Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 10.05.2012 (09:02) — 7 лет назад

ПА СМАРЖКІ, або У ПАЛОНЕ ПЯЦІ АЗЁРАЎ

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 4, всего: 492

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Мабыць, кожны лепелец ведае возера злева ад Полацкай дарогі адразу за правым з’ездам на вёску Усавікі. На яго беразе абсталявана зона адпачынку для транспарту. Альтанкі ўкралі. Засталіся стаяць кантэйнер для смецця і біяпрыбіральня. Далей перпендыкулярна шашы размешчаны яшчэ чатыры лясныя возеры. Усіх іх злучае ці то адна невялікая безыменная рэчка, ці пратокі. Азёры назвы не маюць. Для зручнасці першае ахрысцілі Усавікамі ад назвы бліжэйшай вёскі. Крайняе, пятае, возера месціцца ў лясным гушчары бліжэй да вёскі Балотнікі. Таму агулам азёрны каскад я называю Усавіцка-Балотніцкім.Дзве вясны збіраў на шматлікіх дзялянках вялікага ляснога масіву смаржкі. Паехаў па іх і сёлета. Дарог там нямерана праклалі лесанарыхтоўшчыкі. Таму зблудзіў і на ранейшыя грыбныя дзялянкі не трапіў. Ехаў доўга. На гаці цераз вузкае балота зацікавіла вырабленая з пня скульптура. Дойлід -- бабёр.

Выехаў на ўзлесную дзялянку. За ёй рунела поле. Выходзіць, вёска Занькі блізка. Смаржкоў не знайшоў. Паехаў назад. Звярнуў на такую ж лясную дарогу ўлева, якая прывяла ў гарыстую дзялянку. Злева -- рэчка звіваецца па балоце, справа -- адно з каскаду азёраў сінее.

А смаржкоў няма. Раззлаваны, еду да шашы. За некалькі сотняў метраў ад яе зварочваю ўлева. Лясная дарога сцелецца па высокім насыпе, пад якім цячэ пратока з возера Усавікі ў наступнае. Абодва азёры бачны адразу. Заязджаю на гару ўжо па той бок каскаду. Дзялянка павінна быць грыбная -- нядаўна па ёй сосны пасадзілі ці пасеялі, а смаржкі любяць сяліцца ў пясчаных барознах. Нарэшце інтуіцыя не падводзіць. Не плантацыямі растуць грыбы, аднак па адным іх знаходжу даволі шмат. Мне досыць, бо ў сям’і смаржкі ніхто не есць -- атруціцца баяцца. Адзін я вясновы дарунак лесу лічу за далікатэс.

Па дарозе дахаты спецыяльна завярнуў на зону адпачынку, каб зафатаграфаваць возера Усавікі -- калі яшчэ давядзецца тут пабыць.

Дрэннае возера. Бераг скрозь зарос чаротам. Падыход да вады толькі адзін -- ад зоны адпачынку. Дый рыбныя запасы яго ніхто не хваліў. Сам даўняй зімой выцягнуў з-пад лёду некалькі рыбін, зайшоў замошчанай марозам пратокай на суседняе возера, а там і клёву не ўбачыў. Ад аўтастаянкі на беразе Усавікаў да гарадскога мікрараёна Сельгастэхніка намераў 13,2 кіламетра.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


РЫБНЫЙ ДЕНЬ. Шуш Эсенскі — 7 дней назад,   за неделю: 507 
ТУХТА ПРЭЗЕНТУЕ КНІЖКУ — 20 часов назад,   за неделю: 254 
682. АДМЕТНАСЦІ ПАСЕЛІШЧА ПАЛЯКАЎ. Тухта Валер — 4 дня назад,   за неделю: 245 
ЮШКИ — 1 неделю назад,   за неделю: 140 
ВЫЙШЛА КНІЖКА ПРА ЛЕПЕЛЬСКІХ КАВАЛЕРАЎ. Шуш — 7 месяцев назад,   за неделю: 51 
681. «ПОЛЬСКІЯ ШПІЁНЫ». ШКОЛА. Тухта Валер — 2 недели назад,   за неделю: 50 



 

Copyright © 2009 - 2018 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение