Блоги LEPEL.BY

Блукач ВАЛАЦУЖНЫ: 11.05.2012 (06:53) — 7 лет назад

КРЫНІЦА ЛЯ ЦЕРАМКА, або ДАЙЦЕ ПРЫСЕСЦІ, ЛЕСНІКІ-ДАРОЖНІКІ!

Тема: Прырода Лепельскага краю    Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 572

Вандроўныя нататкі старога валацугі

Ва ўрочышчы Церамок амаль пад самым мостам над Эсай, па якім праносіцца Мінская шаша, з бетоннай трубы бруіцца струмень крынічнай вады неверагоднай празрыстасці і чысціні. Памятаю гэтую крынічку яшчэ з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Тады яна размяшчалася крыху вышэй і выцякала прама са зруба-накапляльніка. З цягам часу накапляльнік перанеслі ніжэй да берага, для яго прыстасавалі бетонавую трубу з глухім зрубам-агалоўкам, каб у назапашаную ваду не траплялі атмасферныя ападкі і пабочныя прадметы. З шашы гэты накапляльнік з агалоўкам прымаецца за крыніцу.

Аднак гэта не ёсць сама крыніца. З накапляльніка пракладзена жалезная труба скрозь размешчаную за некалькі метраў бетонавую сцяну, і толькі за ёй крынічная вада сцякае ў прыямак-жолаб, далей ручаём кіруючыся ў Эсу. Набіраць ваду са струменя нязручна з-за невялікай адлегласці паміж трубой і дном прыямка -- літровая бутэлька не змяшчаецца, і яе даводзіцца нахіляць.

Відавочна, што спрадвечная крынічка патрабуе рэканструкцыі. І не толькі сама, але і месца вакол яе.

Дарожнікі зрабілі зручны з’езд з Мінскай шашы і старадаўняга Барысаўскага бальшака, умела абмежаваўшы падыход транспарту да самай крынічкі. Даўным-даўно і альтанку са сталом і табурэтамі-калодамі паставілі. Усё абнеслі каменным звілістым мурам. Зручна і ўтульна было адпачываць падарожнікам каля крынічкі.

Але некалькі гадоў таму назад пачалося масавае разбурэнне раней пастаўленых уздоўж дарог малых архітэктурных збудаванняў. Відавочны вандалізм лесаахоўнікі апраўдвалі засмечваннем адпачывальнікамі тэрыторыі вакол лясных зон адпачынку. За засмечанасць альтанак санслужба стала прад’яўляць да лесаахоўнікаў і дарожнікаў прэтэнзіі. І тыя, каб не мець клопатаў з прыборкай, разбурылі збудаванні. Цяпер смецця не стала меней, толькі яно пакідаецца не ў адным пазначаным месцы, а разносіцца па лясах ды берагах на вялікую адлегласць. Размяркуецца пакрыху пад кожнай сасной ці схаваецца ва ўзбярэжнай траве і не так у вочы кідаецца. Здаецца -- чысціня наўкола. А прайдзіся па лесе -- на кожным метры наткнешся на сплюшчаную пластыкавую бутэльку, бляшанку з-пад кансерваў, кардонку з-пад соку, гарэлачную пляшку, пластыкавую конаўку, абгортку ад марожанага і г.д. і да т.п.

Тэрмінова трэба лесаахоўнікам і дарожнікам вяртацца да былой практыкі будаўніцтва зонаў адпачынку паўз дарогі, тым самым ратуючы лес ад засмечвання.

Ваўчок ВАЛАЦУЖНЫ (Валадар ШУШКЕВІЧ). 2012 год. ЛЕПЕЛЬ.









Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
либо используйте:

Темы автора


  




Популярные за неделю


693. МОЙ ДОМ МЕНЯ КОРМИТ. Маркович Леонид — 1 неделю назад,   за неделю: 234 
698. ЕЩЁ ОДНО ПОСЛЕДНЕЕ СКАЗАНЬЕ... Рисак Иван — 2 дня назад,   за неделю: 208 
ЮНЫЕ КУРЦЫ НЕ НАШЕГО ВРЕМЕНИ. Шуш Эсенскі — 1 неделю назад,   за неделю: 197 



 

Copyright © 2009 - 2019 — Леонид Огурцов

LEPEL.BY - Карта Лепеля

Пользовательское соглашение