11 дек 2020 в 07:59 — 3 месяца назад

9. Светлы шлях. КАМЕНДАТУРА ЗАГАДАЛА АДНАВІЦЬ КАЛГАСЫ. Шуневіч Анатоль

Тема: Генацыд на Лепельшчыне     Сегодня: 1, за неделю: 3, всего: 1194

Звесткі аб аўтары глядзець тут.

(Працяг. Пачатак глядзець тут, папярэднюю частку тут.) 

 Як толькі ў Лепелі стала працаваць нямецкая камендатура, пачаў усталёўвацца новы парадак і ў вёсках. Прадстаўнікі акупацыйнай улады насаджвалі ў вялікіх сельскіх паселішчах бургамістраў, а ў невялікіх вёсках старастаў з ліку аўтарытэтных жыхароў. Адмовіцца было нельга, бо за непадпарадкаванне ўладам пагражаў расстрэл, за сабатаж – расстрэл, за крадзеж калгаснага майна – расстрэл і г.д.

 Паступіў загад калгасы не распускаць, а сабраны ўраджай здаваць на патрэбы рэйху. З гэтай нагоды былі праведзеныя сходы ў вёсках Барсукі і Валова Гара.

 У Барсуках сход праводзіў брыгадзір калгасу, яму дапамагалі стукачы, што падпісвалі даносы ў 30-я гады. Вядома, яны хвалебна выказваліся аб акупантах. Абураная іх пазіцыяй мясцовая жанчына Марыя Алісееўна Горан гучна сказала:

 - А што вы будзеце казаць, калі прыйдзе савецкая ўлада, бо за здраду давядзецца адказваць у поўнай меры.

 Яе падтрымаў стары жыхар вёскі Карась, у якога сыны Кірыл, Андрэй і Пётр служылі ў чырвонай арміі:

 - Прыйдуць мае сыны і ўсё вам прыпомняць. І я маўчаць не стану.

 Брыгадзір амаль крыкам адказаў:

 - Савецкай улады не было і не будзе ўжо ніколі. Мы будзем пад абаронай цывілізаванага свету. Так што можаш не чакаць сваіх сыноў.

 Не дачакаўся Карась сваіх сыноў. Знік разам са сваёй жонкай бясследна. Хадзілі чуткі, што іх вывезлі ў Нямеччыну. А вось сыны вярнуліся з перамогай. Шукалі брыгадзіра. Але хтосьці здрадніка папярэдзіў, і той на нейкі час схаваўся ў лесе. У пасляваенную разруху займацца такой дробяззю, як пошукі чалавека на падазрэнні, ні ў каго не было часу. А ўвогуле, гэта была неадназначная фігура. Пасля хапуна ў 30-я гады ён кляўся, што даносы не падпісваў і пры сведчанні нікога з вяскоўцаў не агаворваў. Але старая Альжбета Будрэвіч пры сустрэчы з ім казала, што яна з-за яго паўтара гады адседзела ў Аршанскай турме па выдуманым абвінавачванні ў сувязі з Польшчай і шпіёнстве на карысць Нямеччыны.  На гэта той адказваў:

 - Калі, баба, будзеш шмат балбатаць, дык будзеш зноў там, дзе была, падлогі мыць.

 Быць зноў там 80-гадовая жанчына не хацела, дый што яна магла зрабіць, апрача, як богу маліцца, каб усялякае гора мінула яе блізкіх.

 А брыгадзір адвёз свайго сына ў Лепель і ўладкаваў у народнае апалчэнне, якое ў той называлі народнікамі. Немцы напачатку вайны выкарыстоўвалі іх на дапаможных работах, ахове вайсковых складоў, памяшканняў і толькі са з’яўленнем партызанаў выдалі зброю.

 Пасля паражэння нямецкіх войскаў пад Масквой у вёску вярнуўся брат брыгадзіра. Размова паміж братамі была вельмі сур’ёзная. Вынікі яе таксама атрымаліся сур’ёзнымі, бо хлопец падгаварыў таварышаў, і тыя, захапіўшы зброю, збеглі да партызанаў у той атрад, у якім знаходзіўся дзядзька завадатара. Вядома, што напачатку партызанскага руху дысцыпліна ў невялікіх атрадах была не на высокім узроўні. Так здарылася і ў гэтым выпадку. Некалькі хлопцаў, у тым ліку і сын нашага героя, дамовіліся налавіць рыбы і насушыць яе. Для таго вырашылі выкарыстаць супрацьтанкавую гранату. Хлопец выдраў кольца, аднак не пачуў патрэбнага гуку і засумняваўся, што запал спрацаваў. Таму прамарудзіў некалькі хвілін, якія сталі апошнімі для двух падрыўнікоў і для двух скончыліся цяжкімі раненнямі. На гэтым беды сям’і не скончыліся, бо немцы не даравалі дэзерцірства і спалілі сядзібу з усім дабром.

 Вайна не выбірае толькі вінаватых, не дзеліць на праведнікаў і нягоднікаў, усе цярпяць аднолькава. На барсукоўскім пасёлку Лыскі, выходзячы з акружэння, хтосьці з мужчын прынёс стрэльбу і схаваў у лазовым кусце насупраць пабудоў. Нейкі немчык убачыў зброю, калі спраўляў патрэбу. Расправа была хуткай. Расстралялі двух мужыкоў і спалілі бліжэйшыя сядзібы.

 Я не называю імёнаў і прозвішчаў, бо сваімі вачыма нічога гэтага не бачыў, а толькі чуў з вуснаў вяскоўцаў.

 У Валовай Гары сход праводзіў новы “пан” Вітольд з прадстаўніком камендатуры. Вітольд Мацкевіч і быў прызначаны старастам. Калгаснікам было загадана прыгнаць у Лепель калгасны статак жывёлы. Прадстаўнік камендатуры зачытаў расклад жыцця насельніцтва, дзе за ігнараванне кожнага пункта пагражаў расстрэл. Загадана было не адбіраць кароў у сем’яў, дзе гадаваліся непаўналетнія дзеці. Людзі моўчкі выслухалі загад і зрабілі ўсё наадварот: на здачу прыгналі малаўдойных і некандыцыйных калгасных кароў, а сваіх схавалі на хутарах. Вось такі жывёльны статак калгаса імя Чкалава падлеткі загналі ў Барсукі, дзе далучылі да яго кароў калгаса імя Варашылава і пагналі па шашы ў Лепель.

 Калі старасту Мацкевіча ў камендатуры папракнулі, што дрэнна выкананы загад, бо калгаснае дабро расцягнулі вяскоўцы, дык той адказаў, што сяляне забралі напачатку акупацыі і да выхаду загаду ўсё тое, што незаконна нарабавалі і прысвоілі бальшавікі. Часова свавольства вёсак пакінулі без наступстваў. Вайна вайной, а жыць неяк трэба, ідзе сенакосная пара, на падыходзе жніво. Кожная сям’я паасобку пачала асвойваць сенажаці. Касілі і падлеткі, і жанчыны. Сена сушылі і скідвалі ў невялікія стагі. Прыкідвалі, каб на карову прыпадала не меней як 150 пудоў духмянага корму. Стась Левановіч амаль увесь час кляпаў косы.

 Пачатак вайны не прадказваў нічога дужа ўжо страшнага. Здавалася: моўчкі падпарадкоўвайся загадам акупацыйных уладаў, і нічога з табой не здарыцца.

2020

(Працяг глядзець тут.)



НРАВИТСЯ
СУПЕР
ХА-ХА
УХ ТЫ!
СОЧУВСТВУЮ




11 дек 2020 в 08:41 — 3 месяца назад

А які быў далейшы лёс Барсукоўскага брыгадзіра, пана Вітольда, стукачоў і іх сем´яў?



11 дек 2020 в 10:00 — 3 месяца назад

Мартин Минчук, адказ на твае пытанні ёсць у іншых мемуарах Анатоля Шуневіча. А па памяці я не магу адказаць, бо мае мазгі не архіў. Сам жа Шуневіч не адкажа, паколькі не ўмее гэта рабіць праз інтэрнэт, хоць наўтбук і мае - гадоў то яму столькі, колькі мы не пражывём. А мне, каб па тэлефоне пытаць у яго, а потым змяшчаць яго каменты, трэба быць штатным журналістам з адпаведнай зарплатай, а не філантропам. Таму прыведзеныя ім факты не дапаўняю і не правяраю, бо яйка ж не вучыць курыцу. Бярэцца за тэмы, якія лічыць патрэбнымі. Адвёў яму ў блозе раздзел "Генацыд на Лепельшчыне" і змяшчаю новыя творы ў яго.





Авторизуйтесь, чтобы оставить комментарий
Темы автора


  




Популярные за неделю


805. ПЕРВОЕ ЗЛО. Лисичёнок (Гурко) Тамара  — 5 дней назад,   за неделю: 667 
СКИТАНЬЕ ПО ИСТОКАМ БЕЗЫМЯННОГО РУЧЬЯ. Валацуга  — 2 дня назад,   за неделю: 307 
Мемуар 134. БЫК ПРИЕХАЛ! Валацуга  — 1 неделю назад,   за неделю: 279 





Яндекс.Метрика
НА ГЛАВНУЮ