачаў ганяцца за выжыўшымі Цмокамі. Дарэмна прывабліваў яго півам у возеры Дракона (тэкст “Возера Дракона” на 1-й старонцы тэмы “Прырода Лепельскага краю” раздзела “Отклік”).

Разам з экспедыцыяй сталічнай газеты “АВТОбізнес” аблазіў Лепельскае возера на пляжы, ля ГЭСа, за Бяленіцай, Змееў камень за Гогалеўкай, а ўбачылі толькі яго спіну ў возеры Глыбочыца (тэкст “Пошукі Цмока” на 1-й старонцы тэмы “Прырода лепельскага краю” раздзела “Отклік”).

Пачвара сама дастаўляла мяне з сярэдзіне возера на бераг, каб не патануў (тэкст “Цмок у Вялікіх Плотках” у тэме “Прырода Лепельскага краю” раздзела “Отклік”).

У рыбацкім касцюме абмацаў колам Эстакадаўскую сажалку (тэкст “Ці жыве Цмок у сажалках?” тэмы “Прырода Лепельскага краю” раздзела “Отклік”).

Адшукаў мастакоў, якія да мяне бачылі Цмока і намалявалі яго.

На ўсіх выставах заклікаў майстроў пэндзля ствараць творы з выявай пачвары, выстаўляць іх на выставах, прадаваць на святах, у салоне-магазіне “Скарбонка”, з рук. Агітаваў гаспадароў аграсядзіб назваць сваю міні-гасцініцу “Прыстанак Цмока”. Змяшчаў матэрыялы аб Цмоку ў раённай газеце “Лепельскі край”. Зрухі адбыліся. Культурнае асяроддзе Лепельшчыны мяне з ахвотай падтрымала. А вось самым вярхам раёна Цмок прыйшоўся не да спадобы. Спынілі мае публікацыі, заявіўшы, што трэба пісаць не пра нейкія міфічныя істоты, а пра рэальны сектар эканомікі. Эх як далёка нам яшчэ да Беларусі!

Застаўся інтэрнэт і ў прыватнасці “Лепель-бай”. А тапелец, як вядома, хапаецца за саломінку, якая вельмі часта дапамагае. Дык давайце ж разам ствараць брэнд зямлі нашай, каб шукаць міфічнага Цмока да нас ехалі з усіх канцоў Зямлі, Сусвету, Галактыкі! І тады ўсялякія парыжы, москвы, лас-вегасы, мінскі, піцеры, тайбэі ператворацца ў Старыя Лепелі, а Лепель -- у Нью-Васюкі.

Няхай прыкладна такім будзе Цмок-брэнд.

Можа выглядаць ён і па-іншаму. Але ў любым выпадку трэба апантана ўзяцца за справу, і каб яна кіпела.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год ЛЕПЕЛЬ.







09 мая 2012 в 20:24 — 8 лет назад

Валацуга ратуе тольки за сваю газету.не купляйтесь, людзи.Бягице куды хацице.не слухзайце никогва.


09 мая 2012 в 20:40 — 8 лет назад

Вот ещё раз прочитала, нет в нащей жизни бессеребреников.Валацуга прочитает и сновыа лепит своё.то, что нужно его газете.и снова подымает тему, а тема без идеи, почитайте, почитайте.Валацуга рубит капусту.Лепельский край никто не раскручивет.деньги берёт только Валацуга за публикации.


09 мая 2012 в 22:12 — 8 лет назад

Людзі, не слухайце балбатню Ірады! Мне ў "Лепельскім краі" засталося працаваць 28 дзён, а далей -- пенсія. Ні на дзень не застаюся на працы. Так што клопаты і праблемы газеты мне да аднаго месца. Дзейнічаю толькі на карысць сваёй зямлі ў будучыні, калі яна стане вольнай ад палітычнага дыктату і палітыкі затыкання ратоў.



10 мая 2012 в 12:24 — 8 лет назад

ВАЛАЦУГА, не звяртай увагі на іраду!! усё вельмі цікава, але ёсць адно пажаданне- пішыбольш пра азёра малыя і вялікя.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


ВАКЗАЛ ТОНЕ  — 1 неделю назад,   за неделю: 980 
779. СПАСЁТ ЛИ КТО БЕРЕЗИНСКИЙ КАНАЛ? Чуес Светлана  — 4 дня назад,   за неделю: 545 
Мемуар 121. ЯЗЫК ОБУЧЕНИЯ ДЕРЕВЕНСКОГО БЕЛАРУСА  — 1 неделю назад,   за неделю: 482 
КАК ЛИТОВЦЫ БЬЮТ БЕЛАРУСОВ  — 2 дня назад,   за неделю: 383 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ