14 окт 2020 в 03:47 — 1 неделю назад

ВАКЗАЛ ТОНЕ

Тема: Валацужныя навіны     Сегодня: 1, за неделю: 543, всего: 982

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

 13 кастрычніка мяне апанавалі работнікі паліклінікі.

 Абураныя медыкі тым, што на працу едуць з аўтобуснага прыпынку “Аўтавакзал” яшчэ ў цемры. Ніводзін ліхтар на Прывакзальнай плошчы не свеціць. З-за таго немагчыма бачыць разводдзе, якое ўтварыла на вуліцах і пешаходных пераходах непагадзь.

 У выніку даводзіцца ўвесь далейшы шлях цярпець квашаніну ў мокрым абутку.

 У цэнтры горада пад узорным станам вулічных узбочын крычаць лозунгі: “Я люблю Лепель”.

 Як гэта робіць той, хто так напісаў, бачна па стане Прывакзальнай плошчы, асабліва ў цёмны час сутак.

 Прыстрашылі мяне эскулапы, што калі не напішу пра іх бяду, і перад вакзалам не з’явяцца ліхтары, то са мной будзе размова асобная. А пры чым тут я? Няхай трасуць адказных за электраасвятленне горада і пракладчыкаў асфальту, хто ўтапіў праезную частку вуліц разам з пешаходнымі пераходамі першапачаткова ў праекце будаўніцтва транспартных артэрый, а ўжо потым увасобіў пралік пад час яго рэалізацыі на месцы. Ды не ў малой ступені адказныя і пінжакі з гальштукамі, якія прымалі гатовы аб’ект. Чаму не ўбачылі, што ў асфальтавых нізінах няма ліўневых калодзежаў? Няхай цяпер усе сляпыя ўдзельнікі стварэння патавай сітуацыі на Прывакзальнай плошчы скінуцца на асвятленне тэрыторыі і пракладку ліўнёўкі.

14 кастрычніка 2020 году.







14 окт 2020 в 10:06 — 7 дней назад

У апошнiя часы робяць так - малююць сцяг БЧБ, i тады усе робiцца само))) У Леплi не так?

2


14 окт 2020 в 11:21 — 7 дней назад

Трэба звятрацца у райiспалком.



14 окт 2020 в 13:24 — 7 дней назад

Александр Чеботарь, У Леплі не так. Дарэчы, ты прымяніў назву нашага гораду такой, якую я з нараджэння чуў ад дарослых, пакуль у школе не навучылі казаць: у Лепелі. А ў цябе ж гэта аўтаматам атрымалася, бо сам лепельскі толькі па паходжанні маці і нашмат маладзейшы за мяне. Павіншуй яе з Днём маці ад майго імя. Вось вам навідавоку душа сапраўднага беларуса.

4


14 окт 2020 в 13:36 — 7 дней назад

Влад Иванов, райвыканкам сочыць за маімі публікацыямі, хоць афіцыйна і не рэагуе. Добра, што хоць прымае да сведчання. А афіцыйна няхай звяртаюцца ў яго тыя, хто прад´яўляе справядлівыя прэтэнзіі да хібаў у гарадскім асяроддзі. Я ж толькі выканаў просьбу зваротчыкаў, якіх дастала праблема. А сам нават не ведаў ні пра адсутнасць начнога асвятлення, ні пра патоп на пешаходных пераходах. Наехалі на мяне, і я паехаў фатаграфаваць тое, на што паскардзіліся. Вось такі я мудак. Сам сабе знаходжу няўдзячную працу і нажываю характарыстыку нянавіснага крытыканта. І сам жа гэта разумею. Нездарма Блукачыха мяне па жыцці лупцуе за гэта. "Не лезь, - кажа. - А то з´ядуць!"

3


14 окт 2020 в 14:27 — 7 дней назад

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ, ДЗЯКУЙ шаноу`ны))) Абавязкова мацi перадам!

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

.... О, як бы я хацеў спачатку
Дарогу жыцця па парадку
Прайсці яшчэ раз, азірнуцца,
Сабраць з дарог каменні тыя,
Што губяць сілы маладыя, –
К вясне б маёй хацеў вярнуцца.....

Назад не прыйдзе хваля тая,
Што з быстрай рэчкай уплывае.
Не раз яна, зрабіўшысь парам,
На крыллях сонца дойдзе к хмарам.

Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе –
Ніхто з граніц сваіх не выйдзе,
З законаў, жыццем напісаных,
Або на дол спадзе ў туманах.
Але хто нам яе пакажа?
На дол вадой ці снегам ляжа?....

3




Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


779. СПАСЁТ ЛИ КТО БЕРЕЗИНСКИЙ КАНАЛ? Чуес Светлана  — 4 дня назад,   за неделю: 546 
ВАКЗАЛ ТОНЕ  — 1 неделю назад,   за неделю: 543 
Мемуар 121. ЯЗЫК ОБУЧЕНИЯ ДЕРЕВЕНСКОГО БЕЛАРУСА  — 1 неделю назад,   за неделю: 482 
КАК ЛИТОВЦЫ БЬЮТ БЕЛАРУСОВ  — 2 дня назад,   за неделю: 384 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ